21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да 70-годдзя Янкi Сiпакова

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генрых ДАЛIДОВIЧ

«УСЕ МЫ З ХАТ»

Пакаленне Янкi Сiпакова вайну 1941 г. сустрэла дзецьмi — хто ўжо вучнем, а хто яшчэ дашкольнiкам, бачыла шмат страшнага i шмат перажыло, рана пасталела.

Iван Данiлавiч нарадзiўся 15 студзеня 1936 г. у в. Зубрэвiчы Аршанскага раёна ў вясковай сям’i i ваеннае лiхалецце спазнаў на ўсю моц страшэннасцi: у шэсць гадоў разам з дзвюма сёстрамi застаўся круглай сiратой. Яго падымала на ногi цётка, бацькава сястра, i, каб выжыць i вучыцца, хлапчук мусiў вучобу ў школе сумяшчаць з працай паштальёна.

Тады, у школьныя гады, пачалiся, засведчылiся i першыя паэтычныя спробы ( у 1953 г.верш у аршанскай раённай газеце), што прадоўжылiся на журналiсцкай нiве, калi пасля заканчэння дзесяцiгодкi пачаў працаваць у шклоў-скай раённай газеце (1954—1955) i паступiў на журфак Белдзяржунiверсiтэта.

Пасля Сiпакоў гадоў 13, як тады любiлi казаць, сатырычным пяром змагаўся з заганамi ў грамадстве, гадоў 20 прысвяцiў часопiсу «Маладосць», пасля больш 10 гадоў — Беларускай энцыклапедыi i часопiсу «Беларусь». Разам з вершамi ( зборнiкi «Лiрычны вырай», «Дзень лiрыка») ён шмат часу аддае жанру эсэ, нарыса i ў 1971 г. выдае iх асобнай кнiгай «Па зялёную маланку», якая стала яркай з’явай у беларускай публiцыстыцы апошнiх дзесяцiгоддзяў.

Кнiга паэзii «Веча славянскiх балад» (1973), куды патрапiла асэнсаванне гiстарычных балад усiх славянскiх народаў, стала яркай з’явай глыбокага ўвасаблення розных, часамi эпахальных момантаў гiсторыi i культуры славян як часткi сусветнай гiсторыi i культуры. За творчыя дасягненнi ў галiне паэзii яму ў 1976 г. на падставе кнiгi «Веча славянскiх балад» прысуджаецца Дзяржаўная прэмiя БССР.

Я. Сiпакоў у 1970-я пачынае актыўна распрацоўваць i празаiчную дзялянку. Бадай, аднадушна былi падтрыманыя творы «Крыло цiшынi» (па iм быў пастаўлены спектакль, якi i на беларускай мове атрымаў усесаюзную прэмiю, а па апавяданню «Госць падчас сенакосу» пастаўлены фiльм) i «Усе мы з хат», дзе рупна апiсана нялёгкае пасляваеннае жыццё сялян, намаляваны яркiя народныя мужчынскiя i жаночыя характары, выдатныя мастацкiя дэталi i яркая, сакавiтая беларуская мова. А вось што датычыць аповесцi «Жывi як хочацца» (на пачатку 1979 г. я яшчэ працаваў у аддзеле прозы часопiса «Полымя», таму меў шанец адзiн з першых чытаць яе ў рукапiсе), то з друкаваннем яе былi свае складанасцi.

Як вядома, доўгi час беларуская проза даследавала ў асноўным сялянскi пласт. Пра сучаснасць, асаблiва пра горад, было зусiм мала твораў, iх услед за I. Шамякiным у асноўным пiсалi мы, маладзейшыя (А. Жук, Я. Лецка, Р. Семашкевiч). Дык вось Iван Данiлавiч падаў у часопiс «Полымя» аповесць «Жывi як хочацца». Я i цяпер добра помню той светлы, радасны настрой, з якiм чытаў гэты твор пра сучасны горад, пра тое, што i як у iм трацiцца духоўнае, якiя калiзii, спакусы i выпрабаваннi могуць чакаць сумленнага чалавека. У прынцыпе падтрымаў аповесць i загадчык аддзела прозы I. Пташнiкаў. А вось далей пачалося незразумелае, намеснiк галоўнага рэдактара сказаў нам, што ён мае па творы «пятнаццаць заўваг па антысаветчыне»...

Хоць, кажучы тагачаснай «партыйнай» мовай, Сiпакоў не ўхваляў, а асуджаў бездухоўнасць, iнертнасць, спажывецкi настрой i сацыяльную абыякавасць. Адным словам, з твора было нямала чаго выкраслена, зменена яго назва («Цi так жывеш?»), але надрукаваны ў скарочаным выглядзе ў часопiсе № 11 за 1979 г., выклiкаў рэзкую рэакцыю змагароў за «сацыялiстычны лад жыцця i сацыялiстычны рэалiзм у лiтаратуры».

Пiсьменнiк Янка Сiпакоў у пастаянных творчай хадзе i пошуках. Ён стварае новыя творы паэзii i прозы, пiша нарысы i ўспамiны, прытчы ( кнiга «Тыя, што iдуць»), шмат перакладае ( перакладзеныя iм руны з карэла-фiнскага эпасу «Калевала», кнiга паэзii Уiтмена таксама высока паднялi яго рэпутацыю — ужо як перакладчыка).

Глыбокапаважаны Iван Данiлавiч, я яшчэ са школьных часоў сачу за Вашай творчасцю i мне нават пашанцавала разам папрацаваць з Вамi каля 15 гадоў у часопiсе «Маладосць», паважаў i паважаю Вас як дбайнага руплiўца беларускага слова, таленавiтага амаль ва ўсiх жанрах лiтаратуры. Шчасця Вам, добрага здароўя i далейшай упэўненай хады наперад, да новых плённых здабыткаў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакаленне Янкi Сiпакова вайну 1941 г. сустрэла дзецьмi — хто ўжо вучнем, а хто яшчэ дашкольнiкам, бачыла шмат страшнага i шмат перажыло, рана пасталел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика