21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарадок з прыстаўкай «агра»

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

Сёння будаўнiкi спяшаюцца завяршыць работы на аб’ектах аграгарадка ў вёсцы Зубава Аршанскага раёна. Засталося толькi скончыць капiтальны рамонт Дома культуры, пасля чаго можна гаварыць, што першы аграгарадок на Аршаншчыне ўжо з’явiўся.

Карэспандэнт прайшла па вулiцах Зубава са старшынёй Зубаўскага сельсавета Мiкалаем Лугаўцовым.

Пачнём з адмiнiстрацыйнага будынка мясцовай улады — сельсавета. Пасля рэканструкцыi i «начынкi» яго новай мэбляй ён адпавядае сучаснай афiцыйнай установе. У такiх умовах лепш адчуў свой «статус» i Мiкалай Лугаўцоў. Што нi кажы, а ён першы старшыня сельсавета ў раёне, якi ўладарыць у аграгарадку.

На другiм ад сельсавета баку вулiцы зусiм нядаўна можна было сузiраць звычайны сельмаг. Цяпер тут — гандлёвы цэнтр, у склад якога ўваходзяць прадуктовы i прамтаварны магазiны, кафэ i кааператыўны ўчастак. Новаўвядзенне гандлёвага цэнтра — кааператыўны ўчастак, дзе прапануюць 20 вiдаў паслуг, у тым лiку такiя важныя для вяскоўцаў, як распiлоўка дроў i апрацоўка зямлi. Ёсць тут i пункт пракату, дзе прапануюць тэлерадыёапаратуру i набор рыштунку для работы на прысядзiбных участках. Тут жа можна выкарыстаць па прызначэнню сучасную пральную машыну альбо ўзяць яе на пракат. Кааператыўны ўчастак утрымлiваецца ў рабочым стане дзякуючы Аршанскаму райпо.

Непадалёк ад гандлёвай плошчы — комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання жыхароў. Тут аказваюць 11 вiдаў паслуг.

— Клiентаў у нас дастаткова, — гаворыць загадчыца пункта бытавога абслугоўвання Наталля Беларуская. — Нясуць людзi ў рамонт абутак, адзенне i тэлерадыёапаратуру. У цырульню чарга, як у горадзе.

А вось сталыя людзi найперш ацанiлi пашырэнне медыцынскага абслугоўвання.

Раней у Зубаве быў ФАП. Цяпер у рэканструяваным будынку адкрылi амбулаторыю. Калiсьцi вёску i акругу абслугоўваў адзiн фельчар, цяпер тут 4,5 стаўкi доктара. У амбулаторыi ёсць стаматалагiчны, гiнекалагiчны, тэрапеўтычны, працэдурны кабiнеты, а таксама лабараторыя. Будзе i машына хуткай дапамогi. Начынiць амбулаторыю сучасным абсталяваннем абяцаюць у хуткім часе.

Нядаўна ж быў канчаткова здадзены ў эксплуатацыю i фiзкультурна-аздараўленчы комплекс, якому i ў горадзе пазайздросцяць. Ёсць некалькi спартыўных залаў, добрая хакейная «каробка», раздзявальнi, душавыя. Урокi фiзкультуры, спартыўныя секцыi настаўнiкi мясцовай школы праводзяць з вучнямi менавiта тут.

Добраўпарадкавалi i вёску ў цэлым: адрамантавалi дахi i фасады дамоў, газiфiкавалi населены пункт, замянiлi старую сiстэму цепла- i водазабеспячэння ва ўсiм населеным пункце. Толькi жывi i радуйся. Праўда, ёсць яшчэ адзiн аспект, неабходны для паўнакроўнага жыцця людзей: работа i, як вынiк, добры заробак. Калi будзе праца, тады не апусцее Зубава, не дарэмна будуць патрачаны грошы на добраўпарадкаванне вёскi.

Старшыня сельсавета расказвае, што Зубава — гэта цэнтральная сядзiба гаспадаркi «СПК «Купалаўскi». Тут засяроджана галоўная вытворчасць, у прыватнасцi, сучасна абсталяваны жывёлагадоўчы комплекс на паўтары тысячы галоў. Жывёлаводы працуюць у белых халатах i заробкамi задаволеныя. З цягам часу на комплексе плануецца адкрыць цэх па перапрацоўцы малака. Пры такой раскладцы з’явяцца i дадатковыя рабочыя месцы. На мехдвары гаспадаркi маецца багаты парк машын, на якiх працуюць пераважна маладыя механiзатары. З пераўтварэннем Зубава ў аграгарадок сюды iмкнуцца шмат прыезджых, адмiнiстрацыя гаспадаркi ў сваю чаргу стараецца выбраць з iх лiку самых квалiфiкаваных спецыялiстаў. У вынiку колькасць жыхароў вёскi расце.

Калi ў наяўнасцi такi «прырост» — значыць, трэба будаваць жылле. Сёлета тут здалi «пад ключ» 18 новых дамоў. На наступны год запланавана пабудаваць яшчэ 22. З 10 дамоў фармiруюць асобную вулiцу, яшчэ 12 пабудуюць там, дзе ёсць вольныя ўчасткi зямлi.

У вёсцы, паводле слоў старшынi сельсавета, працуе каля сотнi маладых людзей. Напрыклад, механiзатар Андрэй Лубчынскi прыйшоў сюды пасля заканчэння Дубровенскага прафтэхвучылiшча. Летам на адвозцы збожжа стаў прызёрам спаборнiцтва ў сваёй гаспадарцы. Атрымаў прэмiю. А па восенi паказаў добрыя вынiкi працы на энерганасычаным трактары. У Андрэя ёсць нявеста, i, калi справа дойдзе да вяселля, хлопец спадзяецца, што маладой сям’i выдзеляць жыллё.

Застаецца толькi дадаць, што ў Аршанскiм раёне да 2010 года плануецца пабудаваць 15 такiх аграгарадкоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння будаўнiкi спяшаюцца завяршыць работы на аб’ектах аграгарадка ў вёсцы Зубава Аршанскага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика