21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВУП Беларусi павялiчыўся на 9,2 працэнта

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага.

Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб вынiках работы эканомiкi краiны ў 2005 годзе. У прыватнасцi, у мiнулым годзе рост валавога ўнутранага прадукту ў параўнаннi з 2004 склаў 9,2 працэнта. Аб’ём вытворчасцi прамысловай прадукцыi ў 2005 годзе павялiчыўся на 10 працэнтаў. Дасягнуты нядрэнныя вынiкi ў развiццi жывёлагадоўчай галiны сельскай гаспадаркi — рост склаў 15 працэнтаў. Разам з тым адзначаецца невялiкае знiжэнне тэмпаў вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, што ў многiм тлумачыцца мiнулагоднiм ураганам.

Як лiчыць Сяргей Сiдорскi, у 2005 годзе ў асноўным выкананы прагнозныя паказчыкi, прадугледжаныя Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi. Усе запланаваныя аграгарадкi ўведзены ў эксплуатацыю. Прэзiдэнт даручыў ураду максiмальна знiзiць колькасць стратных прадпрыемстваў у краiне. Па стану на пачатак гэтага года сярод прамысловых прадпрыемстваў каля 16 працэнтаў з’яўляюцца стратнымi. Кiраўнiк урада адзначыў, што ў мiнулым годзе зафiксаваны самы нiзкi ўзровень iнфляцыi — 8 працэнтаў. Гэта лепшы паказчык за апошнiя 15 гадоў манiторынгу iнфляцыi ў нашай краiне.

Па вынiках мiнулага года заработная плата ў бюджэтнай сферы i ў рэальным сектары эканомiкi выведзена на ўзровень $225 i $250 адпаведна. Пабудавана больш за 3,7 млн квадратных метраў жылля, рост аб’ёмаў будаўнiцтва жылля ў параўнаннi з папярэднiм годам склаў каля 8 працэнтаў. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у вёсцы пабудавана больш за 8 тыс. жылых дамоў. Як далажыў прэм’ер-мiнiстр, у мiнулым годзе ўрад актыўна працаваў над выкананнем даручэння прэзiдэнта па дасягненню дадатнага сальда ў знешнiм гандлi краiны. У 2005 годзе ўпершыню за навейшую гiсторыю краiны ўдалося выйсцi на дадатнае сальда знешняга гандлю — гэты паказчык склаў $234 млн.

Разгледжаны таксама шэраг пытанняў, што датычацца развiцця турызму ў Беларусi. Прэзiдэнт даў даручэннi ўраду дапрацаваць у блiжэйшы час праект адпаведнага ўказа.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика