21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Культура i масы – паняццi несумяшчальныя?

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку года ёсць у нашай дзяржаве добрая традыцыя — адзначаць лепшых у духоўнай сферы. На Ражство прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2005 года i спецыяльныя прэмii дзеячам культуры i мастацтва. Гэтыя ўзнагароды прысуджаюцца за значныя поспехi ў творчай, культурна-асветнiцкай, навуковай i педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне. Нагадаем, спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта РБ прысуджаны дзеячам культуры i мастацтва па наступных намiнацыях: музычнае, выяўленчае, тэатральнае, кiнавiдэамастацтва, журналiстыка i мастацкая лiтаратура, музейная i бiблiятэчная справа i г.д.

Хто i як вызначае прэтэндэнтаў на прэмiю — лепшых з лепшых? Якое значэнне маюць гэтыя прэмii для тых, каму яны былi ўручаны? Увогуле, як дзяржава сёння падтрымлiвае нацыянальную культуру? Каб адказаць на гэтыя i iншыя пытаннi, у студыю Беларускага радыё да Максiма УГЛЯНIЦЫ i карэспандэнта «Звязды» завiталi госцi: адказны сакратар Савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва Любоў БАЛАЎНЁВА, мастацкi кiраўнiк заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля танца «Равеснiк» Рэспублiканскага палаца культуры прафсаюзаў Таццяна СЕМЧАНКА i генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Я. Купалы Мiкалай КIРЫЧЭНКА.

— Прэмiя «За духоўнае адраджэнне» ўручаецца кiраўнiком нашай дзяржавы ўжо ў дзесяты раз, пачынаючы з 1997 года, так што сёлета своеасаблiвы юбiлей, — пачала Любоў Балаўнёва. — Штогод паступае мноства дакументаў на прысуджэнне гэтай прэмii i спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта РБ дзеячам культуры i мастацтва. У гэтым годзе саiскальнiкаў было як нiколi шмат, натуральна, кожны з iх лiчыў сябе найбольш вартым быць адзначаным... Падкрэслю, што працэдура вылучэння кандыдатаў надзвычай сур’ёзная. Спачатку аблвыканкамы i Мiнгарвыканкам, мiнiстэрствы i ведамствы, грамадскiя арганiзацыi, творчыя калектывы прадстаўляюць адпаведныя дакументы ў Мiнiстэрства культуры, дзе знаходзiцца фонд Прэзiдэнта РБ па падтрымцы культуры i мастацтва. На другiм этапе загадам мiнiстра культуры да 1 верасня штогод ствараецца экспертна-мастацкая камiсiя, якая складаецца з кампетэнтных i высокапрафесiйных людзей — прадстаўнiкоў Мiнiстэрства культуры i Мiнiстэрства адукацыi, Нацыянальнай акадэмii навук, творчых саюзаў i г.д. Гэты савет ацэньвае творчыя работы саiскальнiкаў, калi патрабуецца, нават з выездам на месца. У вынiку экспертна-мастацкая камiсiя выносiць свае рэкамендацыi Савету фонду i калегii Мiнiстэрства культуры, якiя разглядаюць кандыдатуры на прысуджэнне спецыяльных прэмiй. Павiнна сказаць, што меркаванне экспертаў не заўсёды супадае з меркаваннем членаў калегii i членаў Савета фонду...

Аднак канчатковае рашэнне прымае прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка, якому перадаюцца прапановы па прысуджэнню прэмiй «За духоўнае адраджэнне» i спецыяльных прэмiй, сумеснае рашэнне, падпiсанае мiнiстрам культуры i старшынёй Савета фонду. Сёлета, напрыклад, было больш як 80 намiнантаў, якiм давялося прайсцi праз шчыльнае сiта адбору, нават з удзелам прадстаўнiкоў Мiнiстэрства па падатках i зборах, Мiнiстэрства фiнансаў, Камiтэта дзяржкантролю... Адзначу, што ў гэтым годзе былi шырока прадстаўлены сродкi масавай iнфармацыi — i творчы калектыў Белтэлерадыёкампанii, i калектыў БЕЛТА, i газеты «Звязда», «Зорька», «Народная газета». Вызначаць самых лепшых было сапраўды цяжка, але, думаю, вынiковы канцэрт лаўрэатаў яскрава паказаў, што выбар паў на цудоўныя калектывы i творчых асоб, сярод якiх, дарэчы, шмат моладзi.

— Аб тым, наколькi цяжкая справа — выбар найлепшых, сведчыць, напэўна, i той факт, што некаторыя намiнанты не з першага разу атрымлiваюць прэмiю?

Л.Б.: Так, i гэта можа пацвердзiць кiраўнiк ансамбля танца «Равеснiк» Таццяна Паўлаўна Семчанка. Хоць гэты калектыў даўно прысутнiчае на беларускай сцэне i вельмi сур’ёзна працуе, актыўна выступае ў тым лiку па-за межамi краiны — тым не менш ансамбль толькi з другога разу атрымаў прэмiю. Крытэрыем ацэнкi ў дадзеным выпадку служаць высокiя творчыя дасягненнi i поспехi на працягу года. У 2005 годзе «Равеснiк» паказаў сапраўды настолькi добрыя вынiкi, што атрымаў найвышэйшую адзнаку i ад экспертаў, i ад Мiнiстэрства культуры, i ад Савета фонду — калектыву была прысуджана спецыяльная прэмiя «За ўклад у выхаванне творчай моладзi».

Таццяна Семчанка: З аднаго боку, добра, што мы намiнiравалiся на прэмiю двойчы, бо для ўсiх нас гэта быў стымул. Натуральна, можна было сказаць: «Не праходзiм — ну i добра». Аднак мы ў калектыве меркавалi так: трэба спрабаваць, трэба старацца. Калi не атрымалi прэмiю — значыць, дзесьцi недацягнулi, штосьцi недапрацавалi... Здорава, што на працягу года ў нас было жаданне не проста паўтарыць свае поспехi, а падняцца на адну прыступку вышэй — ва ўсiх сэнсах. Для ансамбля, канешне, гэта вялiкi гонар, вялiкая радасць i пэўны аванс для будучай працы, на будучыя заслугi. Мы рады, што з дзiцячых калектываў «Равеснiк» першым атрымаў званне заслужанага аматарскага калектыву РБ — гэта рашэнне таксама не адной сур’ёзнай камiсii. А самае галоўнае, што кожнае наступнае дасягненне яднае i дзяцей, i бацькоў, i педагогаў — iсцi толькi наперад i толькi ўсiм разам!

— Цi бывае такое, што чалавек цi калектыў атрымлiвае ўзнагароду двойчы?

Л.Б.: Палажэнне аб спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта РБ дзеячам культуры i мастацтва, таксама як i палажэнне аб прэмii «За духоўнае адраджэнне», прадугледжвае, што прэтэндэнт можа намiнiравацца i атрымлiваць прэмiю неаднаразова. У нас ёсць прэцэдэнты, калi дзеяч мастацтва цi калектыў быў удастоены прэмii двойчы. Дапусцiм, адзiн раз намiнант дэманстраваў выдатныя дасягненнi ў нашай краiне i за яе межамi ў 1998 годзе, а другi — у 2002-м. Што датычыцца прэмii «За духоўнае адраджэнне», тут ацэньваюцца вынiкi дзейнасцi намiнанта за два гады, якiя папярэднiчалi прысуджэнню прэмii.

— Цi мяняецца з году ў год колькасць самiх намiнацый?

Л.Б.: Iснуе 5 прэмiй «За духоўнае адраджэнне», якiя штогод падпiсваюцца кiраўнiком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам i Уладыкам Фiларэтам. Спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта РБ дзеячам культуры i мастацтва да гэтага года было 23 — прысуджалася па 3 прэмii «За ўклад у выхаванне творчай моладзi», «За ўклад у развiццё мiжнародных культурных сувязяў», па 2 прэмii ў намiнацыях «Бiблiятэчная справа» i «Мастацкая самадзейнасць»... На сённяшнi дзень такiх прэмiй засталося 17, па адной на кожную намiнацыю.

— Якiм чынам дзяржава сёння падтрымлiвае культуру — у прыватнасцi, па лiнii вашага фонду?

Л.Б.: Нагадаю, што спецыяльны фонд Прэзiдэнта РБ па падтрымцы культуры i мастацтва створаны ўказам кiраўнiка дзяржавы 15 красавiка 1998 года — i створаны якраз у мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi майстроў прафесiйнага i народнага мастацтва, захавання гiстарычнай i культурнай спадчыны Беларусi. У дадзеным выпадку з фонду выдзяляюцца сродкi на стварэнне завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры, кiнавiдэафiльмаў, арганiзацыю мастацкiх выстаў, пастаноўку спектакляў, канцэртных праграм, у тым лiку на набыццё неабходных для гэтага iнструментаў, касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання... Напрыклад, у мiнулым годзе дастаткова вялiкiя сродкi былi выдзелены Нацыянальнаму акадэмiчнаму тэатру iмя Я. Купалы на пастаноўку спектакля «Сымон-музыка», прэм’ера якога адбылася летась.

— Наогул, цi мае культура патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы?

Мiкалай Кiрычэнка: Натуральна, мае. Без падтрымкi дзяржавы яна проста не зможа iснаваць. Многiя разважаюць аб тым, што культура — з’ява стратная. Так, стратная; гэтак жа, як i выхаванне дзяцей. Але ж гэта — уклад у будучыню, прычым не толькi будучыню культуры, але i будучыню дзяржавы!

— Калi весцi гаворку пра тэатр, то якiмi спосабамi сёння яму даводзiцца зарабляць грошы?

М.К.: Насамрэч гэта «нажнiцы»: як не згубiць твар, не страцiць высокамастацкi ўзровень, i ў той жа час выконваць пэўную камерцыйную функцыю? Пытанне вельмi складанае, i я не думаю, што ў рамках гэтай перадачы яго можна канчаткова раскрыць. Проста трэба рабiць выбар: альбо ў пагонi за прыбыткам губляць прафесiяналiзм, альбо разам з дзяржавай, з яе падтрымкай шукаць магчымасць закрываць гэтыя прарэхi. Наш тэатр вельмi ўдзячны дзяржаве за дапамогу, бо зрабiць за свае грошы спектакль такога ўзроўню, як «Сымон-музыка» — з запрошаным рэжысёрам, з выдатнымi касцюмамi, з адмысловай музыкай, з шыкоўнымi дэкарацыямi — было б проста немагчыма. Адны мы падобную пастаноўку не выцягнулi б. Але ж мы не адасоблена iснуючая структура, мы частка дзяржавы, якая працуе на агульную карысць. Таму, я лiчу, тэатру патрэбна яшчэ больш шырокая праграма падтрымкi — ва ўсiх сэнсах.

— Цi не здарыцца так, што дзяржаўнай дапамогi акажацца занадта многа, i творчы калектыў, у дадзеным выпадку тэатр, перастане разлiчваць на свае сiлы?

М.К.: Цi можа быць многа любовi? Не можа. Гэтак жа i з падтрымкай: чым яе больш — тым большая аддача. I сам тэатр робiць усё магчымае — гаворачы канкрэтна пра той тэатр, у якiм я працую больш за 35 гадоў, — ён застаецца запатрабаваным, на яго пастаноўках аншлагi. А калi ёсць такi ўзровень, яго неабходна падтрымлiваць як знутры, так i звонку. Я не станаўлюся на такую пазiцыю, што нам нехта абавязаны. Мы разумеем, што не можам паразiтаваць на целе дзяржавы, стараемся як мага больш выдаткаў узяць на сябе, аднак ёсць рэчы, з якiмi мы самастойна не справiмся.

— Спецыяльная прэмiя Прэзiдэнта РБ — гэта не толькi высокая i вельмi прэстыжная дзяржаўная ўзнагарода, яна яшчэ мае грашовае выражэнне...

Т.С.: Паколькi прэмiя прысуджана цэламу калектыву — а ў нас сёння амаль 500 дзяцей, — то грашовы эквiвалент на кожнага не вельмi вялiкi, а хацелася пэўным чынам адзначыць кожнага. Мы вырашылi выдаць буклеты пра калектыў, дзе будуць змешчаны фотаздымкi большасцi выканаўцаў. I ён застанецца нам добрай памяццю пра гэту прэмiю.

— Дарэчы, як адчувае дзяржаўную падтрымку ваш калектыў, у чым яна выражаецца?

Т.С.: Мы не дзелiм так, што гэта дзяржаўнае, гэта бацькоўскае, гэта яшчэ чыёсьцi. На самай справе калектыў адчувае i падтрымку бацькоў, i падтрымку Палаца культуры прафсаюзаў, i падтрымку Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, i дзяржаўную падтрымку. Напрыклад, па вынiках нашай новай праграмы я абрана стыпендыятам Мiнiстэрства культуры... Любая ацэнка нашай працы, у тым лiку i фiнансавая падтрымка, надае сiлы i магчымасць iсцi наперад. I за гэта мы вельмi ўдзячныя.

Пытанне ад слухачкi з Мiнска: Наша кiно зараз перажывае не лепшыя часы, больш таго, яно часта зводзiць моладзь ад культуры ў бок сексу. Гэта асаблiва заўважна, калi параўноўваць старыя савецкiя кiнафiльмы з сучаснымi. Цi не пойдзе наш тэатр у тым жа накiрунку, што i кiно? Вельмi не хацелася б гэтага. Моладзь, мне здаецца, трэба выхоўваць на лепшых узорах мастацтва...

М.К.: Ведаеце, вы закранулi вельмi балючую тэму, якую мы пастаянна абмяркоўваем з акцёрамi. Нас таксама хвалюе, цi не давядзецца, каб зарабiць хоць нейкiя грошы, апускацца на ўзровень той масавай культуры, пра якую вы зараз сказалi. Асабiста я надзвычай перажываю, што зараз адбываецца гэта атака — «масавая культура бескультур’я». На фоне, скажам, старых фiльмаў «Той самы Мюнхгаўзен» цi «Звычайны цуд», якiя нядаўна мы перагледзелi з вялiкiм задавальненнем, я нават не рашаюся ахарактарызаваць у эфiры многiя сучасныя «шэдэўры». Гэта праблема i нацыi, i дзяржавы — як спынiць такi паток. Канешне, мы будзем рабiць усё магчымае, бо тэатр i маральны бруд — рэчы несумяшчальныя...

Па-за эфiрам

Спецыяльныя прэмii i прэмii «За духоўнае адраджэнне» — гэта прызнанне дзяржавай таго вялiзнага ўкладу ў культуру нацыi, якi зрабiлi творчыя асобы i калектывы. З другога боку, яны самi, рэгулярна сустракаючыся са сваёй публiкай, ацэньваюць — як, у якi бок яно iдзе, духоўнае развiццё беларусаў? Ужо калi мы пакiнулi студыю, я не ўстрымалася ад дадатковага пытання да лаўрэатаў спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта РБ дзеячам культуры i мастацтва: як яны ацэньваюць сённяшнiя ўмовы i вынiкi сваёй працы? Меркаваннi атрымалiся дыяметральна процiлеглыя...

М.К.: Так, духоўнае развiццё гледача адчуваецца. Аднак ёсць адна найважнейшая праблема, якую закранула радыёслухачка. Трэба сказаць самiм сабе раз i назаўсёды, што неабходна спынiць плынь маскульту, якiм бы эканамiчна выгадным ён нi здаваўся. Я помню, на занятках нам гаварылi: «Разумееце, мы не ствараем матэрыяльных каштоўнасцяў...». Пакуль мы не зразумеем, што мы — ствараем тых, хто будзе ствараць гэтыя матэрыяльныя каштоўнасцi, да той пары мы будзем ацэньваць культуру выключна з пункту гледжання прыбытковасцi. Заглушаючы моладзi мазгi «папсой», што на ўсiх святах гучыць на плошчы, варта заду-мацца, куды мы iдзём, якая наша мэта, цi, як кажуць у акцёрскiм асяроддзi, звышзадача. Гэта зноў жа як у выхаваннi: альбо вырасце чалавек, якi ўмее карыстацца нажом i вiдэльцам, альбо дзiкун, якi сёрбае рукамi. У адным iнтэрв’ю я назваў Кастрычнiцкую плошчу — плошчай Глухiх. Было страшнае абурэнне. Але i зараз, калi ставяць гэту палатку, у мяне замiрае сэрца. Нават не даследуючы з медыцынскага пункту гледжання ўплыў сямiгадзiннага «тум-ду-дум» на неакрэплую псiхiку, прывяду канкрэтны прыклад. Мы ў тэатры зачыняем усе дзверы i вокны, i ўсё адно ў грымёрках дрыжыць шкло. Ты выходзiш на сцэну i чытаеш: «Быць цi не быць?», а з плошчы нясецца: «Ану, давайце ўсе разам! А зараз уздымем рукi!». I што, вы думаеце, гэта маса заўтра апране белыя кашулi i пойдзе глядзець Чэхава? Нi-ко-лi. Таму гэта пытанне надзвычай сур’ёзнае, i яно патрабуе неадкладнага вырашэння.

Т.С.: Праца нашага калектыву пабудавана на тым, што мы стараемся пакiнуць уражанне, светлы след. I калi дзецi робяць гэта шчыра, ён не можа не застацца, я ўпэўнена. Увогуле, сёння i мне, i нашым педагогам хочацца несцi прыгажосць i гумар. Калi гэта атрымлiваецца, калi гледачам перадаецца зарад станоўчых эмоцый, мы адчуваем, што працуем не дарэмна. Вось лiтаральна свежы прыклад: на канцэрце ў Палацы Рэспублiкi нашы дзецi павiнны былi выходзiць з масоўкай, калi гучыць здраўнiца. Рэжысёр прапанаваў, каб яны проста раскрывалi рот. Але я сказала, што так нельга — i папрасiла кожнага калi не праспяваць, то хоць бы прагаварыць «Многие лета» — як пажаданне сваiм родным i блiзкiм. Так вось гэта энергетыка адчувалася нават падчас трансляцыi тэлеверсii! Такая непадробная шчырасць, паверце, не праходзiць бясследна.

Друкаваную версiю «прамой лiнii» падрыхтавала Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку года ёсць у нашай дзяржаве добрая традыцыя — адзначаць лепшых у духоўнай сферы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика