Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 2
Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2005 года
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю: 1. За стварэнне выдатных твораў мастацтва, актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцяў, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцяў i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю «За духоўнае адраджэнне» 2005 года: АКРУЖНОЙ Святлане Арцёмаўне — вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа», народнай артыстцы Беларусi, члену Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь; ГАРУЛЁВУ Юрыю Мiкалаевiчу — кiнарэжысёру вышэйшай катэгорыi хранiкальна-дакументальнай кiнематаграфii студыi «Летапiс» рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Нацыянальная кiнастудыя «Беларусьфiльм»; КАРАТАЮ Аляксандру Мiкалаевiчу — протаiерэю, настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны «Праваслаўны прыход Свята Iаана-Багаслоўскай царквы в. Прыборава Брэсцкага раёна Брэсцкай епархii Беларускай праваслаўнай царквы»; КУЗЬМЯНКОВУ Сяргею Аляксандравiчу — протаiерэю, настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны «Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзiцы в. Тарасава Мiнскага раёна Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы»; аўтарскаму калектыву 10-серыйнага дакументальнага фiльма «История Победы» ў складзе АНIСЕНКI Валерыя Данiлавiча — дырэктара, мастацкага кiраўнiка дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii», заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, РУДАМЁТАВА Iгара Аляксандравiча — спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Другi нацыянальны тэлеканал», заслужанага дзеяча культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй «За духоўнае адраджэнне» 2005 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. 3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб. 4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 4 студзеня 2006 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прысуджэннi прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2005 года |
|