Пра гісторыю і пра сябе
Яўген ПЯСЕЦКI
На кнiжнай палiцы — навiнка: зборнiк, падрыхтаваны калектывам газеты «Белорусская нива» да яе 85-годдзя. Выдатна надрукаваная ў Рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемстве «Выдавецтва «Беларускi Дом друку», кнiга сабрала шмат рэдкiх дакументаў з беларускай гiсторыi ХХ стагоддзя. Кожны з iх — цi то ўрадавая пастанова, цi допiс у рэдакцыю простага селянiна — яскрава сведчыць пра слаўны шлях адной са старэйшых газет краiны.
У зборнiку iдзе расповяд не толькi пра далёкiя гады, але i пра сучаснасць, пра тых, хто з блакнотам i фотаапаратам працягвае летапiс незалежнай Беларусi. Са старонак гучаць галасы ветэранаў журналiстыкi i iх маладых калег. Знайшлося тут месца i для вiншаванняў ад чытачоў. Мноства рэдкiх фотаздымкаў робяць зборнiк асаблiва цiкавым не толькi для самiх журналiстаў i працаўнiкоў сельскай гаспадаркi, але i для ўсiх, хто жадае пачуць, як за радком гаворыць гiсторыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На кнiжнай палiцы — навiнка: зборнiк, падрыхтаваны калектывам газеты «Белорусская нива» да яе 85-годдзя
|
|