Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 3
Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2005 года
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю: 1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна-асветнiцкай, навуковай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2005 года ў наступных намiнацыях: музычнае мастацтва творчаму калектыву ўстановы «Беларускi дзяржаўны музычны тэатр» — за падрыхтоўку цыкла канцэртных праграм, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i 60-годдзю Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне, актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць; тэатральнае мастацтва КIРЫЧЭНКУ Мiкалаю Мiхайлавiчу, генеральнаму дырэктару дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы», заслужанаму артысту Рэспублiкi Беларусь, — за актыўны ўдзел у мiжнародных тэатральных фестывалях, таленавiтае ўвасабленне роляў Губернатара, Дзiкаватага чыноўнiка, Капiтана Капейкiна, Мажардома ў спектаклi «Чычыкаў» паводле паэмы М.В. Гогаля «Мёртвыя душы»; выяўленчае мастацтва аўтарскаму калектыву рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» ў складзе ЖУКА Дзмiтрыя Аляксандравiча, генеральнага дырэктара, ЖЫНКОВА Генадзя Мiхайлавiча, галоўнага рэдактара рэдакцыi фотаiнфармацыi, КАБЯКА Рамуальда Эдуардавiча, фотакарэспандэнта па Брэсцкай вобласцi рэдакцыi фотаiнфармацыi, ЛАПIНА Аляксандра Венiамiнавiча, вядучага мастака сектара Iнтэрнэт-тэхналогiй аддзела спецыяльных праектаў, СЯМЁНАВА Генадзя Мiкалаевiча, фотакарэспандэнта рэдакцыi фотаiнфармацыi, ТАЛОЧКI Аляксандра Iванавiча, фотакарэспандэнта рэдакцыi фотаiнфармацыi, ХАЛАДЗIЛIНА Сяргея Пiлiпавiча, фотакарэспандэнта па Гомельскай вобласцi рэдакцыi фотаiнфармацыi, — за распрацоўку iдэi i стварэнне на высокiм мастацкiм узроўнi серыi плакатаў сацыяльна-палiтычнай тэматыкi; кiнавiдэамастацтва АЛАЮ Анатолiю Iванавiчу, кiнарэжысёру вышэйшай катэгорыi хранiкальна-дакументальнай кiнематаграфii студыi «Летапiс» рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Нацыянальная кiнастудыя «Беларусьфiльм», — за стварэнне цыкла хранiкальна-дакументальных фiльмаў «В двух шагах от гильотины», «Красный дьявол», «Старая боль», «Встреча на Эльбе»; мастацкая лiтаратура СКОБЕЛЕВУ Эдуарду Марцiнавiчу, галоўнаму рэдактару дзяржаўнай установы «Рэдакцыя Iнфармацыйнага бюлетэня Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь», заслужанаму дзеячу культуры Рэспублiкi Беларусь, — за раман «Пересечение параллельных»; журналiстыка РОСЦIКАВУ Яўгену Антонавiчу, аглядальнiку рэдакцыi ўстановы «Рэдакцыя газеты «Рэспублiка», — за цыкл публiкацый аб сацыяльна-палiтычных i духоўных праблемах сучаснага грамадства; радыё i тэлебачанне аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевiзiйных навiн Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii ў складзе АРЛОЎСКАГА Вячаслава Георгiевiча, рэжысёра тэлебачання першай катэгорыi, БЛАХIНА Кiрыла Уладзiмiравiча, мастака-пастаноўшчыка тэлебачання другой катэгорыi, ЖДАНОВIЧ Наталлi Юр’еўны, асiстэнта рэжысёра тэлебачання, КАЗАКОВА Кiрыла Уладзiмiравiча, загадчыка аддзела крымiнальных навiн, КОСЦIНА Дзмiтрыя Сяргеевiча, загадчыка аддзела рэпарцёраў, КРЫВАШЭЕВА Андрэя Яўгенавiча, каментатара першай катэгорыi аддзела рэпарцёраў, РЫБАКОВА Сяргея Паўлавiча, рэжысёра тэлебачання першай катэгорыi, ТУХТО Паўла Леанiдавiча, палiтычнага аглядальнiка, — за стварэнне цыкла фiльмаў «Была вайна», прысвечанага 60-годдзю Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне; архiтэктура i рэстаўрацыя ФЕДАРУКУ Анатолю Тарасавiчу, прафесару кафедры агульнай бiялогii прыродазнаўчага факультэта ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт iмя Максiма Танка», доктару бiялагiчных навук, — за кнiгу «Старинные усадьбы Берестейщины»; народная творчасць народнаму сямейнаму ансамблю пад кiраўнiцтвам В.М. БОЙКI (в. Гаўрыльчыцы Салiгорскага раёна Мiнскай вобласцi) — за плённую працу па захаванню песеннай спадчыны, актыўную канцэртную дзейнасць; харэаграфiчнае мастацтва ансамблю песнi, музыкi i танца «Белыя росы» дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная фiлармонiя» — за стварэнне канцэртнай праграмы «Аповесць былога сучасным пяром»; эстраднае i цыркавое мастацтва ОСIПАВАЙ Нiне Вiктараўне, галоўнаму рэжысёру аддзела фестываляў i конкурсаў установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя», — за значны асабiсты ўклад у арганiзацыю i правядзенне мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, святочных канцэртных праграм, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне; музейная справа калектыву навукова-даследчай i асветнiцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк» — за значны ўклад у развiццё музейнай справы, стварэнне ў складзе музея-запаведнiка Дзiцячага i Прыродна-экалагiчнага музеяў; бiблiятэчная справа УВАРАВАЙ Антанiне Васiльеўне, загадчыку фiлiяла № 8 Гомельскай гарадской цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы, — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне насельнiцтва, актыўную працу па бiблiятэчнаму абслугоўванню ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны; аматарская мастацкая творчасць БАГДАНОВIЧ Тамары Аляксандраўне, кiраўнiку народнага аматарскага аб’яднання «Лазiнка» Горацкага раённага Дома рамёстваў Магiлёўскай вобласцi, — за плённую працу па прапагандзе народных традыцый i паспяховы ўдзел у выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выхаванне творчай моладзi заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь ансамблю танца «Равеснiк» установы «Рэспублiканскi Палац культуры прафсаюзаў» — за выдатную працу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей i моладзi, актыўную канцэртную i фестывальную дзейнасць; развiццё мiжнародных культурных сувязяў калектыву дзяржаўнай установы «Брэсцкi тэатр лялек» — за значны ўклад у папулярызацыю беларускага лялечнага тэатра ў замежных краiнах, паспяховыя выступленнi на мiжнародных фестывалях. 2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2005 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. 3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб. 4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 4 студзеня 2006 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2005 года |
|