У сераду прыйдуць моцныя маразы
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, сёння на большай частцы краiны будзе трымацца надвор’е ад мiнус 3 да мiнус 10 градусаў. Увечары аўторка па паўночнаму ўсходу Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей тэмпература паветра знiзiцца да 13—17 градусаў марозу.
Iстотна пахаладае ў рэспублiцы з серады. Моцныя халады прынясе паветраная маса з боку арктычных шырот. Такiм чынам, 18—19 студзеня тэмпература паветра знiзiцца да мiнус 14—20 градусаў, а па Вiцебскай i Магiлёўскай, а таксама па паўночнаму ўсходу Мiнскай i Гомельскай абласцей — да 23—26 градусаў марозу. У гэтыя днi толькi па захаду Брэсцкай i Гродзенскай абласцей маразы будуць значна слабей, прыкладна — ад мiнус 6 да 12 градусаў. Пахаладанне будзе суправаджацца адчувальным паўднёва-ўсходнiм ветрам з сярэдняй скорасцю 6—11, а месцамi — да 14 метраў у секунду. Iстотных ападкаў у гэтыя днi не чакаецца. Толькi ў асобных раёнах магчымы невялiкi снег. 20 студзеня халоднае надвор’е захаваецца. Маразы пачнуць слабець па паўночнаму захаду ў суботу, а ў нядзелю — на ўсёй тэрыторыi краiны. Вецер у выхадныя зменiцца на паўднёва-заходнi. Месцамi пройдзе снег.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, сёння на большай ч |
|