Хроніка апошніх падзей
Рада мае намер ператварыць прэзiдэнта ў цырыманiяльную фiгуру
Ва Украiне дасягнуў свайго апагею канфлiкт прэзiдэнта i парламента. Вiктар Юшчанка аб’явiў, што збiраецца iнiцыiраваць рэферэндум для адмены палiтычнай рэформы, якая ўразае яго паўнамоцтвы. Вярхоўная рада мае цвёрды намер ператварыць кiраўнiка дзяржавы ў цырыманiяльную фiгуру, i Юшчанка не ў стане ўтрымаць уладу. Паводле слоў Юшчанкi, да крызiсу 10 студзеня, выклiканага рашэннем парламента адправiць урад у адстаўку, прывяла непрадуманая i незбалансаваная канстытуцыйная рэформа. Дзеяннi парламента прэзiдэнт лiчыць безадказнымi, бо нават згодна з новай рэдакцыяй канстытуцыi Рада не мела магчымасцi сфармiраваць новы кабiнет да парламенцкiх выбараў, якiя адбудуцца ў сакавiку. У сувязi з гэтым прэзiдэнт Украiны заявiў аб намеры правесцi рэферэндум па перагляду палiтычнай рэформы. Праўда, дату яго правядзення Юшчанка не назваў, заявiўшы, што не хоча накаляць i без таго няпростую абстаноўку напярэдаднi парламенцкiх выбараў. Раней сакратар Савета нацыянальнай бяспекi i абароны Украiны Анатоль Кiнах заявiў, што рэферэндум аб папраўках у канстытуцыю можа адбыцца ў другой палове 2006 года. У той жа час Вiктар Юшчанка заявiў, што не пойдзе на радыкальныя крокi пры вырашэннi канфлiкту з Вярхоўнай радай. У прыватнасцi, ён не мае намеру ўводзiць прамое прэзiдэнцкае кiраванне. Бушу пагражае iмпiчмент? Уплывовы амерыканскi сенатар-рэспублiканец упершыню дапусцiў магчымасць спробы адхiлення прэзiдэнта ЗША Джорджа Буша ад улады пры дапамозе iмпiчменту. Такi варыянт развiцця падзей не выключыў Арлен Спекцер, якi ўзначальвае юрыдычны камiтэт Сената, у сувязi з тым, што кiраўнiк Белага дома дазволiў сачыць за грамадзянамi без дазволу судовых органаў. У iнтэрв’ю тэлекампанii ABC сенатар разам з тым заявiў, што «пакуль рана рабiць канчатковую выснову», але адзначыў, што верхняя палата Кангрэса ЗША «не мае намеру прадастаўляць прэзiдэнту карт-бланш».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада мае намер ператварыць прэзiдэнта ў цырыманiяльную фiгуру
|
|