Адзiн ратуе, другi «жартуе»
Барыс ПРАКОПЧЫК
У мiнулым годзе падраздзяленнi Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС 244 разы выязджалi па лжывых паведамленнях аб надзвычайных сiтуацыях i пажарах. Але выратавальнiкам тэлефануюць не толькi «жартаўнiкi».
Ужо ў першую гадзiну навагодняй ночы па «01» паступiў званок з дома па вулiцы Сацыялiстычнай у Гродне. У адной з кватэр падчас эксплуатацыi печы на падлогу выпалi палаючыя вуглi, загарэлiся сухiя дровы i агонь стаў распаўсюджвацца па жылому памяшканню. Добра, што пах дыму адчулi суседзi i выклiкалi службу выратавання. Праз некалькi хвiлiн спецыялiсты МНС выявiлi ў кватэры 53-гадовага гаспадара i вынеслi яго ў бяспечнае месца. Бяда здарылася i ў адной з кватэр пяцiпавярховага дома па вулiцы Ленiна ў Смаргонi, дзе ў калядную ноч адбылося кароткае замыканне тэлевiзара, якi не быў выключаны з разеткi. Сям’я з трох чалавек у гэты час спала. Толькi дзякуючы прахожым, якiя своечасова паведамiлi аб пажары ў службу «01», удалося выратаваць гаспадароў кватэры i iх шасцiгадовае дзiця. Увогуле за мiнулы год службай па надзвычайных сiтуацыях Гродзеншчыны пры дапамозе насельнiцтва выратавана на пажарах 476 i ў аварыях — 182 чалавекi. Ад знiшчэння агнём захаваны 2429 тон грубых кармоў i тэхнiчных культур, 203 адзiнкi тэхнiкi, больш за 2,5 тысячы пабудоў i матэрыяльных каштоўнасцяў на суму звыш 12 мiльярдаў рублёў, эвакуiравана 1109 галоў жывёлы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе падраздзяленнi Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС 244 разы выязджалi па лжывых паведамленнях аб надзвычайных сiтуацыях i пажарах. А
|
|