Калядны «ўлоў»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Дзяржаўная гранiца У той час, калi многiя беларусы святкавалi праваслаўныя Каляды, пагранiчнiкi неслi службу ва ўзмоцненым рэжыме i праводзiлi шэраг аперацый.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, падчас «рэжымных» мерапрыемстваў пагранiчнiкi затрымалi 8 незаконных мiгрантаў з Егiпта, Iндыi i Пакiстана, а таксама грамадзянiна Беларусi. Наш суайчыннiк дапамагаў нелегалам перасячы мяжу. У цягнiку «Масква—Прага» беларускiя пагранiчнiкi выявiлi яшчэ аднаго парушальнiка: грамадзянiн Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi замянiў у сваiм пашпарце лiст з бiяграфiчнымi звесткамi i спрабаваў па гэтым дакуменце выехаць за межы нашай краiны. Увогуле, падчас «калядных» мерапрыемстваў беларускiя пагранiчнiкi затрымалi 18 парушальнiкаў Дзяржаўнай гранiцы. Пагранiчнiкi Смаргонскага пагранатрада затрымалi грамадзянiна Расii, якi пад сядзеннем грузавiка незаконна правозiў пiсталет з боепрыпасамi. А гродзенскiя пагранiчнiкi выявiлi аўтамабiль «Audi» са змененым нумарам кузава. Неўзабаве высветлiлася, што машына, коштам каля 9 тысяч долараў, была ўкрадзена ў адной з краiн Заходняй Еўропы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той час, калi многiя беларусы святкавалi праваслаўныя Каляды, пагранiчнiкi неслi службу ва ўзмоцненым рэжыме i праводзiлi шэраг аперацый |
|