21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытанню вызвалення асоб ад крымiнальнай адказнасцi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 8 снежня 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года

Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 83, 2/974) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Частку 2 артыкула 88 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Вызваленне ад крымiнальнай адказнасцi асобы, якая ўчынiла злачынства iншай катэгорыi, дапускаецца ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 881, а таксама ў выпадках, спецыяльна прадугледжаных Асобай часткай гэтага Кодэкса.».

2. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 881 наступнага зместу:

«Артыкул 881. Вызваленне ад крымiнальнай адказнасцi ў сувязi з добраахвотным вяртаннем прычыненага ўрону (шкоды)

1. Асоба, якая ўчынiла злачынства, што пацягнула прычыненне ўрону дзяржаўнай уласнасцi або маёмасцi юрыдычнай асобы, доля ў статутным фондзе якога належыць дзяржаве, або iстотнай шкоды дзяржаўным або грамадскiм iнтарэсам i не звязанае з замахам на жыццё або здароўе чалавека, можа быць вызвалена ад крымiнальнай адказнасцi ў парадку, устаноўленым заканадаўчым актам, калi яна добраахвотна вярнула прычынены ўрон (шкоду), а таксама выканала iншыя ўмовы вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi, прадугледжаныя заканадаўчым актам.

2. Вызваленне ад крымiнальнай адказнасцi, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, можа быць прыменена таксама да асобы, якая ўчынiла некалькi злачынстваў з лiку ўказаных у частцы 1 гэтага артыкула, калi ўмовы вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi выкананы гэтай асобай у адносiнах да кожнага за злачынстваў.».

Артыкул 2. Унесцi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 77—78, 2/71; 2003 г., № 8, 2/922) наступныя дапаўненне i змяненнi:

1. Артыкул 30 дапоўнiць часткай 11 наступнага зместу:

«11. Пракурор спыняе вытворчасць па крымiнальнай справе ў сувязi з прыняццем акта аб вызваленнi асобы ад крымiнальнай адказнасцi ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 881 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.».

2. У частцы 1 артыкула 250 словы «i часткi першай» замянiць словамi «, частках 1 i 11».

3. У частцы 2 артыкула 303 слова «артыкуле» замянiць словамi «часткi 1 артыкула».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2005 года, г. Мiнск. № 82-3



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытанню вызвалення асоб ад крымiнальнай а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика