21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новы iмпульс для развiцця

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў рамках рабочай паездкi па Вiцебскай вобласцi прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымонii пуску прыроднага газу ў Докшыцах.




За апошнiя 11 гадоў у Беларусi пракладзена больш за 10 тыс. км газаправодаў i размеркавальных сiстэм. Гэта больш як адлегласць ад Брэста да Уладзiвастока i больш як за ўсе савецкiя гады, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што газiфiкацыя запатрабавала каласальных iнвестыцый. У цэлым па краiне з удзелам усiх крынiц фiнансавання яны перасягнулi $1 млрд. Такiя высокiя тэмпы работ прадоўжацца, i на працягу 5 гадоў будуць газiфiкаваны ўсе раённыя цэнтры. «У далейшым мы зробiм усё, каб прыродным газам маглi карыстацца жыхары нават самых аддаленых населеных пунктаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Энергiчнымi тэмпамi вядзецца газiфiкацыя Вiцебшчыны. Цяпер прыродным газам карыстаюцца 16 раёнаў вобласцi з 21. Як адзначыў прэзiдэнт, сёння агульная працягласць сетак па дастаўцы прыроднага газу ў вобласцi складае амаль 2,6 тыс. км. Больш за дзве трэцi з iх пракладзены ў апошнiя 11 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка назваў важным той факт, што пуск прыроднага газу ў Докшыцах ажыццёўлены датэрмiнова.

«У лiстападзе 2004 года, выступаючы на цырымонii пуску прыроднага газу ў Глыбокiм i Паставах, я абяцаў, што да 9 мая 2006 года будуць пабудаваны газаправоды да гарадоў Браслаў, Докшыцы, гарадскiх пасёлкаў Шаркаўшчына i Бягомль. Гэта абяцанне выконваецца. Для Докшыц яно выканана датэрмiнова», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, гутарачы з жыхарамi Докшыцкага раёна. Са звадкаванага на прыродны газ будуць пераведзены 840 кватэр i больш як 1500 iндывiдуальных дамоў. Магчымасць выкарыстоўваць яго ў якасцi палiва атрымаюць 22 прамысловыя i сацыяльныя аб’екты.

Прэзiдэнт падзякаваў калектывам Белтрубаправодбуда, Белтрансгаза, Вiцебскаблгаза, канцэрна «Белпалiўгаз» i iншым удзельнiкам будаўнiцтва газаправода.

У сакавiку 2006 года прыродны газ будзе падключаны ў Браславе i Шаркаўшчыне. У маi «блакiтнае палiва» паступiць у Бягомль, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ёсць рэальная магчымасць датэрмiнова, ужо ў снежнi, больш як на год раней за намечанае ўвесцi ў эксплуатацыю газаправоды да Мiёраў i Верхнядзвiнска. А ў снежнi 2007 года, з падводам прыроднага газу ў гарадскi пасёлак Расоны, будзе завершана газiфiкацыя раённых цэнтраў Вiцебскай вобласцi.

«Прыродны газ мы не здабываем — мы яго купляем. Мы бачым, якiя газавыя войны адбываюцца на постсавецкай прасторы. Таннага газу не будзе, ён пастаянна даражэе, — падкрэслiў прэзiдэнт. — Нам удалося ў гэтым годзе захаваць узровень цэн мiнулага года. Камунальныя паслугi не будуць расцi, таму што прыродны газ абыходзiцца значна танней, чым звадкаваны».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «мы купiм газу столькi, колькi трэба краiне. Але за гэты газ трэба плацiць. Мы будзем дапамагаць тым, хто не можа сёння заплацiць за яго, ды i ўсiм, паступова павялiчваючы заработную плату».

Ва ўмовах падаражэння ў свеце газу i нафтапрадуктаў неабходна ў Беларусi фарсiраваць работу па максiмальнаму выкарыстанню мясцовых вiдаў палiва.

«Забяспечыць незалежнасць ад рэсурсаў — значыць быць суверэннымi. Вось простая формула», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусi пройдуць спакойна.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, «кiргiзскага варыянта» ў Беларусi не будзе. «Тое, што ўлада не дапусцiць дэстабiлiзацыi абстаноўкi, — у гэтым можаце быць абсалютна ўпэўнены», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю журналiстам у рамках паездкi ў Вiцебскую вобласць.

Прэзiдэнт таксама перакананы, што выбары пройдуць без усякiх парушэнняў. «Нам не трэба фальсiфiкаваць выбары. Мы наадварот робiм усё, каб нас нi ў якiм выпадку не абвiнавацiлi, нават выпадкова. Мы зарэгiстравалi ўсiх, ледзь не подпiсы за iх збiраем — усё роўна дрэнна. Каму ўлада перашкаджае? Нiкому. Прэзiдэнцкая кампанiя пачалася — я як працаваў, так i працую. Нават мая актыўнасць нiжэйшая, чым у звычайныя часы», — сказаў беларускi лiдар.

«Мы не маем намеру нiкому перашкаджаць. Мы хочам, каб усе жадаючыя, хто хоча быць прэзiдэнтам, пайшлi на гэтыя выбары, i народ сказаў, хто будзе прэзiдэнтам. А так яны па Захаду «цягалiся», грошы «страсалi», а сёння гавораць: хочам быць прэзiдэнтам. Зразумела ж, народ спытае: дзе ты быў да гэтага часу? Таму не думайце, што хтосьцi настроены, каб сiлай утрымлiваць уладу. Нам гэта не трэба. У нас дастаткова даверу людзей», — сказаў прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў саюзнага будаўнiцтва — добрыя перспектывы.

«Але трэба мець на ўвазе: я абмежаваў рамкi — на што мы можам пайсцi з Расiйскай Федэрацыяй, на што не. Адчуваю, што беларусы мяне ў гэтым падтрымлiваюць. Усе мы хочам жыць у сваёй краiне. Мы ў склад любой дзяржавы, не толькi Расii, уступаць не збiраемся. Больш таго, мы стварылi сваю дзяржаву, яна жыве, функцыянуе. Навошта яе разбураць? Навошта кудысьцi ўступаць, калi мы можам на прынцыпах саюзных адносiнаў з Расiяй жыць як адзiная дзяржава?» — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць важным дасягненнем практычную адсутнасць памiж Беларуссю i Расiяй гранiц для свабоднага перамяшчэння грамадзян дзвюх краiн. Паводле яго слоў, вырашаюцца пытаннi пенсiйнага, сацыяльнага забеспячэння.

«Вось якiя пытаннi трэба вырашаць, каб людзям было зручна — у Беларусi i ў Расii. Гэта галоўнае, а не тое, якая форма будзе ў саюза — федэрацыя або канфедэрацыя. Не ў гэтым сёння пытанне. Што атрымаецца, тое i пабудуем. А ў Канстытуцыйным акце, калi мы яго прымем, мы прапiшам тое ўтварэнне, да якога мы будзем iмкнуцца. Гэта людзi павiнны прагаласаваць, вызначыць, якiя пытаннi ўваходзяць у кампетэнцыю Беларусi i Расii, а якiя будуць вырашацца сумесна», — дадаў прэзiдэнт.

«Мы будзем спакойна iсцi па гэтым шляху, i толькi разам: мы сварыцца не маем намеру з Расiйскай Федэрацыяй. Расiяне — гэта нашы людзi, браты. Такiх адносiнаў, як з боку расiян, да беларускага чалавека вы не сустрэнеце нiдзе. Сапраўдныя расiяне з вялiкай павагай ставяцца да Беларусi. Гэта ж дарагога каштуе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер рыхтуецца пасланне старшынi Мiждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС прэзiдэнта Беларусi кiраўнiкам дзяржаў — членаў гэтай арганiзацыi.

Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што «iснуюць пэўныя затухаючыя моманты ў рамках iнтэграцыйных арганiзацый на постсавецкай прасторы. I ў СНД, i ў ЕўрАзЭС, i ў АДКБ хацелася б большай дынамiкi». Кiраўнiк дзяржавы звязвае запавольванне iнтэграцыйных працэсаў з «развалам адзiнства руху па ўступленню краiн у СГА. Першапачаткова Расiя, Беларусь, Украiна, Казахстан, iншыя рэспублiкi дамовiлiся аб каардынацыi сваiх пазiцый пры ўступленнi ў СГА. А затым шэраг краiн пайшлi сваiм шляхам. Пасля таго, як адзiнства руху па ўступленню ў СГА распалася, прывабнасць ЕўрАзЭС таксама знiзiлася. I прыпала гэта на перыяд старшынства ў гэтай арганiзацыi менавiта Беларусi. Мы, як старшынствуючы бок, не маем права нават думаць аб тым, што затуханне ў ЕўрАзЭС павiнна працягвацца. Мы думаем над iнiцыятывамi, якiя б маглi актывiзаваць работу. Усё дастаткова проста — трэба вырашыць два-тры значныя пытаннi, якiя прыцягнуць увагу i будуць утрымлiваць дзяржавы ў ЕўрАзЭС».

У лiку такiх пытанняў Аляксандр Лукашэнка назваў транспартныя праблемы, пытаннi чыгуначных i мытных тарыфаў. Напрыклад, беларускiя трактары, якiя пастаўляюцца ў краiны Сярэдняй Азii, з-за высокiх транспартных тарыфаў адразу ж становяцца ўдвая даражэйшыя ў ЕўрАзЭС.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што па энергетычных рэсурсах таксама трэба дамаўляцца: «калi Расiя не можа забяспечыць усiх прыродным газам, нафтай, то гэтыя прыродныя багаццi маюць Туркменiстан, Узбекiстан, Казахстан. Расiя не павiнна перашкаджаць пастаўкам вуглевадароду, дапусцiм, у Беларусь, Украiну».

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што пытаннi павышэння нараджальнасцi, аховы здароўя i адраджэння вёскi будуць у блiжэйшы час знаходзiцца ў асаблiвым полi зроку дзяржавы. У ходзе размовы з жыхарамi Докшыцкага раёна прэзiдэнт падкрэслiў, што сем’ям, дзе нараджаюцца трое i больш дзяцей, будзе аказана сур’ёзная падтрымка.

«Нам трэба павялiчваць насельнiцтва. Iнакш будуць заводы, а працаваць будзе некаму. Газ мы правядзём, Расii выгадна праз нас газ прадаваць, але калi не будзе людзей, спажыўцоў гэтага газу — гэта бяда для дзяржавы. Таму самае галоўнае для нас — людзi, i павышэнне нараджальнасцi набывае для нас найважнейшае значэнне», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Таксама, паводле слоў прэзiдэнта, будзе прадоўжана актыўная работа па рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi. «Першы год праграмы мы выканалi. Будуць грошы — зробiм усё, што запланавана. Мы ў кожным цэнтры калгаса, саўгаса пабудуем маленькi аграгарадок», — сказаў беларускi лiдар.

Закрануўшы пытаннi сферы аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што да 2007 года раённыя бальнiцы рэспублiкi будуць практычна поўнасцю перааснашчаны.

Адказваючы на пытаннi мясцовых жыхароў, прэзiдэнт адзначыў, што ўлада будзе i ў далейшым аказваць падтрымку ў вырашэннi сур’ёзных праблем людзей. «Але вы павiнны ведаць, што ёсць пытаннi, якiя павiнен вырашаць, напрыклад, прэзiдэнт, а ёсць тыя, якiя будуць вырашаць вобласцi i раёны. Кожны ўзровень улады павiнен займацца сваiмi праблемамi. Майце на ўвазе: за вас нiхто вашы пытаннi не вырашыць, хто б вам чаго нi абяцаў. Улада дапамагае, але людзi таксама павiнны штосьцi рабiць: забяспечваць сям’ю, ствараць новыя рабочыя месцы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў рамках рабочай паездкi па Вiцебскай вобласцi прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымонii пуску прыроднага газу ў Докшыцах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика