21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Адно акно» ў тэлефонным варыянце

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Задумка стварыць «гарачую лiнiю» Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама з’явiлася ў студзенi 2004 года. Тады, напярэдаднi святкавання 60-годдзя вызвалення Беларусi, у вобласцi планавалася абысцi лiтаральна ўсiх iнвалiдаў цi ўдзельнiкаў вайны. Аднак гэтага падавалася мала — з цягам часу ў iх маглi ўзнiкаць новыя праблемы. I вырашаць гэтыя праблемы трэба было хутка...

Мiж тым варта заўважыць адразу — магчымасцю задаць сваё пытанне скарысталiся не толькi ветэраны. Iльготы i рамонт жылля, прадастаўленне пуцёвак i адраснай дапамогi, кансультацыi па заканадаўству — у цэлым на «гарачую лiнiю» паступiла больш за 200 самых розных зваротаў. Пры гэтым, адзначаюць у камiтэце, нiводны з iх не застаўся без увагi.

Зарплата плюс стаж

Паводле статыстыкi, зараз на тэрыторыi Мiншчыны пражывае каля 400 тыс. атрымальнiкаў пенсiй i дапамог. Таму невыпадкова, што менавiта гэта тэма была i застаецца адной з найбольш «папулярных». На якiя надбаўкi можна разлiчваць у тым цi iншым выпадку, калi плануецца чарговая «прыбаўка», урэшце, цi правiльна прызначылi пенсiю — падобныя пытаннi даводзiцца чуць штодня. I нярэдка — разбiрацца ў кожнай канкрэтнай сiтуацыi.

Аднак, гаворыць начальнiк аддзела пенсiйнага забеспячэння абласнога Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Ядвiга Аляшкевiч, апошнiм часам усё часцей тэлефануюць не цяперашнiя, а будучыя пенсiянеры. Прыкладам, з просьбай удакладнiць: якiмi дакументамi пацвярджаецца працоўны стаж?

— Увогуле стаж пацвярджаецца працоўнай кнiжкай, — адзначае Ядвiга Аляшкевiч. — Калi ж кнiжкi няма, калi ў ёй адсутнiчаюць неабходныя запiсы цi ёсць недакладная iнфармацыя, то для вызначэння стажу прымаюцца даведкi, што выдаюцца на падставе загадаў, асабiстых рахункаў, ведамасцяў на выплату зарплаты i iншых дакументальных даных, бяруцца пад увагу пiсьмовыя працоўныя дамовы i пагадненнi з адзнакамi аб iх выкананнi, працоўныя, паслужныя i фармулярныя спiсы, а таксама ўсе астатнiя дакументы, што ўтрымлiваюць звесткi аб перыядах работы або даведкi аб уплаце ўзносаў сацыяльнага страхавання. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што час работы з 1 лiпеня 1998 года да 1 студзеня 2003 года пацвярджаецца працоўнай кнiжкай, а таксама — даведкай аб перыядзе ўплаты страхавых узносаў i аб памеры заробку, з якiх плацiлiся гэтыя ўзносы. Нарэшце, час работы пасля 1 студзеня 2003 года пацвярджаецца выпiскай з iндывiдуальнага страхавога рахунку ў Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Яшчэ адна няпростая сiтуацыя — немагчымасць атрымаць неабходныя даведкi аб заробках у сувязi з лiквiдацыяй прадпрыемства. Сказаць, што такiх званкоў вельмi шмат, нельга. I тым не менш скiдваць iх з рахункаў таксама не выпадае.

— Калi арганiзацыя па тых цi iншых прычынах была лiквiдавана або спынiла сваё iснаванне, то даведкi аб заробках выдаюцца яе правапераймальнiкам або дзяржаўным архiвам — у залежнасцi ад таго, куды здадзены бухгалтарскiя дакументы, — тлумачыць Ядвiга Аляшкевiч. — Асобны парадак iснуе толькi ў выпадках, калi дакументы не захавалiся ў вынiку стыхiйных бедстваў, аварый, катастроф, iншых надзвычайных сiтуацый. Тады, па жаданню самога чалавека, звесткi за «страчаны» час не ўключаюцца ў перыяд работы, з якога выбiраецца заробак для разлiку пенсii. Або, калi дакументы захавалiся менш чым за неабходны перыяд работы (сёлета гэта — 12 гадоў), за кожны «страчаны» месяц могуць прымацца звесткi аб сярэднiх заробках работнiкаў адпаведнай прафесii i квалiфiкацыi.

У той жа час у камiтэце адзначаюць: асаблiвы парадак не распаўсюджваецца на iншыя выпадкi страты дакументаў — скажам, у вынiку нядбайнасцi, крадзяжу, наўмыснага знiшчэння i г.д. У падобных сiтуацыях пры налiчэннi пенсii звесткi аб зарплаце прымаюцца з нулявым значэннем. I адзiнае, што застаецца чалавеку, — гэта патрабаваць ад свайго былога наймальнiка кампенсацыi матэрыяльнага ўрону. А пры яго адмове — нават звяртацца ў суд.

Кантракт з новай «кропкай адлiку»

Зрэшты, званкi на «гарачую лiнiю» датычацца не толькi пенсiй. Работа ёсць работа. I на ёй таксама можа ўзнiкнуць нямала спрэчных сiтуацый. Скажам, узгадвае Ядвiга Аляшкевiч, аднойчы давялося пачуць пытанне: цi можа звольнiцца малады спецыялiст да таго моманту, як у яго закончыцца... тэрмiн абавязковай адпрацоўкi па размеркаванню? Словам, прыйшлося тлумачыць, што, у прынцыпе, такая магчымасць ёсць. Але пры ўмове пераводу па ўзаемнай згодзе памiж наймальнiкамi.

Нашмат больш праблемны момант — працоўныя дагаворы. Вось адзiн з прыкладаў. У снежнi чалавеку прапанавалi перайсцi на новую пасаду. Але пры гэтым чамусьцi вырашылi пакiнуць ранейшы тэрмiн кантракта — да верасня.

— У такiх выпадках наймальнiк па сутнасцi iдзе на парушэнне, — зазначае Ядвiга Аляшкевiч. — Пры пераводзе работнiка на новую пасаду кантракт павiнен заключацца тэрмiнам не менш чым на год. I гэта — абавязковае патрабаванне заканадаўства.

Хто збярэ паперы?

Пасля рашэння прадастаўляць адрасную дапамогу малазабяспечаным сем’ям з дзяцьмi ўзрасла i цiкавасць да гэтага вiду падтрымкi. Сам прынцып тут нiбыта зразумелы. Адрасная сацыяльная дапамога — гэта рознiца памiж 60 працэнтамi бюджэту пражытачнага мiнiмуму (зараз гэты паказчык складае 90480 рублёў) i сярэднедушавым даходам сям’i за тры папярэднiя месяцы. Цяжкасцi ўзнiкалi з iншым — зборам шматлiкiх папер.

— Варта заўважыць, што з 1 студзеня ў кожнага з’явiўся выбар — па-ранейшаму збiраць усе даведкi самому або скарыстацца прынцыпам «аднаго акна», — працягвае Ядвiга Аляшкевiч. — Сапраўды, у другiм выпадку таксама давядзецца прадставiць шэраг дакументаў самастойна. Аднак, як правiла, гэта дакументы, што знаходзяцца ў асабiстым карыстаннi — пашпарт, пасведчаннi аб нараджэннi дзяцей, пасведчанне аб рэгiстрацыi шлюбу цi аб яго скасаваннi, даведка па форме №2 аб нараджэннi дзяцей, у якiх не ўстаноўлена бацькоўства, працоўныя кнiжкi непрацуючых пенсiянераў i iншых непрацуючых членаў сям’i, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, пенсiйнае пасведчанне, пасведчанне iнвалiда, карта ўлiку льгот па лекавых прэпаратах. Апроч таго, трэба напiсаць заяву, прынесцi даведкi аб фактычных даходах кожнага члена сям’i за тры папярэднiя месяцы, даведкi з месца работы, вучобы, нарэшце, запоўнiць дэкларацыю аб маёмасным стане.

На гэтым пералiк па-сутнасцi заканчваецца. Пры скарыстаннi прынцыпу «аднаго акна» запыт на ўсё астатняе (даведкi аб iншых даходах, матэрыяльных дапамогах, iльготах, датацыях i субсiдыях, даведкi аб памеры зямельнага ўчастка, жылым памяшканнi i саставе сям’i) зробяць ужо работнiкi тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. I да таго ж — на працягу 5 рабочых дзён.

Адказ з 15-дзённым тэрмiнам

Са студзеня гэтага года «гарачая лiнiя» Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама працуе па новаму тэлефону 204-33-79. Аднак па-ранейшаму — кожны рабочы дзень. Безумоўна, значная частка званкоў — гэта просьбы аказаць канкрэтную падтрымку. Да прыкладу, аформiць дакументы ў дом-iнтэрнат цi прадаставiць пуцёўку на санаторна-курортнае лячэнне.

— Зразумела, далёка не ўсё магчыма вырашыць па тэлефону, — кажа Ядвiга Аляшкевiч. — Разам з тым мы можам звярнуцца ў раённае ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне цi райвыканкам з тым, каб яны разабралiся ў канкрэтнай сiтуацыi непасрэдна на месцы. I далi чалавеку зноў-такi канкрэтны адказ, прычым, як правiла, робiцца гэта на працягу 15 дзён.

Больш складаным падаецца становiшча, калi ў камiтэт тэлефануюць жыхары iншых рэгiёнаў — скажам, з Брэсцкай, Вiцебскай цi Гомельскай абласцей. Даць даручэнне, зрабiць запыт «у раён» цi праверыць тую ж пенсiйную справу тут ужо нерэальна.

— Часцяком мы можам хiба што падказаць такiм людзям, дзе варта шукаць дапамогу, або даць агульную юрыдычную кансультацыю, — заўважае Ядвiга Аляшкевiч. — Аднак, пэўна, чаго нельга рабiць нiколi — гэта адмаўляцца ад размовы. У рэшце рэшт свае правы павiнен ведаць кожны чалавек. Прычым незалежна ад таго, дзе ён пражывае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Задумка стварыць «гарачую лiнiю» Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама з’явiлася ў студзенi 2004 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика