«Калядная зорка-2006» у Мiнску
Кар. БЕЛТА
Конкурс маладых выканаўцаў «Калядная зорка-2006» праходзiць у Мiнску.
У Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi стартаваў другi тур гэтых прэстыжных спаборнiцтваў маладых выканаўцаў папулярнай эстраднай песнi, расказала загадчыца iнфармацыйнага сектара палаца Iна Бiлiчэнка. Паводле яе меркавання, такiя мерапрыемствы садзейнiчаюць раскрыццю талентаў, дапамагаюць маладым артыстам лепш адаптавацца да ўмоў дарослых конкурсаў i тых патрабаванняў, якiя прад’яўляюцца да iмiджа артыста, якасцi яго выканання i тэхнiчных асаблiвасцяў вялiкiх аўдыторый. У аглядзе прымаюць удзел каля 50 юнакоў i дзяўчат. Усе яны спецыялiзуюцца ў жанры папулярнай музыкi. Канкурсанты падрыхтавалi тры абавязковыя песнi. Першая з iх выконваецца ў суправаджэннi iнструментальнага ансамбля, другая i трэцяя — па выбару юнага артыста. Дарэчы, спяваць можна на любой мове, але толькi пад якасную фанаграму, запiсаную на мiнi-дыску або на CD. Iна Бiлiчэнка адзначыла, што ўладальнiку звання лаўрэата I прэмii «Калядная зорка-2006» прадастаўляецца права падрыхтоўкi сольнага канцэрта. Заснавальнiкамi конкурсу выступiлi Беларускi саюз музычных дзеячаў i Узорны эстрадны аркестр Мiнскага дзяржаўнага палаца дзяцей i моладзi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс маладых выканаўцаў «Калядная зорка-2006» праходзiць у Мiнску
|
|