21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

IМЯ, СЯСТРА, IМЯ!

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

«Еўрабачанне-2006»

12 студзеня скончыўся тэрмiн прыёму заявак на нацыянальны адбор песень для ўдзелу ў «Еўрабачаннi-2006» у Афiнах. Заўтра, па ўсёй верагоднасцi, прафесiйнае журы ўжо назаве 15 выканаўцаў i калектываў, якiя возьмуць удзел у фiнальным канцэрце.

На час пасяджэння аргкамiтэту, паведамiлi ў прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, свае заяўкi даслалi 73 выканаўцы. Падкрэслiм — гаворка iдзе менавiта пра выканаўцаў, а не пра конкурсныя песнi, бо некаторыя артысты прапанавалi па 3—4 кампазiцыi. Усе фанаграмы былi праслуханы аргкамiтэтам на прадмет адпаведнасцi правiлам адбору. Нагадаем, паводле палажэння конкурсу забаранялася не толькi заўчасная камерцыйная рэалiзацыя кампазiцыi (праз радыё, ТБ, Iнтэрнэт i г.д.), але i ўтрыманне ў тэксце заклiкаў да насiлля, тэрарызму, а таксама iнфармацыi, якая ганьбiла б рэпутацыю арганiзатараў. Песнi-«парушальнiкi», як гэта ўжо адбылося, напрыклад, на ўнутраным адборы Кiпра, дысквалiфiкуюцца.

Поўны спiс прэтэндэнтаў, якiя жадаюць прадставiць Беларусь на прэстыжным песенным форуме ў Афiнах, сёлета вырашана было не апублiкоўваць. Аднак вядома, што шчасця ў адборы на «Еўрабачанне-2006» паспытаюць не толькi беларускiя зоркi (свой удзел пацвердзiлi Iрына Дарафеева, Палiна Смолава, Гюнеш Абасава, Жанэт, «Лявоны», Аляксандра Гайдук. Пётр Елфiмаў, насуперак чаканням, заяўку не падаў). Свае кандыдатуры выставiлi, напрыклад, расiянка спявачка Проста Марыя, полька Малгажата Анджыеўская. Гавораць таксама пра заяўкi з боку Iспанii, Кiпра, Галандыi; выказвалi жаданне ўдзельнiчаць у беларускiм адборы прадстаўнiкi Партугалii i Iндыi. Зрэшты, як давалi раней зразумець прадстаўнiкi аргкамiтэту конкурсу, перавага ўсё ж будзе аддавацца беларускiм — як выканаўцам, так i аўтарам.

Фiнальны канцэрт i iнтэрактыўнае галасаванне гледачоў адбудуцца 10 лютага. Пасля вызначэння тройкi фаварытаў у работу зноў уключыцца прафесiйнае журы, якое пакiне толькi аднаго. Цi адну. Цi адзiн — калi пашанцуе гурту (памятаем толькi, што на сцэне «Еўрабачання» ўсё адно будзе не больш за 6 чалавек). I ўжо з iм (ёй, iмi) пачне працаваць i рыхтавацца да майскага выступлення цэлая каманда — аранжыроўшчыкi, стылiсты, мадэльеры... А мы, натхнёныя перамогай на дзiцячым «Еўрабачаннi», будзем спадзявацца на ўдачу.

ПОГЛЯД У БОК СУСЕДЗЯЎ

Украiнскi адбор на «Еўрабачанне» праходзiць у фармаце тэлешоу пад назвай «Ты — зорка». На дадзены момант вызначылiся 12 фiналiстаў, з якiмi ў Кiеве працуюць прафесiяналы. Першы адборачны канцэрт запланаваны на 28 студзеня. Пасля кожнага канцэрта тэлегледачы i журы будуць галасаваць, i тройка слабейшых выканаўцаў пакiне праект. У вынiку прыкладна 11 сакавiка застануцца трое лiдараў, з якiх i будзе выбраны пераможца. Пакуль што адным з найбольш верагодных прэтэндэнтаў лiчыцца даволi раскручаная ва Украiне спявачка Цiна Кароль.

Расiйскi Першы канал дагэтуль не абвясцiў аб пачатку прыёму заявак на адкрыты нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2006». Аднак некаторыя артысты ўжо выказалi жаданне ў iм паўдзельнiчаць. Сярод iх — Дзiма Бiлан, Варвара, дзявочы гурт з мiлiтарысцкiм iмiджам «Рамонкi», Жасмiн, дуэт колiшнiх выпускнiкоў «Фабрыкi зорак» Джэма i Алены Цярлеевай.

Дарэчы, з 2007 года Расiю на «Еўрабачаннi» будзе ў чаргаваннi з Першым каналам прадстаўляць таксама тэлеканал РТР (сёлета ён жа прадставiць краiну на дзiцячым «Еўрабачаннi»). Цi абазначае гэта, што i адбор удзельнiкаў будзе праходзiць адначасова або паралельна на двух каналах, пакуль невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 студзеня скончыўся тэрмiн прыёму заявак на нацыянальны адбор песень для ўдзелу ў «Еўрабачаннi-2006» у Афiнах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика