21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр ЛАПАТКА:

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

«I Ў НАШАГА РАЁНА ЁСЦЬ ВЯЛIКI ПАТЭНЦЫЯЛ...»

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 24 студзеня.)

Тут жа, прама на комплексе, працуе цэх па перапрацоўцы малака. Штодзённа адсюль у 17 гандлёвых кропак беларускай сталiцы, у тым лiку i на флагман нашай iндустрыi — Мiнскi аўтамабiльны завод, паступае 6 з палавiнай тон перапрацаванай малочнай прадукцыi. «Можам i будзем даваць i больш!» — пераканана Алена Эдуардаўна.

— Кiраўнiцтва гаспадаркi, — уключаецца ў размову Аляксандр Лапатка, — мае намер у самы блiжэйшы час перавесцi жывёлу на гэтым комплексе на круглагадавое стойлавае ўтрыманне. А калi казаць увогуле, то за гэтым метадам утрымання жывёлы — будучыня ўсёй жывёлагадоўлi. Так, патрэбна шмат кармоў, але ўмовы ёсць i гэта — рэальна. Тады i зможам мы атрымлiваць ад 5 да 8 тысяч кiлаграмаў малака ад кожнай каровы.

Што ж, у малочнай жывёлагадоўлi «Эксперыментальная база «Натальеўск» упэўнена iдзе наперад. Шмат напрацовак мае эксперыментальная база i ў iншых накiрунках: механiзацыi, паляводстве, сельскiм будаўнiцтве... I таму да набыткаў гаспадаркi i новых яе арыенцiраў «Звязда» вернецца ў адным з наступных нумароў.

Вёска крочыць у будучыню

Чэрвеньшчына — раён сельска-гаспадарчы: звыш 70 працэнтаў прадукцыi даюць палеткi i фермы. Натуральна, што i ўвага кiраўнiцтва раённай вертыкалi сканцэнтравана ў асноўным на развiццi гэтых галiн.

— Аднак не ўпускаем з поля зроку i прамысловую вытворчасць, i сацкультбыт, i будаўнiцтва, i асвету, — гаворыць А. Лапатка. — Кажучы iншымi словамi, робiм усё, каб кожны з больш чым 36 тысяч жыхароў раёна пастаянна адчуваў да сябе ўвагу i клопат. Людзi павiнны ведаць: улада на месцы ёсць, яна жыве iнтарэсамi кожнага. А ў адказ ад iх мы патрабуем аднаго: сумленнай працы, поўнай аддачы на кожным рабочым месцы...

Вiзiтная картка Чэрвеньшчыны сёння выглядае наступным чынам: 20 сельскагаспадарчых i 12 прамысловых прадпрыемстваў, горад Чэрвень i гарадскi пасёлак Смiлавiчы, 10 сельскiх саветаў, у склад якiх уваходзяць 197 населеных пунктаў. Плошча 1,6 тысячы квадратных кiламетраў, працягласць з поўначы на поўдзень — каля 48 кiламетраў, з усходу на захад — 62. Амаль 40 працэнтаў тэрыторыi раёна займаюць лясы.

Рэфармаванне сельскагаспадарчай вытворчасцi i наогул — перабудова ўсяго ўкладу жыцця вяскоўцаў, якiя ў апошнiя гады шырока праведзены ў нашай рэспублiцы, натуральна ж, не маглi не закрануць i гэты куток Беларусi. Вопытны кiраўнiк чэрвеньскай «вертыкалi» Аляксандр Лапатка разумеў: марудзiць з гэтай справай, так бы мовiць, «прыглядацца» да яе зусiм не варта — трэба дзейнiчаць.

— Планамерная i сiстэмная работа па пераводу сельскай гаспадаркi на новыя рэйкi была праведзена ўпэўнена i спакойна, — з гонарам зазначае Аляксандр Iларыёнавiч. — Перш за ўсё таму, што i ў райвыканкаме, i непасрэдна на месцах выразна бачылi як шляхi абнаўлення, так i канчатковыя вынiкi. А адным з асноўных накiрункаў гэтага стала ўстанаўленне самых цесных i непасрэдных сувязяў сельскагаспадарчых калектываў з прамысловасцю...

Не ўдаючыся ў падрабязнасцi i дэталi рэфармавання, зазначым: шлях быў выбраны сапраўды лепшы! А галоўнае: тут змаглi знайсцi сярод гараджан надзейных партнёраў, сяброў, аднадумцаў...

Сёння з 20 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (так-так, яны i называюцца зараз прадпрыемствамi) сем маюць iнвестараў: пастаянных, надзейных, а, несумненна, самае галоўнае — крэдытаздольных партнёраў. Пяць з сямi iнвестараў знаходзяцца непасрэдна ў Мiнску, яшчэ два — «пад уладай» сталiчнай вобласцi.

— Значэнне таго цi iншага рэфармавання цi нават «звычайнага» пераўтварэння трэба, перш за ўсё, абгрунтаваць эканамiчна, даказаць на практыцы, — сцвярджае Аляксандр Лапатка. — Ад iнвесцiравання прадпрыемствамi Мiнска i вобласцi наша сельскагаспадарчая вытворчасць атрымала, так бы мовiць, эканамiчны эфект, а мы, у сваю чаргу, пераканалiся, што гэта — надоўга i ўсур’ёз... Дык чаму гэтыя адносiны не павiнны «перарасцi» ў стабiльныя i пастаянныя!?

Што ж, «устаяць» супраць такiх — рэальных, выклiканых жыццём i шматгадовай практыкай аргументаў — насамрэч немагчыма... I цi толькi немагчыма: як на нашу думку, дык сёння гэта — адзiна правiльны, рэальны i, скажам так, кароткатэрмiновы шлях да рэарганiзацыi, абнаўлення, ажыўлення (эпiтэтаў тут можа быць шмат) сельскагаспадарчай вытворчасцi.

Той вытворчасцi, якая — будзь ты гараджанiнам цi вяскоўцам, паважай хлебаробскую працу цi, даруй Божа, плюй на яе, — аднак яна кормiць, поiць i гадуе цябе...

— Адхiлiлiся ад тэмы? — перапытваю ў Аляксандра Лапаткi.

— Нiколькi! — чую ў адказ. — Жыццё зараз такое: не разважаць-фiласофстваваць трэба, а вызначаць шлях — маленькi цi надта вялiкi — i крочыць па iм: да людзей, тых шчырых i праведных працаўнiкоў, якiя на справе ствараюць усе без выключэння нашы матэрыяльныя даброты...

Спачатку хацелася што-кольвечы запярэчыць Аляксандру Iларыёнавiчу... Але ж убачыў i адчуў: няма ў тым патрэбы! Чалавек, якi прайшоў ужо i iдзе далей — цвёрда, упэўнена i пераканаўча! — па самай, безумоўна ж, цяжкай i складанай жыццёвай сцяжынцы працаўнiка вёскi, свае жыццёвыя прынцыпы i пазiцыi будзе адстойваць — з аргументамi i фактамi на руках — да канца!

Аляксандр Лапатка: свой чалавек?

У Мiнскiм аблвыканкаме пра чэрвеньскую «вертыкаль» водгукi самыя, дзякуй Богу, што нi ёсць станоўчыя. I ў абласной структуры, i, так бы мовiць, на мясцовым узроўнi, прызнаюся, i сустрэў я тых многiх знаёмых, з кiм некалi — дзесяць, дваццаць i нават больш гадоў назад — працаваў у адной запрэжцы, як кажуць, кантактаваў i меў зносiны... Ды не пра гэта размова! Проста сярод нас «знайшлося» дзесятак-паўтара чалавек, якiя, пры згадцы таго цi iншага iмя-прозвiшча, не скрываюць, а выказваюць захапленне: маўляў, гэта ж наш, агульны знаёмы!

Не ўтойваю: я асабiста ад такiх цi падобных рэплiк-характарыстык толькi радуюся за Людзей: маўляў, ведай нашых!

За Аляксандра Лапатку прыемна i радасна шматкрат! Маючы за плячыма такi (проста неверагодны!) жыццёвы i вытворчы шлях, ён i сёння — на хвалi часу i лёсу, а калi больш дакладна, там, дзе i павiнен быць такi арганiзатар, гаспадар, проста шчыры чалавек...

... Ён папрасiў: ды не перахвальвайце мяне! Даверылi, даручылi, вось i працую...

I тут жа з уласцiвай толькi яму хiтрынкай у вачах дадаў:

— Ну а калi не згадаеце пра маю каманду, — пакрыўджуся... I вельмi нават моцна...

I ў гэтым быў ён, Аляксандр Лапатка, ранейшы: шчыры ў зносiнах з падначаленымi, дарадчык i проста iхнi калега...

Мы заўважылi i, такiм чынам, не можам не адзначыць: сваiмi непасрэднымi падначаленымi, калегамi, сябрамi па адмiнiстрацыйнаму апарату Аляксандр Лапатка даражыць вельмi i вельмi моцна. Без першага намеснiка старшынi райвыканкама, начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Аляксандра Пятровiча Тура, намеснiкаў старшынi РВК Мiхаiла Мiхайлавiча Рускевiча i Уладзiмiра Уладзiмiравiча Яцыновiча, загадчыкаў аддзелаў райвыканкама Уладзiмiра Уладзiмiравiча Сенько, Сяргея Iванавiча Сушы, Сяргея Якаўлевiча Варанько ён, кiраўнiк «вертыкалi», свайго жыцця i працоўнай дзейнасцi проста не ўяўляе. «Мы iшлi да фармiравання свайго штаба паступова, крок за крокам, — гаворыць ён, — адбiраючы кадры на месцах. Знайшлi адзiн аднаго, — значыць, будзем працаваць!»

Скажу шчыра: такой упэўненасцi ў «камандзе» можна толькi пазайздросцiць!

Такая ж моцная, загартаваная i ўпэўненая ў сваiх сiлах, намерах i памкненнях «каманда» ў Аляксандра Лапаткi i непасрэдна на месцах. I перш за ўсё таму, што сфармiравалася, склалася, загартавалася i прайшла першыя выпрабаваннi гэта каманда непасрэдна ў справах, здзяйсненнях i набытках.

— Я сёння i заўтра магу цвёрда абаперцiся на дырэктара агароднiнна-сушыльнага завода Мiкалая Мiхайлавiча Шыфрына i яго сына, старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Аляксандра Мiкалаевiча, на старшыню СВК «Запольскi» Артура Валянцiнавiча Дзямко, на многiх iншых кiраўнiкоў. Яны — на сваiх месцах, таму i гонар i адказнасць за справы падначаленых iм калектываў — наш агульны набытак.

Чэрвеньскi раён.

Замест заключэння

Раён — як раён. Са сваiмi набыткамi, уласцiвасцямi, дасягненнямi... Са сваiмi, натуральна ж, i праблемамi, нявырашанымi пакуль што пытаннямi...

Так: жыццё сёння i складанае, i супярэчлiвае, i неадназначнае. Тут, як той казаў, колькi чалавек, столькi i думак, меркаванняў... У нашым жа выпадку вiдавочна адно, несумненна, самае галоўнае: Чэрвеньшчына — на правiльным шляху, на чале яе — адказныя i надзвычай сур’ёзныя людзi. Значыць, i набыткi наперадзе — новыя i больш адметныя.

— Мы змаглi за апошнiя два гады павялiчыць вытворчасць малака на 50 працэнтаў, — сказаў напрыканцы нашай сустрэчы Аляксандр Лапатка. — Такiм чынам, рэзервы ёсць! Значыць, будуць i новыя набыткi...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«I Ў НАШАГА РАЁНА ЁСЦЬ ВЯЛIКI ПАТЭНЦЫЯЛ...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика