Цэнтрвыбаркам папярэдзiў iнiцыятыўную групу Зянона Пазняка
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк вынес вуснае папярэджанне кiраўнiку iнiцыятыўнай групы па збору подпiсаў для вылучэння кандыдатам у прэзiдэнты Зянона Пазняка. Падставай стала распаўсюджванне членамi iнiцыятыўнай групы агiтацыйных матэрыялаў пра палiтыка да афiцыйнага пачатку перадвыбарнай агiтацыi.
Як паведамiў Мiкалай Лазавiк карэспандэнту «Звязды», у Цэнтрвыбаркам «прыйшоў лiст ад выбаршчыка, якi ў сваёй паштовай скрынi знайшоў лiстоўку ад iнiцыятыўнай групы Зянона Пазняка. Аўтар паведамiў, што падчас збору подпiсаў такiя лiстоўкi распаўсюджваюцца сярод выбаршчыкаў». Паколькi заканадаўства забараняе падчас збору подпiсаў распаўсюджваць агiтацыйныя матэрыялы, кiраўнiк iнiцыятыўнай групы Зянона Пазняка Сяргей Папкоў быў запрошаны ў Цэнтрвыбаркам. «Я папярэдзiў яго пра тое, што iнiцыятыўная група парушае патрабаваннi выбарчага заканадаўства. I калi надалей такiя парушэннi будуць мець месца, магчымы разгляд гэтага пытання на пасяджэннi Цэнтрвыбаркама, якi можа вынесцi папярэджанне, зафiксаванае ў пастанове. Гэта можа стварыць пэўныя складанасцi для рэгiстрацыi Зянона Пазняка кандыдатам у прэзiдэнты ў выпадку, калi неабходныя подпiсы будуць сабраныя», — адзначыў Мiкалай Лазавiк. Па стану на чацвер, 12 студзеня, збор подпiсаў для вылучэння кандыдатаў у прэзiдэнты ажыццяўляюць сем з васьмi зарэгiстраваных у Цэнтрвыбаркаме iнiцыятыўных груп. Днямi аб адмове ўдзельнiчаць у выбарах заявiў экс-старшыня Савета Рэспублiкi Аляксандр Вайтовiч. Больш падрабязна аб працэсе збору подпiсаў iнiцыятыўнымi групамi — у гутарцы з Мiкалаем Лазавiком, якая будзе надрукавана ў адным з бліжэйшых нумароў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк вынес вуснае папярэджанне кiраўнiку iнiцыятыўнай гр
|
|