Першыя ахвяры птушынага грыпу
Надзея НIКАЛАЕВА.
Ранiцай у чацвер у Турцыi ад птушынага грыпу загiнула 15-гадовая дзяўчынка-падлетак. 1 студзеня ад захворвання на птушыны грып загiнуў яе 14-гадовы брат. Пасля яго смерцi вiрусалагiчны аналiз пацвердзiў наяўнасць у крывi падлетка смяротнага для чалавека вiруса птушынага грыпу H5N1. Усяго ў турэцкай бальнiцы з падазрэннем на птушыны грып знаходзяцца зараз 9 чалавек.
— Адразу хачу заўважыць, што пакуль што Сусветная арганiзацыя аховы здароўя афiцыйна пацвердзiла толькi адзiн выпадак гiбелi ў Турцыi чалавека ад птушынага грыпу, — паведамiла нашай газеце кiраўнiк Нацыянальнага цэнтра па грыпу Наталля Грыбкова. — Але на сёння мы ўжо маем першы выпадак заражэння i гiбелi чалавека ад птушынага грыпу на Еўрапейскiм кантыненце. Заражэнне магло адбыцца ў вынiку непасрэднага кантакту з хворай птушкай. Самае галоўнае, каб птушыны вiрус не пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека, бо ў гэтым выпадку яго ўжо будзе цяжка спынiць. Неспакойная сiтуацыя складваецца i ў Крыме: у апошнiя некалькi дзён на птушкафабрыках пад Феадосiяй назiраецца масавы падзеж птушкi (загiнулi ўжо больш за 30 тысяч адзiнак). Спецыялiсты Цэнтральнай лабараторыi ветэрынарнай медыцыны сцвярджаюць, што не знайшлi там слядоў птушынага вiруса грыпу. Найбольш верагоднай прычынай называецца вiрус Н’юкасла, якi ў простамоўi яшчэ называюць псеўдачумой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiцай у чацвер у Турцыi ад птушынага грыпу загiнула 15-гадовая дзяўчынка-падлетак
|
|