Па адноўленай на акце пячатцы iсцiна была ўстаноўлена... праз 50 гадоў
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 287-17-41 Не задаволеная адказам з фiлiяла Белдзяржстраха па Мiнскай вобласцi на папярэднi пiсьмовы зварот свайго бацькi, у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскi Жасцiннае Лагойскага раёна Святлана Сяргееўна Кульша. Сутнасць праблемы датычылася Сяргея Iванавiча Бруслаўскага, якi 50 гадоў таму атрымаў траўму (трапiў пад трактар), калi вяртаўся з працы. Згодна з тагачасным рашэннем суда, Акцябрская МТС была абавязана выплачваць пацярпеўшаму дапамогу ў сувязi са стратай працаздольнасцi i аплачваць кошт пратэза. Калi МТС была лiквiдавана, абавязкi па гэтых выплатах узялi на сябе органы сацзабеспячэння, i спраўна выконвалi гэтую функцыю некалькi дзесяткаў гадоў. Да таго часу, пакуль такiя выплаты не былi перададзены ў кампетэнцыю Белдзяржстраха. Апошнi з нядаўняга моманту iх спынiў, матывуючы свае дзеяннi тым, што, маўляў, памянёная вышэй Акцябрская МТС не з’яўлялася наймальнiкам, г.зн. бацька заяўнiцы там не працаваў, а была толькi ўладальнiкам крынiцы павышанай небяспекi (трактара). Адказ прыкладна такога зместу i атрымаў Сяргей Iванавiч.— Але ж на момант здарэння бацька якраз i працаваў у Акцябрскай МТС прычапным на трактары! — сцвярджала яго дачка, калi тэлефанавала нам. — Чаму гэты факт нельга ўстанавiць? Для нас гэта iстотна, бо кошт пратэза разам з абуткам, чахламi, палкай складае амаль 900 тысяч рублёў. Зварот чытачкi мы ў афiцыйным парадку накiравалi ўжо ў Беларускае рэспублiканскае унiтарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах». Праз пэўны час служба страхавання ад няшчасных выпадкаў i прафесiйных захворванняў, разгледзеўшы пастаўленыя Святланай Сяргееўнай пытаннi, паведамiла нам наступнае. «Згодна з дакументамi, якiя мела прадстаўнiцтва Белдзяржстраха па Лагойскаму раёну, бацька заяўнiцы С.I. Бруслаўскi 29.09.1955 г. атрымаў траўму, калi ён, вяртаючыся з працы дадому, пад’язджаў на рухаўшымся ў спадарожным накiрунку трактары, што належаў Акцябрскай машынна-трактарнай станцыi Плешчанiцкага раёна Мiнскай вобласцi, i яго правая нага трапiла на гусенiцу трактара. У акце аб няшчасным выпадку, звязаным з вытворчасцю, формы Н-1 не знайшло адлюстраванне, што С.I. Бруслаўскi з’яўляўся ў гэты час работнiкам Акцябрскай МТС, а ў якасцi прадпрыемства ўказаны калгас iмя Арджанiкiдзе Лагойскага раёна. Народны суд Плешчанiцкага раёна Мiнскай вобласцi пры вынясеннi 26.03.1956 г. рашэння аб пакрыццi С.I. Бруслаўскаму Акцябрскай МТС шкоды ў сувязi з атрыманым iм калецтвам не разглядаў пытанне аб тым, цi была траўма атрымана пацярпеўшым у вынiку няшчаснага выпадку, звязанага з вытворчасцю, а вырашаў справу ў парадку i на ўмовах, якiя былi прадугледжаны дзеючым Грамадзянскiм кодэксам БССР у адносiнах да адказнасцi за шкоду, нанесеную крынiцай павышанай небяспекi для навакольных». Гэтыя дакументы i з’явiлiся прычынай адмовы фiлiяла Белдзяржстраха па Мiнскай вобласцi ў прызначэннi страхавой выплаты С.I. Бруслаўскаму, паколькi, згодна з падпунктамi 4.4 i 4.5 пункта 4 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiпеня 2003 г. № 18 «Аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў», асобам, якiя атрымалi да 1 студзеня 2004 года калецтва, прафесiйнае захворванне цi iншае пашкоджанне здароўя, звязанае з выкананнем iмi працоўных абавязкаў, пацверджанае ва ўстаноўленым парадку, для атрымання права на страхавыя выплаты неабходна наяўнасць права на пакрыццё шкоды ад наймальнiка — прычынiцеля шкоды ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь па пакрыццю шкоды, якое дзейнiчала да 1 студзеня 2004 года. «Пасля атрымання звароту «Звязды» былi дадаткова запатрабаваны дакументы ад Мiнаблсабеса, СВК «Жасцiннае», птушкафабрыкi «Перамога». Вывучыўшы паступiўшыя дакументы, тлумачэннi вiдавочцаў няшчаснага выпадку i самога пацярпеўшага, удалося ўстанавiць, што няшчасны выпадак, якi адбыўся з С.I. Бруслаўскiм, быў расследаваны ў адпаведнасцi з дзеючымi правiламi як няшчасны выпадак, звязаны з вытворчасцю, не калгасам iмя Арджанiкiдзе Лагойскага раёна, а Акцябрскай МТС, аформлены актам Н-1, прадугледжаным для машынна-трактарных станцый, а калгас iмя Арджанiкiдзе ўказаны як месца, дзе выконвалiся работы i адбыўся няшчасны выпадак. Па адноўленай на акце Н-1 пячатцы ўдалося вызначыць, што ўказаны дакумент быў зацверджаны пячаткай Акцябрскай МТС. Гэта з’яўляецца пацвярджэннем, што Акцябрская МТС прызнала выпадак, якi адбыўся з С.I. Бруслаўскiм, звязаным з вытворчасцю. Дакументамі пацвярджаецца, што пацярпеўшы з’яўляўся сезонным работнiкам Акцябрскай МТС i атрымлiваў там заработную плату ў перыяд з мая па верасень 1955 года. З вышэйпамянёнага вынiкае, што С.I. Бруслаўскi, з’яўляючыся работнiкам Акцябрскай МТС, атрымаў траўму ў вынiку няшчаснага выпадку, звязанага з вытворчасцю, што было пацверджана ва ўстаноўленым парадку, i Акцябрская МТС-наймальнiк ажыццяўляла яму пакрыццё шкоды па рашэнню суда, якi ўстанавiў вiну наймальнiка як уладальнiка сродку павышанай небяспекi — трактара. Такiм чынам, устаноўлена, што С.I. Бруслаўскi мае права на страхавое забеспячэнне ў адпаведнасцi з падпунктам 4.4 пункта 4 вышэйназванага Дэкрэта. Адначасова паведамляем, што фiлiялу Белдзяржстраха па Мiнскай вобласцi i прадстаўнiцтву Белдзяржстраха па Лагойскаму раёну дадзена ўказанне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прызначыць С.I. Бруслаўскаму штомесячныя страхавыя выплаты з 01.01.2004 г. i правесцi аплату дадатковых расходаў, рэкамендаваных у праграме рэабiлiтацыi, складзенай медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсiяй 13.10.2004 г. Для вырашэння пытання аб кампенсацыi на бензiн, рамонт i тэхнiчнае абслугоўванне аўтамабiля С.I. Бруслаўскi павiнен прадаставiць прадстаўнiцтву Белдзяржстраха па Лагойскаму раёну заключэнне абласной МРЭК аб яго праве на забеспячэнне аўтамабiлем з ручным кiраваннем, як гэта прадугледжана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22.12.2000 г. № 1984 г. «Аб павелiчэннi грашовых кампенсацый расходаў на бензiн i транспартнае абслугоўванне» i ўказана ў праграме рэабiлiтацыi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не задаволеная адказам з фiлiяла Белдзяржстраха па Мiнскай вобласцi на папярэднi пiсьмовы зварот свайго бацькi, у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёск
|
|