Адказныя «пабагацелi» на $154 000?..
Iгар ГРЫШЫН
Праўда, гэтыя грошы «зароблены» былi незаконным шляхам, за што прайдзiсветам прыйдзецца трымаць адказ...
Як паведамілі ва ўпраўленні iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, пракуратурай краiны па матэрыялах упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй па Мiнску i Мiнскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да намеснiка генеральнага дырэктара рэспублiканскага прадпрыемства «БелАЗ» i заснавальнiка ўкраiнскай фiрмы-дыстрыб’ютара згаданага прадпрыемства — грамадзян Беларусi, а таксама расiянiна — намеснiка дырэктара гэтай камерцыйнай структуры. Падазраюцца яны ў тым, што шляхам афармлення фiктыўнага дагавору на выкананне даследчых работ па выпрабаванню прадукцыi ў чэрвенi 2003 года прадпрымальныя асобы выкралi 154 тысячы долараў ЗША. Выкрыць махiнатараў удалося дзякуючы шчыльным кантактам беларускiх праваахоўнiкаў з калегамi з Днепрапятроўскай вобласцi. У прыватнасцi, у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што па падробленых дакументах для правядзення выпрабаванняў украiнскi бок атрымаў ад беларускага прамысловага гiганта вузлы i агрэгаты да машын. Аднак на самай справе высветлiлася, што апошнiя нават не вывозiлiся за межы прадпрыемства. Усе фiгуранты гэтай «бiзнэс»-справы арыштаваны i знаходзяцца ў следчым iзалятары. Як падкрэслiваюць у МУС, зараз высвятляецца, каму i калi былi перададзены выкрадзеныя грошы, а таксама праводзяцца далейшыя аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы па выкрыццю астатнiх удзельнiкаў злачыннай змовы. У следства маюцца падставы меркаваць, што сярод iх ёсць i iншыя адказныя асобы «БелАЗа».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, гэтыя грошы «зароблены» былi незаконным шляхам, за што прайдзiсветам прыйдзецца трымаць адказ...
|
|