Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 29
Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў i iх саюзаў
1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2006 г. па 31 снежня 2007 г. адлiчэннi на ўтрыманне апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў i iх саюзаў унiтарнымi прадпрыемствамi, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца гэтыя таварыствы i саюзы, праводзяцца ў памеры не больш за 1 працэнт ад агульнага аб’ёму выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (тавараў, работ, паслуг) арганiзацый спажывецкай кааперацыi, адносяцца на сабекошт i ўключаюцца ў склад затрат на вытворчасць i рэалiзацыю названай прадукцыi (тавараў, работ, паслуг), што ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi. 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць меры па рэалiзацыi гэтага Указа. 3. Беларускаму рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў вызначыць памер адлiчэнняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага Указа, з улiкам фiнансавага стану унiтарных прадпрыемстваў, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца спажывецкiя таварыствы i iх саюзы. 4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 13 студзеня 2006 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў i iх саюзаў |
|