21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шанц на адраджэнне

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля Чарнобыля

Комплексная рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый дазволiць рэальна палепшыць якасць жыцця насельнiцтва

Пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС прайшло ўжо амаль дваццаць гадоў. Якая стратэгiя развiцця забруджаных рэгiёнаў стане вызначальнай у далейшым, што прынясе яе ўвасабленне мясцовым жыхарам? Знайсцi адказ на гэта пытанне паспрабавалi ўдзельнiкi пашыранага пасяджэння калегii Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якое прайшло ў Мiнскiм раёне.

Вытворчасць нарматыўна чыстай прадукцыi застаецца адной з найбольш актуальных праблем. У сельскагаспадарчы севазварот вярнулi 14,6 тыс. га (з 264 тыс. га, якiя «закансервавалi» пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС)..

Як паведамiў намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр Надтачаеў, на правядзенне пераспецыялiзацыi 11 гаспадарак у некалькiх раёнах Гомельшчыны было выдаткавана 25 млрд рублёў. У блiжэйшыя два гады плануецца «ўзняць» яшчэ 19 аграпрамысловых прадпрыемстваў, на што будзе выдзелена больш чым 20 млрд рублёў.

Паводле слоў старшынi СВК «Чырвоны баец» Нараўлянскага раёна Вячаслава Адаменкi, яшчэ некалькi гадоў таму гаспадарка рэальна знаходзiлася на мяжы банкруцтва. Аднак iм пашчасцiла аказацца ў лiку 4 сельгасарганiзацый Нараўлянскага раёна, якiя трапiлi ў праграму пераспецыялiзацыi. «Чырвонаму байцу» было выдзелена больш за 4 млрд рублёў. За гэтыя грошы закупiлi тэхнiку, неабходнае абсталяванне, насенне, племянную жывёлу. Летась «Чырвоны баец» атрымаў 30 млн рублёў чыстага прыбытку. Як паведамiў старшыня Касцюковiцкага райвыканкама Мiхаiл Борысаў, на працягу 2003—2005 гадоў на пераспецыялiзацыю гаспадарак раёна было выдаткавана 4,4 мiльярда рублёў.

Паводле меркавання спецыялiстаў, за апошнiя пяць гадоў паступленне радыенуклiдаў у прадукцыю зменшылася ў 10—12 разоў. У параўнаннi з 2000-м годам вытворчасць малака з перавышэннем дапушчальнага ўтрымання цэзiя-137 знiзiлася ў 4 разы, а вяртанне «некандыцыйнай» жывёлы з мясакамбiнатаў — у 3,2. У шэрагу выпадкаў выйсцi на станоўчыя вынiкi не ўдаецца з-за «банальнага» недахопу квалiфiкаваных кадраў. Як заўважыў намеснiк старшынi Брагiнскага райвыканкама Валянцiн Гануш, 90 працэнтаў спецыялiстаў, што працуюць у гаспадарках раёна маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Выпускнiкi аграрных ВНУ «не даязджаюць» у забруджаныя рэгiёны.

А вось з медыцынскiмi i педагагiчнымi кадрамi, паводле слоў старшынi Камчарнобыля Уладзiмiра Цалко, у пераважнай большасцi пацярпеўшых раёнаў праблем не ўзнiкае. Замацаванню гэтых спецыялiстаў шмат у чым паспрыяла належнае вырашэнне iх жыллёвай праблемы.

Інвалiдаў-чарнобыльцаў зараз налiчваецца 11,2 тыс чалавек (1,3 тыс. з iх — дзецi i падлеткi), дыспансэрызацыяй ахоплена ўсё пацярпеўшае насельнiцтва (1,3 млн чалавек). Штогод больш за 311 тыс. чалавек праходзяць аздараўленне (258 тыс. — дзецi), бясплатнае харчаванне атрымлiваюць 203 тыс. школьнiкаў. Як адзначыў Уладзiмiр Цалко, правядзенне рэгулярных медыцынскiх аглядаў, лячэнне i аздараўленне дазволiлi палепшыць паказчыкi здароўя жыхароў забруджаных рэгiёнаў.

Значна зменшылася колькасць населеных пунктаў, дзе адзначалася перавышэнне дапушчальных узроўняў утрымання цэ- зiю-137 у малацэ (100 БК/лiтр): у 2001 годзе iх налiчвалася 325, а летась — 121. Для выпасу жывёл, якiя жыхары трымаюць на ўласных падворках, было створана амаль 38 тысяч гектараў культурных кармавых угоддзяў. Таксама ў «праблемныя» вёскi пастаўляўся камбiкорм з дабаўленнем спецыяльнага сарбенту.

Перасяленне жыхароў з найбольш забруджаных тэрыторый пакуль канчаткова не завершана. На Гомельшчыне ў «зоне» зараз жывуць 370 сем’яў. Як паведамiў Уладзiмiр Надтачаеў, для iх будзе пабудавана 300 кватэр i дамоў. А поўнасцю закончыць перасяленне плануецца налета. Даволi «цяжкiм» застаецца на Гомельшчыне жыллёвае пытанне. Шмат нараканняў паступае на гэты конт ад iнвалiдаў-чарнобыльцаў. Справа ў тым, што ўсе яны цярплiва чакалi належнага iм дзяржаўнага жылля. Аднак адпаведная чарга рухаецца вельмi марудна: паводле iнфармацыii Уладзiмiра Надтачаева, летась яна скарацiлася толькi на 15 працэнтаў (было пабудавана 32 кватэры i дамы), у лiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, зараз знаходзяцца 356 iнвалiдаў-чарнобыльцаў.

Праблемным з’яўляецца i лёс невялiкiх населеных пунктаў Гомельшчыны, у кожным з якiх лiтаральна па некалькi жыхароў. Усяго ў рэгiёне зараз 45 такiх вёсачак, дзе жывуць 170 сем’яў. Ужо прынята рашэнне аб iх перасяленнi ў цэнтральныя сядзiбы гаспадарак, для чаго там плануецца сёлета пабудаваць 88 дамоў. На гэта нават грошы ў бюджэце прадугледжаны — больш за 5 млрд рублёў. Аднак перасяленне сем’яў з аддаленых вёсак стрымлiвае адсутнасць належнай нарматыўнай базы. Як адзначыў старшыня камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстанню Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Вiталь Кулiк, усе такiя супярэчнасцi павiнны быць лiквiдаваны ў самы блiжэйшы час.

У мiжнародным чарнобыльскiм супрацоўнiцтве адбыўся пераход ад аказання надзвычайнай гуманiтарнай дапамогi да доўгачасовага працэсу садзейнiчання комплекснай рэабiлiтацыi пацярпеўшых рэгiёнаў. Прадастаўленне Сусветным банкам мэтавай пазыкi — новы этап узаемадзеяння, пераход да праектаў крэдытавання. Увогуле постчарнобыльскае супрацоўнiцтва нашай краiны наладжана з асноўнымi ўстановамi ААН, арганiзацыямi Швейцарыi, Iталii, Францыi, Германii, Вялiкабрытанii, Iрландыi, Японii. За апошнiя пяць гадоў у Беларусь паступiла мiжнароднай гуманiтарнай i тэхнiчнай дапамогi больш чым на 400 млн долараў ЗША. Штогод да 50 тыс дзяцей з забруджаных рэгiёнаў выязджаюць на аздараўленне ў 26 замежных краiн. У межах двухбаковага супрацоўнiцтва ажыццяўляецца рэалiзацыя пагадненняў памiж урадамi Беларусi i Кiтая аб прадастаўленнi бязвыплатнай дапамогi ў памеры 6 млн долараў ЗША. За апошнiя пяць гадоў Камчарнобылем рэалiзавана мiжнародных праектаў i праграм больш чым на 21 млн долараў. Паспяхова завяршылася выкананне Праграмы сумеснай дзейнасцi па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах Саюзнай дзяржавы на 2002—2005 гады. На яе рэалiзацыю было выдзелена i асвоена 509,6 млн расiйскiх рублёў.

Як паведамiў Уладзiмiр Цалко, на блiжэйшыя пяць гадоў (калi будзе рэалiзоўвацца чарговая дзяржаўная праграма) на пераадоленне наступстваў катастрофы на ЧАЭС плануецца выдзелiць 3,1 трлн рублёў з рэспублiканскага i 160,8 млрд рублёў — з мясцовых бюджэтаў. Прыходзiцца вырашаць значныя задачы: як заўважыла намеснiк начальнiка Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук, на 66 працэнтах тэрыторыi Беларусi адзначаюцца ўзроўнi радыяцыйнага забруджвання, якiя перавышаюць дааварыйныя. Праекты комплекснай рэабiлiтацыi пацярпеўшых тэрыторый востра запатрабаваны часам. Паводле меркавання спецыялiстаў, iх належная рэалiзацыя ўжо ў блiжэйшы час дазволiць рэальна палепшыць якасць жыцця насельнiцтва забруджаных рэгiёнаў.

Як паведамiў Валянцiн Гануш, зараз у Брагiне нараджальнасць перавышае смяротнасць i, адпаведна, тут шмат моладзi. Калi так адбываецца, то ў «зямлi пад чорнымi крыламi» ёсць шанц на адраджэнне.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Мiнскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Комплексная рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый дазволiць рэальна палепшыць якасць жыцця насельнiцтва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика