Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «у Каляднага турнiру аматараў хакея — цудоўныя перспектывы»
Кар. БЕЛТА
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ўзровень Каляднага мiжнароднага турнiру аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у будучынi стане яшчэ больш высокi, а колькасць каманд-удзельнiц павялiчыцца. Такую думку беларускi лiдар выказаў пасля завяршэння фiнальнага матча, якi адбыўся ў Мiнску 8 студзеня.
Мацнейшай па вынiках гэтага шматдзённага хакейнага спаборнiцтва стала каманда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Другое месца занялi расiяне. Аўстрыйская каманда стала бронзавым прызёрам. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у «гэтага спартыўнага свята — самыя цудоўныя перспектывы». Прэзiдэнт паведамiў, што ў будучым годзе плануецца ўдзел у Калядным турнiры хакеiстаў з-за акiяна. «Будзе вельмi цяжка. Узровень турнiру значна ўзрасце. Калi мы вытрымаем такi тэмп, дынамiку, то будзем мець сапраўды турнiр сусветнага ўзроўню», — сказаў беларускi лiдар. Прэзiдэнт падкрэслiў, што «беларуская каманда дорыць перамогу ў Калядным турнiры беларусам, самым лепшым балельшчыкам у Еўропе». Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усiм гарачым паклоннiкам хакея за аказаную падтрымку. Камандзе сапернiкаў з Расii кiраўнiк дзяржавы ўручыў асаблiвы падарунак — меч, адзначыўшы пры гэтым высокi ўзровень падрыхтоўкi расiян. Прэзiдэнт таксама павiншаваў аўстрыйскую каманду, у складзе якой, паводле яго слоў, «шмат вельмi багатых людзей, якiя доўга працуюць у Беларусi i iнвесцiруюць у нашу эканомiку». «Спорт — гэта вялiкi дыпламат. Таму мы значную ўвагу ўдзяляем спорту. У тым лiку i таму была створана каманда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пра якую ведаюць у кожнай спартыўнай дзяржаве планеты», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ўдастоены прыза генеральнага спонсара турнiру за развiццё сусветнага i беларускага хакея. Гэту ўзнагароду кiраўнiку дзяржавы ўручыў 8 студзеня генеральны прадстаўнiк групы кампанiй «ЮНIВЕСТ» па краiнах СНД Анатоль Цернаўскi. За выдатную гульню беларускi лiдар уручыў усiм iгракам каманды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь узнагародную зброю. Адказваючы на пытаннi журналiстаў пасля завяршэння ўрачыстай цырымонii закрыцця Каляднага турнiру, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ад беларускiх спартсменаў на Алiмпiйскiх гульнях у Турыне «мы чакаем добрых вынiкаў». Кiраўнiк дзяржавы пазiтыўна ацанiў вынiкi праведзеных у рамках хакейнага турнiру матчаў. «Мы дастойна згулялi з нашага пункту гледжання, паказалi нашым спартсменам-прафесiяналам, як трэба змагацца i перамагаць. Iм будзе вельмi сорамна, калi яны не парадуюць наш народ цудоўнымi вынiкамi ў Турыне. Мы для iх зрабiлi ўсё», — заявiў беларускi лiдар. У iнтэрв’ю прадстаўнiкам СМI прэзiдэнт таксама пацвердзiў, што i ў далейшым мае намер прапагандаваць здаровы лад жыцця i масавы спорт. Паводле яго слоў, прынцып «здаровая нацыя», аб’яўлены адным з прыярытэтаў у новай пяцiгодцы, будзе рэалiзоўвацца непасрэдна на спартыўных пляцоўках. «Мы будзем паказваць, што рабiць. Я б вельмi хацеў, каб i iншыя памкнулiся, iшлi за намi, старалiся хоць патроху рабiць тое, што робiм мы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы нагадаў пра вядомы прынцып «рабi, як я». «Прытрымлiвайцеся нашага прыкладу, i мы будзем самай спартыўнай i прыгожай нацыяй у свеце», — дадаў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ўзровень Каляднага мiжнароднага турнiру аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у
|
|