Новыя загадкi чалавечага i птушынага грыпу
Надзея НIКАЛАЕВА
Небяспека эпiдэмii птушынага грыпу застаецца адной з галоўных сусветных праблем. Шчыра кажучы, навуковыя тэрмiны не вельмi даступныя для разумення звычайных людзей, таму за тлумачэннямi мы звярнулiся да загадчыцы лабараторыi грыпу i грыпападобных захворванняў Навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii, кiраўнiка Нацыянальнага цэнтра па грыпу Наталлi ГРЫБКОВАЙ:
— Адразу адзазначу, што ўсе пандэмii грыпу маюць «птушыную прыроду». Але раней лiчылася, што для таго, каб птушыны вiрус грыпу стаў пандэмiчным i пачаў iнфiцыраваць людзей, яму трэба прайсцi прамежкавага гаспадара, у ролi якога выступалi парсюкi. Звычайныя свойскiя парсюкi аднолькава адчувальныя як да птушыных, так i да чалавечых вiрусаў грыпу, i гэта робiць iх своеасаблiвай «прабiркай», у якой можа ўтварыцца смяротны для чалавека «кактэйль» — вiрус з камбiнаваным генетычным саставам: часткова птушыным, а часткова — чалавечым. Але высокапатагенны вiрус H5N1 абышоўся без «паслуг» прамежкавага гаспадара i пачаў перадавацца непасрэдна ад птушак да чалавека. Гэта мы назiраем пачынаючы з 1997 года, калi былi зарэгiстраваны першыя выпадкi заражэння людзей птушыным грыпам у Ганконгу. Вiрус H5N1 можа звязвацца як з рэцэптарамi птушак, так i з рэцэптарамi людзей. Мутацыя дазваляе вiрусу лягчэй далучацца да чалавечых клетак. Безумоўна, гэта павышае шанцы чалавека на iнфiцыраванне. Заўважу, што мутацыi могуць быць кропкавыя, а могуць наза- пашвацца i цягнуць за сабой больш сур’ёзныя змяненнi ў генетычнай структуры вiруса. Пакуль жа я асабiста не бачу падставы для панiкi: выяўленыя мутацыi не зрабiлi магчымай перадачу птушынага грыпу ад чалавека да чалавека. У iнфармацыi, якую мы атрымалi ад Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, указваецца, што аналагiчная мутацыя была адзначана ў 2003 годзе ў Ганконгу i ў 2005 годзе — у В’етнаме, аднак сур’ёзнага прыросту колькасцi iнфiцыраваных там не назiралася. Да апошняга часу лiчылася, што процiстаяць птушынаму грыпу дапаможа такi процiвiрусны сродак, як амантадзiн. Аднак спецыялiсты Цэнтра па кантролю i прафiлактыцы захворванняў (ЗША) ужо папярэдзiлi амерыканскiх медыкаў аб недапушчальнасцi прызначэння амантадзiну i рэмантадзiну. Створаныя два дзесяцiгоддзi таму амантадзiн i рэмантадзiн прызначалiся для прафiлактыкi i лячэння на раннiх стадыях грыпу, якi выклiкаецца штамамi вiруса тыпу А. У працэсе даследаванняў быў праведзены аналiз 120 узораў грыпу вiруса H3N2, якi з’яўляецца асноўнай прычынай захворвання на грып амерыканцаў. Навукоўцы ўстанавiлi, што больш чым у 90 працэнтах выпадкаў вiрус аказаўся ўстойлiвым да ўздзеяння рэмантадзiну i амантадзiну. Пакуль што прычына iх устойлiвасцi да гэтых процiвiрусных прэпаратаў застаецца незразумелай, аднак найбольш верагодна, што чалавечы вiрус грыпу таксама муцiраваў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Небяспека эпiдэмii птушынага грыпу застаецца адной з галоўных сусветных праблем |
|