У нашым палку прыбыло
Iрына ПРЫМАК
Распачалася адпраўка прызыўнiкоў у войскi
Яе ажыццяўляюць 128 ваенкаматаў краiны. Злучэннi i часцi Узброеных Сiл РБ, пагранiчныя войскi, унутраныя войскi МУС i iншыя вайсковыя фармiраваннi папоўняць каля адзiнаццацi тысяч навабранцаў. Iх адпраўка ў армiю завершыцца 13 студзеня. Паводле слоў начальнiка галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сiл РБ палкоўнiка Iгара Глода, усе ваенныя камiсарыяты выканалi свае заданнi па прызыву: — Праца накiравана на павышэнне якасцi прызыўнога рэсурса. Пад гэтым паняццем мы разумеем, перш за ўсё, здароўе i маральна-дзелавыя якасцi навабранцаў. Колькасць прызыўнiкоў, якiя атрымалi адтэрмiноўку, вагаецца ад 46 да 53 тысяч. Сёлета асноўная частка маладых людзей (гэта 40 тысяч чалавек) атрымала адтэрмiноўку для працягвання атрымання адукацыi ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах. Ёсць i iншая прычына: патрабуецца паглыбiць медыцынскае абследаванне патэнцыяльных салдатаў. Зiмой звычайна годных да армii менш, чым летам. Гэта звязана з захворваннем ВРЗ. ДАРЭЧЫ... У час цяперашняй прызыўной кампанii грамадзяне Беларусi, якiя ўхiляюцца ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу, упершыню будуць прыцягвацца да крымiнальнай адказнасцi. Аб гэтым заявiў начальнiк галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення — намеснiк начальнiка Генштаба Узброеных Сiл палкоўнiк Iгар ГЛОД. «Гэта першая прызыўная кампанiя, калi дзейнiчае крымiнальная адказнасць за ўхiленне ад мерапрыемстваў прызыву», — адзначыў Iгар Глод. Да нядаўняга часу ў Беларусi для таго, каб узбудзiць крымiнальную справу па факту ўхiлення ад прызыву i ваенных збораў, неабходна было спачатку прыцягнуць «уцекача» да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. У 2005 годзе беларускi парламент прыняў папраўкi ў заканадаўства, якiя ўстараняюць гэту норму. Iгар Глод не выключыў, што заявы некаторых маладых людзей аб немагчымасцi па якiх-небудзь прычынах браць у рукi зброю таксама могуць быць квалiфiкаваны як спроба ўхiлення ад прызыву на тэрмiновую ваенную службу. «Усе формы i метады ўхiлення ад прызыву добра вядомыя супрацоўнiкам ваенкаматаў, якiя прымяняюць iндывiдуальны падыход да кожнага прызыўнiка», — падкрэслiў ён. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распачалася адпраўка прызыўнiкоў у войскi
|
|