21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пётр Нiкiценка: «Беларусь, Казахстан i Расiя дабiлiся летась найбольшых эканамiчных поспехаў у Садр

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

КАМПЕТЭНТНА

Мiнулы год стаў даволi ўдалым для нашай краiны. Падводзячы вынiкi працы беларускай эканомiкi, дырэктар Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётр НIКIЦЕНКА адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» тое, што ўжо ўпэўнена можна казаць — паказчыкi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, зацверджаныя ўказам прэзiдэнта восенню 2004 года, выкананы ў поўным аб’ёме.

— I тут трэба падкрэслiць iстотны рост iнвестыцый (22,6 працэнта), прадукцыi прамысловасцi (10,4 працэнта), аб’ёму знешняга гандлю i шэрагу iншых эканамiчных паказчыкаў, — гаворыць кiраўнiк Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi. — Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) павялiчыўся за 2005 год на 9,2 працэнта, што ў цэлым адпавядае прагнозу роста 8,5—10 працэнтаў. Аднак трэба сказаць i аб тым, што рэальныя тэмпы павелiчэння прадукцыi сельскай гаспадаркi ў мiнулым годзе заўважна адсталi ад прагнозных (адпаведна на 2,1 працэнта супраць 8—9,5 працэнта па прагнозу), гэта значыць у эканомiцы краiны яшчэ маюцца i «вузкiя» месцы.

— Пётр Георгiевiч, на Ваш погляд, што дазволiла ў мiнулым годзе развiвацца эканомiцы краiны дастаткова паспяхова?

— Тут наўрад цi правамерна весцi гутарку толькi аб адной нейкай прычыне, але сёння трэба асаблiва падкрэслiць важную ролю нашых цесных эканамiчных адносiнаў з Расiйскай Федэрацыяй. Iх неабходна развiваць i надалей, робячы айчынную прадукцыю ўсё больш i больш прывабнай для расiйскага пакупнiка. У гэтым залог доўгачасовага поспеху беларускай эканомiкi.

— Высокiя тэмпы росту эканомiкi дазволiлi iстотна павысiць даходы насельнiцтва. Да таго ж да важнейшых поспехаў мiнулага года можна аднесцi значнае замаруджванне iнфляцыйных працэсаў. Цi паспяваюць нашы прадпрыемствы арыентавацца ў вытворчасцi на патрэбы насельнiцтва ў таварах i паслугах, каб узросшая зарплата не разыходзiлася на куплю тых жа iмпартных тавараў?

— Пастаўленае пытанне дастаткова складанае i цiкавае, яно патрабуе пэўных дадатковых тлумачэнняў. Па-першае, ёсць шэраг спажывецкiх тавараў, якiя ў Беларусi не выпускаюцца, i iх iмпарт з’яўляецца заканамерным i натуральным. Па-другое, частка даходаў выкарыстоўваецца ў нас насельнiцтвам не для бягучага спажывання, а для накаплення (гэтыя сумы, гэта значыць, грашовыя зберажэннi грамадзян эканамiчна важныя i складаюць матэрыяльную аснову нацыянальнай фiнансавай сiстэмы). Па-трэцяе, нельга забываць аб спажывецкiх перавагах грамадзян, якiя паступова становяцца ў нас рэальным фактарам попыту. Неабходна ўзгадаць тут i пра тое, што многiя айчынныя прадпрыемствы знаходзяцца пакуль (па розных прычынах) у вельмi складаным фiнансавым становiшчы. Таму я б не стаў звязваць праблемы насычэння спажывецкага рынку рэспублiкi, а яны дастаткова важныя i актуальныя, толькi з марудлiвасцю i непаваротлiвасцю беларускiх таваравытворцаў. Хоць апошнiя маглi б, канешне, весцi сябе i больш актыўна. Сярэднемесячны ўзровень iнфляцыi ў 2005 годзе склаў 0,6 працэнта, што адпавядае нiжняй мяжы прагнозу ўрада. Больш чым на 1,3 трыльёна рублёў, або на 56,5 працэнта павялiчылiся ў банках уклады.

— Беларусь адчувае патрэбу ў iнвестыцыях. Пакуль мы развiваемся за кошт унутраных iнвестыцый, нягледзячы на тое, што рэспублiка — прывабная iнвестыцыйная пляцоўка: у нас захаваны прамысловы патэнцыял, маецца высокаквалiфiкаваная рабочая сiла i да т.п. Якiя тут трэба прадпрымаць захады?

— Наша эканомiка ўжо шмат гадоў мае патрэбу ў iнвестыцыях. Пра гэта гаворыць той факт, што калi ўзровень iнвестыцый 1990 года (размова iдзе аб iнвестыцыях у асноўны капiтал) прыняць за 100 працэнтаў, то ў перыяд з 1992 па 2003 год дадзены паказчык у нас склаў (адпаведна па гадах i ў супастаўных цэнах) усяго толькi 74, 63, 57, 39, 37, 45, 56, 51, 52, 50, 54 i 66 працэнтаў. I толькi ў апошнiя два гады сiтуацыя тут рэзка палепшылася. Ёсць усе падставы спадзявацца на тое, што па вынiках 2005 года мы выйдзем або ўшчыльную наблiзiмся да запаветных 100 працэнтаў. Гэта вельмi прыемная i значная падзея для эканомiкi Беларусi. Арыентацыя на прыярытэтнае выкарыстанне ўнутраных iнвестыцый павiнна быць прадоўжана. Гэта шлях найбольш эфектыўны для ўстойлiвага развiцця нацыянальнай эканомiкi.

Што ж датычыцца Вашых слоў аб прывабнасцi беларускай эканомiкi для замежных iнвестыцый, то тут вызначаючым момантам з’яўляюцца не нашы меркаваннi, а меркаваннi i ацэнкi самiх замежных iнвестараў. Пакуль яны, мякка кажучы, вельмi супярэчлiвыя. Нам неабходны не проста замежныя iнвестыцыi як мэта. Яны павiнны быць па свайму зместу iнавацыйнымi, гэта значыць, прыходзiць з перспектыўнымi прыродаахоўнымi тэхналогiямi i канкурэнтаздольнай прадукцыяй.

— Пётр Георгiевiч, з 1996 года рэальная велiчыня зарплаты стабiльна расце. Цiкава, як па гэтаму, а таксама па шэрагу iншых паказчыкаў Беларусь выглядае сярод iншых дзяржаў СНД?

— Сярод дзяржаў СНД мае месца iстотная эканамiчная дыферэнцыяцыя. Па вынiках 2005 года тройка лiдараў, якiя расстаўлены ў алфавiтным парадку, выглядае так: Беларусь, Казахстан i Расiя. Менавiта гэтыя дзяржавы, паводле папярэднiх даных, дабiлiся ў мiнулым годзе найбольшых эканамiчных поспехаў у Садружнасцi. Прычым безумоўнага i аднаасобнага эканамiчнага лiдара ў гэтай тройцы зараз няма, таму што большасць макраэканамiчных паказчыкаў, у тым лiку i ўзровень зарплаты, маюць ва ўзгаданых краiнах дастаткова блiзкiя значэннi.

Пра канкрэтныя ж лiчбы 2005 года, асаблiва ў кантэксце мiжнародных параўнанняў i супастаўленняў, гаварыць пакуль заўчасна. Таму што ўсiм нацыянальным статыстычным службам патрабуецца пэўны час на канчатковае падвядзенне гадавых вынiкаў. Акрамя таго, абсалютныя лiчбы зарплаты недастаткова гавораць аб яе змястоўным напаўненнi. Больш нагляднымi з’яўляюцца iншыя паказчыкi ўзроўню жыцця насельнiцтва. Яны ўяўляюць несумненную цiкавасць, так як дазваляюць самiм чытачам параўноўваць эканамiчныя вынiкi Беларусi з iншымi краiнамi СНД i Усходняй Еўропы. Прадстаўленыя ў матэрыяле статыстычныя даныя пацвярджаюць i канкрэтызуюць тое, што было сказана мной вышэй.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулы год стаў даволi ўдалым для нашай краiны. Падводзячы вынiкi працы беларускай эканомiкi, дырэктар Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика