Далiкатная справа на $35 000
З дапамогай грошай спрабавалi вырашыць адну далiкатную справу прайдзiсветы, якiм у ходзе спецаперацыi перашкодзiлi гэта зрабiць праваахоўнiкi.
Як стала вядома карэспандэнту нашай газеты з кампетэнтных крынiц, у сталiцы ля аднаго з дамоў па вулiцы Фрунзе супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Мiнску i Мiнскай вобласцi пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» затрымалi непрацуючага мужчыну. Ён падазраецца ў тым, што падбухторваў былую адказную асобу Ашмянскай мытнi да дачы хабару ў памеры 35 тысяч долараў ЗША, маўляў, супрацоўнiкам праваахоўных органаў: за гэтыя грошы планавалася «закрыць» пытанне наконт узбуджэння крымiнальнай справы. Дарадца атрымаў i частку грошай — 10 тысяч долараў. У ходзе ж далейшых аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў на вулiцы Якуба Коласа праваахоўнiкi затрымалi яшчэ аднаго непрацуючага: апошнi за вырашэнне згаданага вышэй пытання атрымаў ад падбухторшчыка 8 тысяч долараў. Пракуратурай Мiнска ўзбуджана дзве крымiнальныя справы. Iгар ГРЫШЫН. Цыгарэта загубiла траiх Па неасцярожнасцi дарослых у Бабруйску загiнула чатырохгадовае дзiця. Праўда, дарослым таксама не пашанцавала... Уначы запалаў дом рабочай аднаго з прадпрыемстваў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай узгарання стала непатушаная цыгарэта. У агнi, акрамя маленькага хлопчыка, загiнулi таксама гаспадыня дома i яе 79-гадовая мацi. Аляксей ЦIТОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дапамогай грошай спрабавалi вырашыць адну далiкатную справу прайдзiсветы, якiм у ходзе спецаперацыi перашкодзiлi гэта зрабiць праваахоўнiкi
|
|