21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новым мiнiстрам абароны Латвii стала жанчына

Сейм Латвii ўчора большасцю галасоў зацвердзiў на пасадзе мiнiстра абароны 35-гадовую Лiнду Мурнiецэ, прадстаўнiцу правай партыi «Новы час». Яна стала трэцяй жанчынай у Латвii, якая займае высокую пасаду ў рэспублiцы пасля прэзiдэнта Вайры Вiке-Фрэйбергi i спiкера Сейма Iнгрыды Удрэ.

«Ужо зараз 17 працэнтаў вайскоўцаў — жанчыны, i гэта вельмi добры паказчык. Я ганаруся гэтым. Да таго ж для мужчын, якiя служаць, вельмi добра, што з iмi канкурыруюць жанчыны. Гэта стымулюе мужчын сачыць за сабой, дабiвацца поспехаў у службе», — заявiла напярэдаднi журналiстам Лiнда Мурнiецэ. Па адукацыi яна журналiст, а да апошняга моманту ўзначальвала ў сейме антыкарупцыйную камiсiю.

Супраць яе зацвярджэння на пасаду мiнiстра абароны галасавала левая рускамоўная апазiцыя. «Мы катэгарычна супраць пазiцыi Лiнды Мурнiецэ па пытанню размяшчэння латвiйскiх войскаў у Iраку. Латвiйскi мiнiстр абароны павiнен у першую чаргу думаць пра iнтарэсы Латвii, i толькi ў другую — пра iнтарэсы ЗША i пра тое, як амерыканцы прасоўваюць будаўнiцтва дэмакратыi ў розных кутках свету. Большасць i жыхароў Латвii, i нашых выбаршчыкаў патрабуюць вываду кантынгенту з гэтай блiзкаўсходняй краiны», — лiчыць старшыня парламенцкай фракцыi апазiцыйнага «Цэнтра Згоды» Янiс Урбановiч.

УКРАIНСКI БЛОК «НЕ ТАК!» ПАТРАБУЕ АДСТАЎКI ЎРАДА

Апазiцыйны ўкраiнскi блок экс-прэзiдэнта Леанiда Краўчука патрабуе неадкладнай адстаўкi кабiнета мiнiстраў краiны ў сувязi з заключэннем «згубнай для айчыннай эканомiкi» дамоўленасцi аб пастаўках расiйскага i туркменскага газу.

На думку прадстаўнiкоў блока, дасягнутая дамоўленасць з’яўляецца бомбай запаволенага дзеяння для ўкраiнскай эканомiкi, бо правакуе ў наступным годзе сярэднеазiяцкiх партнёраў патрабаваць павышэння цэн да ўзроўню 230 долараў за тысячу кубаметраў. У заяве таксама гаворыцца, што павышэнне цэн на газ з’яўляецца вынiкам «адкрытай правакацыйнай пазiцыi» прэзiдэнцкай каманды ў адносiнах да Расii i праекту па ўступленню ў НАТО.

ЖЫЦЦЁ IЗРАIЛЬСКАГА ПРЭМ’ЕРА ПАД ПАГРОЗАЙ

Арыэль Шарон знаходзiцца ў небяспечным для жыцця стане. Пра гэта ўчора паведамiла iзраiльскае радыё.

Нейрахiрургiчная аперацыя, заклiканая спынiць кровазлiццё ў мозг, доўжылася больш за 9 гадзiн. Шэраг спецыялiстаў указваюць на тое, што пасля такога абшырнага iнсульту Шарон наўрад цi вернецца ў блiжэйшы час да актыўнага палiтычнага жыцця. Паводле iнфармацыi Другога канала iзраiльскага тэлебачання, у прэм’ер-мiнiстра поўнасцю паралiзавана нiжняя палова цела.

«Прэм’ер-мiнiстр» знаходзiцца пад наркозам i падключаны да апарату штучнага дыхання. Можна сказаць, што яго стан сур’ёзны», — заявiў прафесар Шлома Мор-Йозеф.

Нагадаем, што Шарон быў тэрмiнова шпiталiзаваны ў сераду вечарам пасля таго, як страцiў прытомнасць, знаходзячыся ў сябе на ферме.

У ВЫНIКУ ВЫБУХУ Ў КЕРБЕЛЕ ЗАГIНУЛI БОЛЬШ ЗА 50 ЧАЛАВЕК

Паводле апошнiх звестак, 52 чалавекi загiнулi i 68 атрымалi раненнi ў iракскiм горадзе Кербела ў вынiку выбуху, здзейсненага тэрарыстам-смертнiкам.

Як паведамляюць арабскiя тэлеканалы, баявiк прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне ў натоўпе людзей побач з маўзалеем iмама Хусейна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новым мiнiстрам абароны Латвii стала жанчына
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика