21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вада Вадохрышчанская

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 студзеня праваслаўныя вернiкi Беларусi адзначаць Вадохрышча. У гэты дзень асвячаецца вада, якая, як здаўна вераць людзi, мае цудадзейную сiлу. Пра тое, як трэба браць вадохрышчанскую ваду i для чаго выкарыстоўваць, пра традыцыi продкаў расказаў патомны народны лекар з Магiлёўскай вобласцi Васiль Зайцаў.

З прыходам хрысцiянства на ўсходнеславянскiя землi, расказвае лекар, сталi рабiць абрад асвячэння вады, або водасвяцця: гэта значыць — заклiканне на ваду Божага бласлаўлення.

Самым галоўным днём асвячэння вады стала 19 студзеня — Вадохрышча або Богаяўленне. Асвечаная ў гэты дзень вада называлася святой, iарданскай, вадохрышчанскай, богаяўленскай. Меркавалася, што яна больш здаровая, гаючая i можа абаранiць чалавека ад хвароб. Людзi вераць у гэта i цяпер.

Лiчыцца, што на Вадохрышча вада асвячаецца не толькi ў храмах, але i рэках, крынiцах, азёрах, калодзежах. Ваду, якую бралi на Вадохрышча, захоўвалi на працягу года i выкарыстоўвалi ў лячэбных i магiчных мэтах. У сувязi з гэтым гавораць пра феномен: вада, якую набiраюць 18—19 студзеня, не псуецца на працягу 3 гадоў, у ёй не выпадае асадак.

Гаючай таксама лiчыцца вада, якую набiраюць у асаблiвыя днi года: гэта ранiцай на Ражство (яна называецца святач-най), на Грамнiцы, 15 лютага, у Чысты чацвер перад Вялiкаднём i на Iвана Купалу (iванаўская вада). Асаблiва ў нашых продкаў цанiлася вада, якая была ўзята ў такi дзень на золку. Той, хто прыходзiў па ваду першым, станавiўся ўладальнiкам самай гаючай «непачатай» вады.

— Для лячэння i магiчных мэтаў пажадана браць ваду ў азначаныя днi або ў любы дзень у рэках роўна ў 24 гадзiны, — гаворыць Васiль Зайцаў. — Апоўначы тры хвiлiны ўся вада ў рэках цячэ ў зваротным напрамку. Каму гэта дадзена, той можа заўважыць i простым вокам.

Таксама цудадзейнай лiчылi людзi ваду, якая ўзята пры пэўных абставiнах i рытуалах. Напрыклад, паводле слоў лекара, тую ваду, якая засталася пасля гатавання яек на Вялiкдзень; пасля аблiвання царкоўнага звана, iконы, хлебнай дзяжы; пралiтую праз сiта; набраную з трох, дзевяцi або дванаццацi калодзежаў; там, дзе злiваюцца тры ручаi, тры крынiцы або тры ракi; прынесеную з крынiцы ў роце, якая «пераначавала пад зоркамi» ў пэўныя днi, i iншую.

Лiчылася, што цудадзейную сiлу вады «ўзмацняюць» прадметы, якiя ў яе апускалi (манеты, зерне, крыж), i прамоўленыя над вадой словы (малiтвы ды загаворы).

Гаючай лiчылi i талую ваду, дажджавую (як ваду з неба) i расу, аднак узятыя толькi ў пэўныя днi пры асаблiвым магiчным дзеянні. Такой расой i вадой лекары карыстаюцца для лячэння чалавека. Народ ведае, напрыклад, пра Юр’еўскую расу, якая лечыць ад бясплоднасцi i хвароб скуры.

Са старажытнасцi дайшлi некалькi традыцый, пра якiя расказвае Васiль Зайцаў.

Гавораць, што каб на працягу года быць здаровым i бадзёрым, трэба ранiцай да ўсходу сонца на Каляды, у Чысты чацвер i Вялiкдзень умывацца асвечанай вадой, а потым хутка станавiцца на камень. Парадзiх аблiвалi вадой з ручая, ракi i крынiцы ў тым месцы, дзе злiвалiся тры, каб у iх было ў грудзях малако i цякло, «як вада».

Для таго каб карова давала больш малака, у Чысты чацвер на золку, але да ўсходу сонца, у дом прыносiлi вёдры, да краёў напоўненыя крынiчнай вадой.

Ранiцай, да ўсходу сонца, на Юр’я, што ў маi, вадой з ручая апырсквалi вуллi, каб мёд быў такiм жа смачным i свежым, а пчолы гудзелi, як «вада ў ручаi».

— Самым вялiкiм грахом у нашых продкаў лiчылася ў дзень асвячэння вады мыцца, прасцi, займацца бруднай работай, якая непасрэдна звязана з вадой, — вяртаецца да Вадохрышча лекар. — Людзi лiчылi, што гэта азначае апаганiць ваду. Каб не парушаць гэту забарону, ваду для бытавых, гаспадарчых патрэб загадзя нарыхтоўвалi на запас.

Васiль Зайцаў раiць прыхiльнiкам народных традыцый памятаць яшчэ пра некаторыя строгiя забароны. Ён папярэджвае, што ў дзень Вадохрышча нельга выносiць з дома ваду нi для якiх мэтаў, нi з якой нагоды. Для хатняй жывёлы трэба прыгатаваць ваду загадзя. А калi нехта звернецца з просьбай даць вады, трэба ўзгадаць гэту забарону i ўсё ж знайсцi спосаб не даць.

— На Вадохрышча забараняецца браць ваду без чаргi, праз знаёмых у чарзе, — гаворыць лекар. — Нельга лезцi праз галовы i адпiхваць састарэлых, хворых, цяжарных, дзяцей. Калi вы так зробiце, то гэта вада не будзе гаючай i не дапаможа вам. Ды i нахабства можа прывесцi да накладання на чалавека псоты.

У асвечаных крынiцах, калодзежах ваду трэба браць стаўшы строга ў чаргу, не парушаць цiшыню, паважлiва ставiцца да людзей. Толькi так вы можаце атрымаць карысць ад вадохрышчанскай вады, упэўнены Васiль Зайцаў.

Падрыхтавала да друку Iлона IВАНОВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 студзеня праваслаўныя вернiкi Беларусi адзначаць Вадохрышча. У гэты дзень асвячаецца вада, якая, як здаўна вераць людзi, мае цудадзейную сiлу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика