Хабар — рухавiк забеспячэнца?..
Iгар ГРЫШЫН
Iстотную прыбаўку да зарплаты мелi дзве адказныя асобы з Пiнска, якiя дорага ацэньвалi сваю дапамогу ў вырашэннi пэўнага пытання.
Уласна кажучы, гэта iх i «спалiла». Справа ў тым, што праваахоўнiкi затрымалi адказную асобу «Пiнскдрэў-Андрыаны» i адказную асобу «Пiнскдрэва» па падазрэнню ў атрыманнi хабару ў памеры 2200 i 800 долараў ЗША адпаведна ад камерцыйнага дырэктара аднаго з прадпрыемстваў. Такiм чынам, як мяркуецца, вырашалася пытанне на пастаўку сыравiны «Пiнскдрэву». Больш таго, устаноўлена, што падазраваемыя ў 2004—2005 гадах неаднаразова атрымлiвалi хабар ад гэтага ж камерцыйнага дырэктара за вырашэнне згаданага пытання — усяго на агульную суму 5 тысяч долараў ЗША. У ходзе вобыску ў кватэры аднаго з затрыманых было канфiскавана 1600 долараў i 400 еўра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iстотную прыбаўку да зарплаты мелi дзве адказныя асобы з Пiнска, якiя дорага ацэньвалi сваю дапамогу ў вырашэннi пэўнага пытання
|
|