Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2002 года «Аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 9, 2/837; 2003 г., № 128, 2/994) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. Прэамбулу Закона выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Гэты Закон рэгулюе адносiны, якiя ўзнiкаюць пры абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi, якiя перавозяцца аўтамабiльным, паветраным, водным, чыгуначным, iншымi азначанымi гэтым Законам вiдамi транспарту на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i ўстанаўлiвае парадак i ўмовы ажыццяўлення такога страхавання.». 2. У артыкуле 1: пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: «пасажыраабарот — сярэдняя колькасць пасажыраў, перавезеных адным транспартным сродкам на працягу каляндарнага года, якi папярэднiчае году заключэння дагавора страхавання;»; абзацы пяты—дзесяты лiчыць адпаведна абзацамi шостым—адзiнаццатым; абзац шосты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «перавозчык — юрыдычная асоба або iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя зарэгiстраваны ў Рэспублiцы Беларусь i ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляюць перавозку пасажыраў i багажу з выкарыстаннем для гэтых мэтаў транспартнага сродку;»; абзац адзiнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «транспартны сродак — любы транспартны сродак аўтамабiльнага, паветранага, воднага або чыгуначнага транспарту, гарадскога электрычнага транспарту, а таксама метро, прызначаны для перавозкi пасажыраў i багажу.». 3. Артыкул 2 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу: «Калi мiжнародным дагаворам, якi дзейнiчае для Рэспублiкi Беларусь, устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя ўтрымлiваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь.». 4. Артыкул 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 3. Сфера прымянення гэтага Закона Сфера прымянення гэтага Закона распаўсюджваецца на адносiны, якiя ўзнiкаюць пры абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi, якiя перавозяцца сродкамi аўтамабiльнага, паветранага, воднага i чыгуначнага транспарту, па перавозках на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь аўтамабiльным, паветраным i чыгуначным транспартам мiжнародных зносiнаў, усiмi вiдамi транспарту прыгарадных зносiнаў, гарадскiм аўтамабiльным i электрычным транспартам, а таксама метро, унутраным водным транспартам на турысцкiх i экскурсiйна-прагулачных маршрутах.». 5. У частцы першай артыкула 5 словы «выдана лiцэнзiя» замянiць словамi «выданы спецыяльны дазвол (лiцэнзiя) на ажыццяўленне страхавой дзейнасцi, якi дае права». 6. У артыкуле 6: у абзацы трэцiм словы «медыцынскiх установах» замянiць словамi «арганiзацыях аховы здароўя, Дзяржаўнай службе медыцынскiх судовых экспертыз»; абзац чацвёрты выключыць; абзацы пяты i шосты лiчыць адпаведна абзацамi чацвёртым i пятым; у абзацы чацвёртым слова «пацярпеўшаму» замянiць словам «пацярпеўшага». 7. У артыкуле 7: абзац пяты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «своечасова пералiчваць сродкi фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў у рэспублiканскi бюджэт;»; абзац шосты дапоўнiць словамi «, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь». 8. У артыкуле 10: абзацы трэцi i чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «скласцi акт аб нанясеннi шкоды жыццю, здароўю пасажыра i (цi) аб страце, аб недастачы або пашкоджаннi яго багажу пры ажыццяўленнi пасадкi, перавозкi, высадкi пасажыра або пагрузкi, перавозкi цi выгрузкi багажу (далей — акт аб нанясеннi шкоды) па форме, зацверджанай страхоўшчыкам па ўзгадненню з дзяржаўным органам па нагляду за страхавой дзейнасцю, i прадставiць яго пацярпеўшаму (а ў выпадку яго смерцi — нашчадкам) на працягу пяцi працоўных дзён з дня, з якога страхавальнiку стала вядома аб нанясеннi шкоды жыццю, здароўю пасажыра i (цi) аб страце, аб недастачы або пашкоджаннi яго багажу пры ажыццяўленнi пасадкi, перавозкi, высадкi пасажыра або пагрузкi, перавозкi цi выгрузкi багажу; паведамiць страхоўшчыку на працягу пяцi працоўных дзён з дня складання акта аб нанясеннi шкоды аб надыходзе страхавога выпадку;»; пасля абзаца чацвёртага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: «прадаставiць страхоўшчыку па яго патрабаванню на працягу трох працоўных дзён копiю багажнай квiтанцыi ў выпадку яе страты пацярпеўшым або смерцi пацярпеўшага;»; абзацы пяты—сёмы лiчыць адпаведна абзацамi шостым—восьмым; абзац восьмы выключыць. 9. Абзац чацвёрты часткi другой артыкула 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «звесткi аб пасажыраабароце за каляндарны год, якi папярэднiчаў году заключэння дагавора страхавання. Перавозчык, якi не ажыццяўляў перавозку пасажыраў i багажу на працягу года, што папярэднiчае году заключэння дагавора страхавання, вызначае звесткi аб плануемым гадавым пасажыраабароце;». 10. З артыкула 12 словы «з любым са страхоўшчыкаў, якiя маюць лiцэнзiю на правядзенне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi» выключыць. 11. Артыкул 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 14. Страхавы ўзнос (страхавая прэмiя) Сума страхавога ўзносу (страхавой прэмii), якая падлягае выплаце па дагавору страхавання, устанаўлiваецца страхоўшчыкам у адпаведнасцi са страхавымi тарыфамi, страхавой сумай (лiмiтам адказнасцi) i пасажыраабаротам. Страхавы ўзнос (страхавая прэмiя) уключаецца страхавальнiкам у сабекошт аказваемых паслуг. Страхавыя тарыфы ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь дыферэнцыравана ў залежнасцi ад вiду i колькасцi транспартных сродкаў з улiкам колькасцi страхавых выпадкаў, якiя адбылiся ў перавозчыка на працягу двух каляндарных гадоў, што папярэднiчаюць году заключэння дагавора страхавання. Страхавы ўзнос (страхавая прэмiя) выплачваецца ў беларускiх рублях па афiцыйнаму курсу беларускага рубля ў адносiнах да еўра, устаноўленаму Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дзень выплаты страхавога ўзносу (страхавой прэмii). Тэрмiн (тэрмiны) выплаты страхавога ўзносу (страхавой прэмii) устанаўлiваецца (устанаўлiваюцца) у дагаворы страхавання. Калi ў дагаворы страхавання прадугледжана растэрмiноўка ўнясення страхавога ўзносу (страхавой прэмii), у iм могуць быць вызначаны наступствы выплаты чарговай часткi страхавога ўзносу (страхавой прэмii) ва ўстаноўлены тэрмiн.». 12. У артыкуле 15: назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 15. Страхавая сума (лiмiт адказнасцi). Страхавая кампенсацыя»; з абзаца другога часткi трэцяй слова «(гiбелi)» выключыць; частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Страхавая кампенсацыя ў выпадку страты, нястачы або пашкоджання багажу, якi належыць пацярпеўшаму, выплачваецца зыходзячы з нанесенага ўрону ў межах памеру страхавой сумы, устаноўленага дагаворам страхавання. Урон разлiчваецца ў выпадку: страты або нястачы багажу — у памеры кошту страчанага цi адсутнага багажу; пашкоджання багажу — у памеры сумы, на якую панiзiўся яго кошт, а пры немагчымасцi аднаўлення пашкоджанага багажу — у памеры яго кошту.»; пасля часткi чацвёртай дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу: «У выпадку, калi адказнасць перавозчыка за страту, нястачу або пашкоджанне багажу застрахавана па некалькiх дагаворах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi, памер страхавой кампенсацыi, выплачваемай па дагавору страхавання ў адпаведнасцi з гэтым Законам у выпадку страты, нястачы або пашкоджання багажу, устанаўлiваецца з улiкам памеру страхавой кампенсацыi, выплачанай па iншых дагаворах абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi.»; частку пятую лiчыць часткай шостай; у частцы шостай словы «курсам еўра» замянiць словамi «афiцыйным курсам беларускага рубля ў адносiнах да еўра». 13. Артыкул 16 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Артыкул 16. Складанне акта аб страхавым выпадку Страхоўшчык абавязаны скласцi акт аб страхавым выпадку на працягу трох працоўных дзён з дня атрымання ад пацярпеўшага (а ў выпадку яго смерцi — ад нашчадкаў) заявы з прыкладаннем дакументаў, указаных у частках другой—чацвёртай гэтага артыкула. У выпадку нанясення шкоды здароўю пацярпеўшага iм прадстаўляюцца: арыгiнал або копiя акта аб нанясеннi шкоды; дакумент арганiзацыi аховы здароўя аб аказаннi медыцынскай дапамогi i заключэнне Дзяржаўнай службы медыцынскiх судовых экспертыз аб ступенi цяжкасцi цялесных пашкоджанняў, нанесеных пацярпеўшаму. У выпадку смерцi пацярпеўшага яго нашчадкамi прадстаўляюцца: арыгiнал або копiя акта аб нанясеннi шкоды; натарыяльна засведчаная копiя дакумента аб смерцi пацярпеўшага; натарыяльна засведчаная копiя дакумента аб праве на спадчыну. У выпадку страты, нястачы або пашкоджання багажу пацярпеўшым (а ў выпадку яго смерцi — нашчадкамi) прадстаўляюцца: арыгiнал або копiя акта аб нанясеннi шкоды; копiя багажнай квiтанцыi, калi iншае не ўстаноўлена часткай пятай гэтага артыкула. У выпадку страты пацярпеўшым багажнай квiтанцыi або смерцi пацярпеўшага страхоўшчык патрабуе копiю багажнай квiтанцыi ад страхавальнiка.». 14. У артыкуле 18: частку першую дапоўнiць словамi «, сродкi якога пералiчвае ў рэспублiканскi бюджэт»; частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Памер адлiчэнняў ад страхавых узносаў у фонд папераджальных (прывентыўных) мерапрыемстваў устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а парадак выкарыстання сродкаў указанага фонду вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.». Артыкул 2. Дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi, заключаныя да ўступлення ў сiлу гэтага Закона, дзейнiчаюць да заканчэння тэрмiнаў iх дзеяння на ранейшых умовах без прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Законам. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 4, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Артыкул 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 5 студзеня 2006 года, г. Мiнск. № 87-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абавязковым страхаваннi грамадзянскай адказнасцi перавозчыка перад пасажырамi» |
|