Усе ведаюць пра смакавыя вартасцi i лекавыя ўласцiвасцi рэпчатай цыбулi. Але акрамя рэпчатай, iснуюц
Сёння мы раскажам пра некаторыя з iх.
Цыбуля-шалот. Двухгадовая раслiна, даволi распаўсюджаная дзякуючы непатрабавальнасцi, скараспеласцi i добрай лёжкасцi. У цыбулi-шалоту менш востры смак цыбулiн, чым у рэпчатай, больш мяккае пяро. Выкарыстоўваюць гэту цыбулю аналагiчна рэпчатай, догляд такi ж самы. Шалот добра расце на лёгкiх, багатых перагноем глебах. У першы год з насення цыбуля дае невялiкае гняздо з 4—5 дробных цыбулiн, частка якiх iдзе для пасадкi ў другi год. Пры далейшым раздзяленнi на цыбулiны атрымлiваюцца ўжо буйныя гнёзды — па 25—40 штук. Цыбулiны, якiя не цалкам раздзялiлiся, разразаюць нажом уздоўж праз донца. Пры веснавой пасадцы цыбуля гатова на пяро ў маi—пачатку чэрвеня. А цыбулiны выспяваюць у канцы чэрвеня—пачатку лiпеня. Пры асенняй пасадцы ў адкрыты грунт зелянiну атрымлiваюць у красавiку, а цыбулiны — у пачатку чэрвеня. Цыбуля-слiзун. Яна не валодае вострым смакам i адносiцца да салатных вiдаў цыбулi. Яе любяць дзецi, яна карысная пры малакроўi, таму што ў лiсцi павышаная колькасць жалеза. У ежу iдуць i лiсце, i несапраўдная цыбулiна. Цыбуля-слiзун — шматгадовая раслiна з шырокiм кароткiм сцяблом i плоскiмi лiсцямi. Сцябло ўяўляе слаба развiтае карэнiшча, на якiм па крузе сядзяць цыбулiны. У перыяд росту слiзун галiнуецца i на другi год утварае 3—4 галiнкi. Мiнулагоднiя галiнкi выкiдваюць па адной стрэлцы, яны цвёрдыя i неядомыя. Лiсце плоскае, светла- i цёмна-зялёнае, з часночным прысмакам. Цыбуля-слiзун вельмi дэкаратыўная: яе кветкi афарбаваны па-рознаму — ад белага да цёмна-фiялетавага колеру. Гэты вiд цыбулi ўстойлiвы да захворванняў. Яе вырошчваюць як аднагадовую i як шматгадовую культуру, у апошнiм выпадку яна можа расцi на адным месцы да 5 гадоў; ураджайнасць узрастае да 4 гадоў, потым лiсце драбнее. Тады кусты трэба выкапаць, раздзялiць i перасадзiць. Размнажаюць слiзун насеннем, сеюць вясной — у маi цi летам — у лiпенi—жнiўнi. Цыбуля слiзун дрэнна расце на кiслых глебах, патрабавальная да вiльгацi, марозаўстойлiвая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе ведаюць пра смакавыя вартасцi i лекавыя ўласцiвасцi рэпчатай цыбулi. Але акрамя рэпчатай, iснуюц Сёння мы раскажам пра некаторыя з iх |
|