Пенсiянеры зямельны падатак не плацяцьПытальнiк Летась мы аформiлi дзяржаўны акт на зямлю, якая была дадзена для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. Дом належыць жонцы, таму i ўчастак зямлi аформiлi на яе iмя. Зараз жонка склала завяшчанне, заверанае натарыусам, каб пасля яе дом i ўчастак дасталiся мне. У нас ёсць сыны. Аднак мы зрабiлi гэта таму, каб домаўладанне засталося за бацькамi, i толькi пасля iх пераходзiла сынам. Цi буду я вызвалены ад падатку, калi прыйдзецца пераафармляць дом i ўчастак на сваё iмя па завяшчанню жонкi?Барыс Мацюкевiч, г. Слонiм. — Барыс Канстанцiнавiч, у сваiм лiсце вы не ўдакладнiлi, аб якiх падатках цi выплатах iдзе гутарка. У выпадку калi i да гэтага часу ваша жонка не плацiла падатак за зямлю i падатак на нерухомасць (а гэтага з вашага лiста мы не ведаем), то i вы, як непрацуючы пенсiянер, якi не займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю i не мае дадатковых даходаў, зямельны падатак i падатак на нерухомасць плацiць не павiнны. Калi ж нерухомая маёмасць будзе аформлена на працуючых сыноў, або яны будуць прапiсаны на гэтую жылую плошчу, то льгота па зямельнаму падатку i падатку на нерухомасць будзе скасавана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась мы аформiлi дзяржаўны акт на зямлю, якая была дадзена для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома
|
|