Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ «Аб рыэлтарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь»
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпiсаў Указ № 15 «Аб рыэлтарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь».
Дакумент накiраваны на ўзмацненне абароны правоў i iнтарэсаў грамадзян — спажыўцоў рыэлтарскiх паслуг, павышэнне якасцi такiх паслуг, умацаванне прававых асноў дзейнасцi па iх аказанню, а таксама на пашырэнне рамак дзяржаўнага рэгулявання i кантролю рыэлтарскай дзейнасцi ў Беларусi. У гэтым нарматыўным прававым акце раскрываецца значэнне асноўных паняццяў, якiя выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленнi рыэлтарскай дзейнасцi. У прыватнасцi, устаноўлена, што рыэлтарскай дзейнасцю ў Беларусi з’яўляецца пасрэднiцкая дзейнасць камерцыйнай арганiзацыi па садзейнiчанню пры заключэннi, выкананнi, спыненнi дагавораў на будаўнiцтва (у тым лiку долевае), куплi-продажы, мены, арэнды, iншых здзелак з аб’ектамi нерухомай маёмасцi, правамi на iх (за выключэннем арганiзацыi i правядзення аўкцыёнаў i конкурсаў). Замацавана роля Мiнiстэрства юстыцыi ў рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы рыэлтарскай дзейнасцi ў рэспублiцы, а таксама ў ажыццяўленнi рэгулявання, кiравання i кантролю ў гэтай сферы. Указ не толькi ўпарадкоўвае рыэлтарскую дзейнасць, але i дакладна вызначае адказнасць за нядобрасумленнае аказанне гэтага вiду паслуг, падкрэслiлi ў прэс-службе прэзiдэнта. Указам таксама зацверджаны Правiлы ажыццяўлення дзейнасцi па аказанню рыэлтарскiх паслуг у Беларусi. Такi нарматыўны дакумент прыняты ўпершыню. У Правiлах выдзелены найбольш значныя складальнiкi рыэлтарскай паслугi, такiя, як падрыхтоўка праектаў дагавораў на аказанне паслуг, узгадненне ўмоў здзелкi, прадастаўленне кансультацыйных паслуг i г.д., якiя маюць права ажыццяўляць толькi спецыялiсты, якiя прайшлi атэстацыю, у парадку, устаноўленым лiцэнзуючым органам. Асобныя главы Правiлаў вызначаюць патрабаваннi да рыэлтарскай арганiзацыi i да дагавора на аказанне рыэлтарскiх паслуг. У Правiлах рэгламентаваны адносiны рыэлтарскай арганiзацыi са спажыўцамi, у тым лiку ў частцы захавання канфiдэнцыяльнасцi iнфармацыi, якую атрымлiваюць рыэлтары. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпiсаў Указ № 15 «Аб рыэлтарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь» |
|