21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перамагчы «ракавыя» абставiны

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi чытачоў адказвае галоўны ўрач Мiнскага гарадскога клiнiчнага анкалагiчнага дыспансэра, кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт Зiгмунд ГЕДРЭВIЧ

(Працяг. Пачатак у нумарах за 10—14 студзеня.)

 Людмiла Iосiфаўна з Чэрвеня... Сыну 35 гадоў. Усё цела — у папiломах (на ножках або шырокiя плоскiя). Гэта яшчэ да армii з’явiлася. Раней выдалiлi некалькi, але яны растуць... У адной мiнскай клiнiцы ўрач сказаў нам, што гэта невылечнае захворванне, у iншай напiсалi — нейрафiбраматоз. А ў самiм Чэрвенi доктар сказала, што гэта хвароба Рэклiнгаўзэна.

— Гэта адно i тое ж...

— I нiякага лячэння не прапiсалi...

— На жаль, пазбавiцца ад гэтага захворвання немагчыма. Выдаляць неабходна толькi тыя ўтварэннi, якiя перашкаджаюць жыць, напрыклад, на перадплеччы, шыi i г.д. У якасцi прафiлактычнай меры — каб яны не раслi, можна прымаць антыаксiдантны комплекс, i праводзiць двух-, трохмесячныя курсы лячэння вясной i восенню. Антыаксiдантныя комплексы — вiтамiны А, Е i С — прадаюцца ў аптэках. Можна прымаць, напрыклад, антыаксiкапс.

— А народнымi сродкамi можна дапамагчы? Я чытала пра часнок, настоены на гарэлцы...

— Амаль трыццаць гадоў працую анколагам, але не назiраў выпадкаў, калi гарэлка штосьцi вылечыла...

 Валянцiна Пятроўна, Маладзечна. У 2004 годзе выдалiлi левую малочную залозу. Прымаю тамаксiфен. Магчыма, вы параiце якiя-небудзь народныя сродкi?

— Тамаксiфен — гэта антыэстрагенны, спецыфiчны прэпарат. Нiякiя народныя сродкi замянiць яго не могуць. Ён звычайна прызначаецца на працягу пяцi гадоў. Далейшы прыём залежыць ад сiтуацыi. Часта не прызначаецца нi ён, нi iншыя прэпараты.

 Людмiла з Гомеля. У чэрвенi зрабiлi аперацыю на правай малочнай залозе з нагоды вузлавой формы... Зрабiлi 25 сеансаў абпраменьвання, прайшла 4 курсы хiмiятэрапii. Можа, гэтага дастаткова?

— А ваш доктар прапануе да 6 курсаў прайсцi?

— Так.

— Практычна ўсе цяжка пераносяць хiмiятэрапiю, але яе трэба абавязкова завяршыць. Лепшыя вынiкi дасягаюцца толькi пасля завяршэння лячэння. Самавольна адмяняць яго я вам не раю.

— А пасля тэрапii чалавек адаптуецца?

— Канешне. Усё аднаўляецца.

— А ўвогуле малочная залоза паддаецца лячэнню?

— Безумоўна. Вы пачалi лячэнне своечасова, i таму мы можам спадзявацца на станоўчы вынiк.

— Цi ёсць прэпараты, якiя дапамагаюць папярэдзiць новаўтварэннi?

— Кожны год з’яўляюцца новыя прэпараты. Вы атрымлiваецце тыя, якiя патрэбны менавiта ў вашым выпадку.

 Вольга Мiкалаеўна, Столiнскi раён. У 1992 годзе аперыравалi з нагоды грыжы дыска. Праз шэсць гадоў пасля аперацыi ўпала з веласiпеда, у месцы ўдара пасунуўся дыск. Восем гадоў таму паставiлi дыягназ — пухлiна галаўнога мозгу, паколькi вокавае дно стала дрэнным... Год таму энцэфалаграма паказала на фоне ўмеранай дэзаргалiзацыi корачнага рытму — ачаг паталагiчнай актыўнасцi ў лобна цэнтральнай вобласцi правага паўшар’я. На камп’ютары ачагоў не выяўлена. Зараз збiраюцца рабiць пункцыю пазваночнiка... Ведаеце, я вельмi дрэнна сябе адчуваю: магу страцiць прытомнасць...

— А цiск вам замяралi?

— Так. Звычайна 110 на 70, 120 на 80. Зараз няма галаўных боляў, а восем гадоў назад былi моцныя.

— Працягласць вашага захворвання i даныя даследавання галаўнога мозгу сведчаць аб тым, што пухлiны няма. Вы — не анкалагiчная хворая, i павiнны назiрацца ў неўрапатолага.

— Аднак паляпшэнняў няма.

— Магчыма, усё спынiлася на дадзеным узроўнi...

— Аднак вядома, што камп’ютар можа выдаваць недакладную iнфармацыю: сёння адну версiю, заўтра — iншую...

— Выпадкi бываюць розныя. Вiдавочна адно: пухлiны ў вас няма. Восем гадоў пражыць з пухлiнай галаўнога мозгу немагчыма.

— Вы мяне парадавалi...

«Прамую лiнiю» правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Наталля КАРПЕНКА.

(Працяг будзе.)

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае галоўны ўрач Мiнскага гарадскога клiнiчнага анкалагiчнага дыспансэра, кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт Зiгмунд ГЕДРЭВI
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика