Аляксандр Лукашэнка i Нурсултан Назарбаеў сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбургу
Учора адбылася тэлефонная размова памiж прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам i прэзiдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Напярэдаднi цырымонii iнаўгурацыi казахстанскага лiдара кiраўнiк беларускай дзяржавы павiншаваў свайго калегу з уступленнем на пасаду.
Кiраўнiкi дзяржаў абмеркавалi шэраг пытанняў двухбаковых адносiнаў, перш за ўсё ў гандлёва-эканамiчнай сферы. У прыватнасцi, размова iшла аб рэалiзацыi дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе вiзiту Аляксандра Лукашэнкi ў Казахстан у маi 2005 года. Абмеркаваны пытаннi ўзаемадзеяння Беларусi i Казахстана ў рамках iнтэграцыйных структур, дзеючых на постсавецкай прасторы. Адбыўся таксама абмен думкамi аб мiжнароднай сiтуацыi. Кiраўнiкi дзяржаў дамовiлiся аб сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу ў рамках намечанага на трэцюю дэкаду студзеня 2006 года пасяджэння Мiждзяржаўнага Савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася тэлефонная размова памiж прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам i прэзiдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым |
|