21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб склiканнi трэцяга Усебеларускага народнага сходу

У адпаведнасцi з артыкулам 37 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i ў мэтах рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян удзельнiчаць у абмеркаваннi пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця пастанаўляю:

1. Склiкаць 2-3 сакавiка 2006 г. у г. Мiнску трэцi Усебеларускi народны сход.

2. Вынесцi на абмеркаванне трэцяга Усебеларускага народнага сходу пытаннi аб вынiках рэалiзацыi Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2001—2005 гады, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 жнiўня 2001 г. № 427 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 75, 1/2901), i аб праекце Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады.

3. Утварыць Рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню трэцяга Усебеларускага народнага сходу (далей — Рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт) у складзе ў адпаведнасцi з дадаткам.

4. Аблвыканкамам, Мiнска-му гарвыканкаму, гарвыканкамам i райвыканкамам у пяцiдзённы тэрмiн з дня ўступлення ў сiлу гэтага Указа ўтварыць тэрытарыяльныя арганiзацыйныя камiтэты па падрыхтоўцы i правядзенню трэцяга Усебеларускага народнага сходу (далей — тэрытарыяльныя арганiзацыйныя камiтэты, калi не ўстаноўлена iншае), уключыўшы ў iх склад прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага самакiравання, грамадскiх аб’яднанняў, сродкаў масавай iнфармацыi.

5. Устанавiць, што:

5.1. колькасць удзельнiкаў Усебеларускага народнага сходу складае 2500 чалавек, у тым лiку ад кожнай вобласцi — па 350 чалавек, ад г. Мiнска — 400 чалавек;

5.2. абласныя, Мiнскi гарадскi арганiзацыйныя камiтэты прапарцыянальна колькасцi дарослага насельнiцтва (асобы, якiя дасягнулi 18 гадоў) устанаўлiваюць нормы прадстаўнiцтва ўдзельнiкаў сходу ад гарадоў i раёнаў i даводзяць iх да раённых (гарадскiх) арганiзацыйных камiтэтаў, а таксама сумесна з зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi вызначаюць колькасць удзельнiкаў сходу — ваеннаслужачых, якiя выбiраюцца на раённых (гарадскiх) сходах адпаведных раёнаў i гарадоў;

5.3. удзельнiкi сходу выбiраюцца на раённых (гарадскiх) сходах упаўнаважаных;

5.4. упаўнаважаныя на раённы (гарадскi) сход выбiраюцца калектывамi работнiкаў арганiзацый, воiнскiх часцей, грамадзян па месцы жыхарства, грамадскiх аб’яднанняў у адпаведнасцi з нормамi прадстаўнiцтва, устаноўленымi раённымi (гарадскiмi) арганiзацыйнымi камiтэтамi.

Арганiзацыя работы па выбранню ўпаўнаважаных ускладаецца на раённыя (гарадскiя) арганiзацыйныя камiтэты;

5.5. час, месца i парадак правядзення раённых (гарадскiх) сходаў упаўнаважаных па выбранню ўдзельнiкаў сходу вызначаюцца адпаведнымi раённымi (гарадскiмi) арганiзацыйнымi камiтэтамi;

5.6. спiсы выбраных удзельнiкаў сходу прадстаўляюцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм арганiзацыйнымi камiтэтамi ў Рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт.

6. Рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту:

сумесна з тэрытарыяльнымi арганiзацыйнымi камiтэтамi забяспечыць пры вылучэннi кандыдатур i выбраннi ўдзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу прапарцыянальнае прадстаўнiцтва ўсiх раёнаў, гарадоў, найбольш буйных калектываў работнiкаў;

забяспечыць iнфармаванне насельнiцтва аб кандыдатурах удзельнiкаў сходу з прыцягненнем сродкаў масавай iнфармацыi;

арганiзаваць запрашэнне на трэцi Усебеларускi народны сход кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, прадстаўнiкоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, грамадскiх аб’яднанняў i сродкаў масавай iнфармацыi;

ажыццявiць на аснове зацверджанага iм каляндарнага плана работу па падрыхтоўцы i правядзенню сходу з асвятленнем у рэспублiканскiх сродках масавай iнфармацыi ходу выканання намечаных арганiзацыйных мерапрыемстваў i прыняць iншыя меры па забеспячэнню падрыхтоўкi i правядзення трэцяга Усебеларускага народнага сходу.

7. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь:

да 1 лютага 2006 г. прадставiць Кiраўнiку дзяржавы для зацвярджэння каштарыс расходаў на падрыхтоўку i правядзенне трэцяга Усебеларускага народнага сходу, узгоднены з Рэспублiканскiм арганiзацыйным камiтэтам;

ажыццявiць фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне падрыхтоўкi i правядзення сходу.

8. Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii i iншым дзяржаўным сродкам масавай iнфармацыi арганiзаваць шырокае асвятленне падрыхтоўкi трэцяга Усебеларускага народнага сходу, абмеркавання пытанняў, што выносяцца на яго разгляд, а таксама прамую трансляцыю работы сходу.

9. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласцi на Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

12 студзеня 2006 г., г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб склiканнi трэцяга Усебеларускага народнага сходу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика