Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Мiнская вобласць за апошнiя пяць гадоў паспяхова выканала ўсе прагнозныя паказч
Дзмiтрый АЛЬФЕР i кар. БЕЛТА
Гэта, бадай што, адзiная вобласць у рэспублiцы, дзе дасягнута найбольшае перавыкананне аб’ёмаў вытворчасцi як у прамысловасцi, так i ў сельскай гаспадарцы. Аб гэтым заявiў на выязным пасяджэннi Мiнскага аблвыканкама яго старшыня Мiкалай Дамашкевiч. Выязное пасяджэнне праходзiла ў Стоўбцах з удзелам кiраўнiкоў гарадскiх, раённых выканкамаў i райсельгасхарчаў.
На прыкладзе работы Стаўбцоўскага райвыканкама былi прааналiзаваны вынiкi выканання прагнозных паказчыкаў у 2005-м i разгледжаны перспектывы развiцця рэгiёну на 2006 год. Такiя выязныя пасяджэннi аблвыканкама пройдуць на працягу студзеня ў кожным гарадскiм i раённым выканкаме, падкрэслiў Мiкалай Дамашкевiч. Кiраўнiкам гарадской i раённай вертыкалi трэба будзе здаць своеасаблiвы экзамен па выкананню прагнозных паказчыкаў у 2005-м i абаранiць праграму сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёну на 2006 год. Аналiзуючы вынiкi работы сталiчнай вобласцi, Мiкалай Дамашкевiч адзначыў, што адзiны паказчык, па якому не выкананы прагноз, — павелiчэнне аб’ёму вытворчасцi прадукцыi ў асабiстых дапаможных гаспадарках. Таму ў 2006 годзе гэтаму напрамку будзе ўдзелена пiльная ўвага, падкрэслiў губернатар сталiчнай вобласцi. У грамадскiм сектары ўсе прагнозныя паказчыкi паспяхова выкананы як у цэлым за пяцiгодку, так i за 2005 год. Асаблiва ўражваюць дасягненнi ў жывёлагадоўлi. Закранаючы развiццё iншых напрамкаў вытворчасцi, Мiкалай Дамашкевiч адзначыў, што ў вобласцi сёлета трэба будзе стварыць магутную прамысловую базу па нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванню i продажы плодаагароднiннай прадукцыi. Мiкалай Дамашкевiч таксама паведамiў, што ў 2005 годзе ў вобласцi створана 25 аграгарадкоў, у 2006 iх будзе добраўпарадкавана ў два разы больш. Акрамя таго, трэба будзе павялiчыць будаўнiцтва жылля ў сельскай мясцовасцi. «Але будаваць жыллё мы будзем не любой цаной», — падкрэслiў губернатар. Ён паставiў задачу перад рэгiёнамi вобласцi за зiмовы перыяд зрабiць пэўны зачын для таго, каб павялiчыць тэмпы будаўнiцтва жылля ў вёсцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Мiнская вобласць за апошнiя пяць гадоў паспяхова выканала ўсе прагнозныя паказч Гэта, бадай што, адзiная вобласць у рэспублiцы, дзе дасягнута найбольшае перавыкананне аб’ёмаў вытворчасцi як у прамысловасцi, так i ў сельскай гаспад
|
|