21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Небяспечная спадчына ўзляцiць у паветра

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Лёд зрушыўся!

Лiквiдаваць залежы процiпяхотных мiн Беларусi дапамогуць НАТО i Еўрасаюз

З усiх сродкаў знiшчэння сабе падобных, якiя вынайшаў чалавек, самымi жудаснымi з’яўляюцца процiпяхотныя мiны. Гэтыя «пякельныя машыны» нават праз дзесяткi гадоў пасля заканчэння баявых дзеянняў працягваюць забiваць i калечыць людзей, у тым лiку i дзяцей. Паводле звестак Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, кожныя 20 хвiлiн у свеце на мiне падрываецца 1 чалавек. Беларусi, якая ўжо больш за 60 гадоў не ведае жахаў вайны, таксама рана выкiдаць на сметнiк шыльдачку з надпiсам «Асцярожна! Мiны!». У спадчыну ад Савецкай Армii нам засталося больш за 4 мiльёны штук процiпяхотных мiн, якiя зараз знаходзяцца на складах Узброеных Сiл краiны. Па запасах мiн наша краiна знаходзiцца на 7-м месцы ў свеце. Да таго ж амаль штодня нагадваюць аб сабе i выбуховыя прадметы часоў ваеннага лiхалецця.

Аднак у хуткiм часе Беларусь пачне актыўна пазбаўляцца ад гэтай небяспечнай спадчыны.

Як паведамiў журналiстам начальнiк iнжынерных войскаў Узброеных Сiл Беларусi Сяргей ЛУЧЫНА, неўзабаве ў Гомельскай вобласцi на адным з вайсковых палiгонаў пачнецца лiквiдацыя 150 тысяч тратылавых мiн. Усяго ўжо ў гэтым годзе плануецца знiшчыць метадам падрыву больш за 200 тысяч памянёных мiн. Фiнансавую дапамогу ў гэтай справе акажуць краiны НАТО. У прыватнасцi, Канада i Лiтва выдзеляць 205 тысяч еўра. Выдаткi Беларусi складуць прыкладна 185 тысяч еўра. Праўда, размова iдзе не пра грошы, так бы мовiць, у чыстым выглядзе, а пра вытворчыя затраты: транспартныя выдаткi, працу сапёраў i г.д.

Ёсць пэўныя зрухi i ў вырашэннi другой, бадай самай небяспечнай, часткi мiннай праблемы нашай краiны: утылiзацыi касетных мiн ПФМ-1, якiя ўтрымлiваюць сiнiльную кiслату. Зараз на вайсковых складах iх засталося 3,3 мiльёна штук. Прычым гарантыйны тэрмiн iх захоўвання скончыўся яшчэ ў 1999 годзе. I хоць генерал Лучына запэўнiў, што «пратэрмiнаваныя» мiны знаходзяцца пад пастаянным кантролем i па заключэнню спецыялiстаў ААН, умовы захавання процiпяхотных мiн на складах Узброеных Сiл Беларусi адпавядаюць мiжнародным нормам бяспекi, лепш усё ж як мага хутчэй пазбавiцца ад гэтых небяспечных прылад.

Тым больш што яшчэ 28 лiпеня 2003 года наша краiна далучылася да мiжнароднай Канвенцыi аб забароне прымянення, накаплення запасаў, вытворчасцi i перадачы процiпяхотных мiн i аб iх знiшчэннi. Згодна з гэтым дакументам мы павiнны лiквiдаваць «мiнныя запасы» да 1 сакавiка 2008 года. Iстотную дапамогу ў гэтым нам пагадзiўся аказаць Еўрапейскi Саюз. У прыватнасцi, Еўракамiсiя выдаткавала на утылiзацыю вадкасных мiн, якiя знаходзяцца на беларускiх вайсковых складах, 3 мiльёны еўра. У гэтым годзе плануецца правесцi тэндар, пераможцы якога i будуць пазбаўляць нас ад небяспечнай спадчыны. Не выключана, што гэта будзе айчыннае прадпрыемства. Сяргей Лучына паведамiў, што ў Беларусi ёсць фiрма «Будэнерга», якая стварыла вельмi эфектыўную, экалагiчна бяспечную i недарагую тэхналогiю знiшчэння вадкасных мiн.

Не саступаюць замежным калегам па свайму прафесiйнаму майстэрству i беларускiя сапёры. Як адзначыў Сяргей Лучына, нашы спецыялiсты таксама маглi б удзельнiчаць у рэалiзацыi мiжнародных праграм па «гуманiтарнаму размiнiраванню». Арганiзацыя Аб’яднаных Нацый выдаткоўвае немалыя сродкi на размiнiраванне тэрыторый у колiшнiх «гарачых кропках» планеты. Але для таго, каб выйсцi на мiжнародны «рынак размiнiравання», аднаго прафесiйнага майстэрства мала. Паводле слоў генерала Лучыны, найперш патрэбны грошы, прычым даволi вялiкiя, на тэхнiчнае аснашчэнне сапёраў i iх страхоўку.

Зрэшты, у беларускiх сапёраў яшчэ шмат працы i на сваёй зямлi. У нашай краiне неабходна праверыць на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў «мiннае поле» агульнай плошчай больш за 300 квадратных кiламетраў. Найбольшая канцэнтрацыя мiн, снарадаў i бомбаў з часоў другой сусветнай вайны засталася ў Дубровенскiм раёне.

Але i гэта яшчэ не ўсё. Па сутнасцi размiнiраванне — гэта амаль бясконцы працэс. Бо за апошнiя 100 гадоў Беларусь тройчы была ў эпiцэнтры сусветных войнаў. Толькi летась было абясшкоджана больш за 25 тысяч мiн, снарадаў, бомбаў i iншых боепрыпасаў. Прычым у Вiцебскай вобласцi на дне аднаго з вадаёмаў быў знойдзены снарад часоў першай сусветнай вайны. А за апошнiя 60 гадоў у нашай краiне было абясшкоджана амаль 27 мiльёнаў штук выбуховых прадметаў. Колькi мiн, бомбаў, снарадаў i гранат яшчэ захавалiся ў зямлi, нiхто не ведае. Але iх нямала. Як сведчыць статыстыка, прыкладна 10 працэнтаў усiх бое-прыпасаў з выбуховымi рэчывамi не спрацоўваюць падчас iх прымянення. Нам, беларусам, яшчэ пашанцавала, што пасля другой сусветнай вайны на тэрыторыi нашай краiны не стваралiся новыя «мiнныя палi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiквiдаваць залежы процiпяхотных мiн Беларусi дапамогуць НАТО i Еўрасаюз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика