Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў рэдакцыi газеты «Белорусская нива» з 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання.
«Сёння дзяржава ўдзяляе вялiкую ўвагу ўсебаковай падтрымцы аграрнай сферы, павышэнню ўзроўню дабрабыту сельскiх працаўнiкоў. Прыемна, што асвятленне ходу рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады стала прыярытэтным накiрункам дзейнасцi газеты «Белорусская нива», — падкрэслiваецца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што i надалей калектыў аднадумцаў будзе на высокiм прафесiйным узроўнi ствараць змястоўнае выданне, якое захавае i ўмацуе свае пазiцыi на iнфармацыйным полi Беларусi. За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай iнфармацыi, вялiкi асабiсты ўклад у асвятленне тэматыкi адраджэння i развiцця беларускай вёскi Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена галоўнаму рэдактару газеты «Белорусская нива» Яўгену Сямашку. Адпаведнае распараджэнне 13 студзеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
калектыў рэдакцыi газеты «Белорусская нива» з 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання |
|