Крэдыт выдаецца па месцы прапiскi
У сваёй вёсцы стаю ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў з 1997 года. У студзенi 2005 года мяне скарацiлi з работы i прапанавалi месца ў раённым цэнтры, што знаходзiцца за 20 кiламетраў ад месца жыхарства. Маю дваіх дзетак, муж памёр. Iльготны крэдыт на набыццё жылля ў горадзе мне не даюць. Як мне вырашыць сваё жыллёвае пытанне?
Лiлiя Амельяновiч, в. Вiшнёва, Валожынскi раён. Каб мець права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўнiцтва цi набыццё жылля ў раённым цэнтры, вы павiнны стаяць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў менавiта ў горадзе. Для гэтага ў вас павiнна iснаваць прапiска гэтага горада. Акрамя таго, вы маеце магчымасць стаць у чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не ў мясцовым райвыканкаме, а па месцы працы. Магчыма, установа, дзе вы працуеце, адшукае прымальны варыянт выдзялення вашай сям’i службовага цi часовага жылля (маласямейка або пакой у iнтэрнаце). Раю вам напiсаць адпаведныя заявы ў жыллёвыя аддзелы райвыканкама i (што больш рэальна) на прадпрыемства, дзе вы працуеце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сваёй вёсцы стаю ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў з 1997 года. У студзенi 2005 года мяне скарацiлi з работы i прапанавалi месца ў р |
|