Беспрацоўныя аддаюць перавагу... аграгарадкам
Сяргей ГРЫБ
На працягу мiнулага года праз службы занятасцi насельнiцтва на сталае месца жыхарства i працы ў сельскую мясцовасць пераехала 321 сям’я. Пры гэтым, як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, сярэднi ўзрост перасяленцаў склаў 31,5 года.
Як нагадала Галiна Трафiменка, беспрацоўныя, якiя вырашылi змянiць месца жыхарства i працы, могуць зрабiць гэта з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi. У прыватнасцi, са сродкаў садзейнiчання занятасцi кожнай такой сям’i выплачваюцца своеасаблiвыя «пад’ёмныя» ў памеры 5 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму (цяпер гэта больш за 1 млн 200 тыс. рублёў), i, апроч таго, кожны член сям’i перасяленцаў атрымлiвае па 1 БМП (на сёння — 150,8 тысячы). Плюс да ўсяго дзяржава можа ўзяць на сябе кампенсацыю выдаткаў, звязаных з пераездам, перавозам маёмасцi, а таксама выплацiць «камандзiровачныя». Паводле слоў Галiны Трафiменкi, за апошняе дзесяцiгоддзе колькасць сем’яў, што вырашылi пераехаць у вёску, узрасла амаль у 9 разоў. Прычым такi рост працягнецца i надалей. Што да асноўнай прычыны, то ёй з’яўляецца перспектыва атрымання не толькi работы, але i жылля. I ў тым лiку — жылля ў аграгарадках, якiя, зазначаюць у мiнiстэрстве, апошнiм часам карыстаюцца асаблiвай папулярнасцю ў беспрацоўных. Дарэчы, як паказвае аналiз заявак наймальнiкаў у цэлым па краiне, сельгаспрадпрыемствам патрабуюцца як спецыялiсты, так i людзi рабочых спецыяльнасцяў — механiзатары, даяркi, паляводы. Зрэшты, заўважыла Галiна Трафiменка, больш поўную iнфармацыю аб вакансiях, умовах аплаты i жылля кожны жадаючы пераехаць у сельскую мясцовасць можа даведацца ў цэнтрах занятасцi насельнiцтва па месцы жыхарства або, як варыянт, на афiцыйным сайце Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны — www. mintrud.gov.by.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага года праз службы занятасцi насельнiцтва на сталае месца жыхарства i працы ў сельскую мясцовасць пераехала 321 сям’я
|
|