21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiльён рублёў у хату штомесяц

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Крупскi раён

Цэнтральны рэгiён упэўнена трымае лiдарства па вытворчасцi «белага золата»

Як паведамiў намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлi i харчавання Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Фёдар КАВАЛЁЎ, толькi за апошнiя тры гады ў гаспадарках пачалi працаваць 260 найноўшых даiльных залаў. Толькi за кошт iх увядзення ўдалося ў чатыры разы зменшыць колькасць аператараў. А аб’ёмы вытворчасцi на тых жа магутнасцях у шэрагу выпадкаў узраслi ў 1,5 раза. Адпаведна зменшыўся сабекошт i павялiчылiся даходы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Летась упершыню ўдалося пераўзысцi ўзровень 1990 года: сярэднi надой малака ад каровы склаў 3684 лiтры (у 1990 г. было 3220 л). У несумненных лiдарах — Мiншчына, дзе за мiнулы год было атрымана 4082 лiтры. А валавая вытворчасць малака ў цэнтральным рэгiёне летась склала 1,126 мiльёна тон. Гэта на 188 тысяч тон (на 20 працэнтаў) больш, чым было надоена ў 2004 годзе. Вынiкi работы малочнай жывёлагадоўлi на Мiншчыне i перспектывы яе далейшага развiцця былi акрэслены падчас абласнога дня жывёлавода, якi адбыўся ў Крупскiм раёне.

Як адзначыў галоўны заатэхнiк упраўлення жывёлагадоўлi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Мiхаiл Пыж, 5 раёнаў Мiншчыны (Нясвiжскi, Слуцкi, Клецкi, Мiнскi i Смалявiцкi) атрымалi ў сярэднiм больш чым па 5 тысяч лiтраў малака ад каровы. Найбольшая прыбаўка (1063 л) летась адзначана на Мядзельшчыне, заўважны рост таксама адбыўся на Случчыне, Лагойшчыне, Уздзеншчыне i Крупшчыне. На 7 малочнатаварных фермах у мiнулым годзе было надоена звыш 8 тысяч лiтраў. Як паведамiў Мiхаiл Пыж, сёлета тэмпы вытворчасцi не змяншаюцца — за першыя два тыднi гэтага года гаспадаркамi цэнтральнага рэгiёна атрымана больш чым 30 тыс. тон малака (амаль на 17 працэнтаў больш, чым за аналагiчны перыяд летась). Запасы кармоў на належным узроўнi: па стану на пачатак года iх мелася 1,06 мiльёна тон.

На Крупшчыне сёлета плануецца павялiчыць сярэднi надой малака да 4,48 тысячы лiтраў. Паводле слоў першага намеснiка старшынi Крупскага райвыканкама Iвана Горбача, ад малака асноўныя паступленнi ў раёне, за месяц выходзiць прыкладна па 3-4 мiльярды рублёў. Гэтых сродкаў поўнасцю хапае на выплату заробкаў, яшчэ i на вытворчыя патрэбы гаспадаркам пэўная сума застаецца.

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Шчаўры» малочны статак невялiкi — усяго 465 кароў. Паводле слоў старшынi гаспадаркi Аляксандра Агарка, пагалоўе неабходна тэрмiнова павялiчваць як мiнiмум удвая. Ужо заказаны праект новай малочнатаварнай фермы на 400 галоў. Аляксандр Агарок на пасадзе старшынi працуе паўгода, аднак за гэты час здолеў зрабiць многае. Самае галоўнае — дысцыплiну навёў. I ўвёў прагрэсiўную прэмiю. Так што ў вяскоўцаў стымул для плённай працы з’явiўся.

Алена Новiк працуе даяркай у «Шчаўрах» трыццаць гадоў. Новую прагрэсiўную шкалу аплаты яна лiчыць цалкам апраўданай. «Зараз атрымлiваем больш чым па 400 тысяч рублёў, — кажа Алена Новiк, — а ўлетку i па 700 тысяч выходзiла. А мiнулай зiмой мы мелi 120—130 тыс. рублёў». За мiнулы год сярэднi надой малака перавысiў 4 тысячы лiтраў (рост склаў больш чым 1 тыс. л).

— Раз пайшло малако — то будуць i заробкi, — упэўнены Аляксандр Агарок. — Сям’я вяскоўцаў можа сёння зарабiць да 1 мiльёна рублёў у месяц. А мiльён у хату — гэта, пагадзiцеся, зусiм някепска...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтральны рэгiён упэўнена трымае лiдарства па вытворчасцi «белага золата»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика