Калi менш плацiць нельгаПасля пiсьма Мы працуем у СВК «Палескi», i поўны рабочы дзень. Зарабляем — па 50 — 70 тысяч рублёў у месяц, а вартаўнiк, бывае, яшчэ менш, хоць яму за начныя гадзiны павiнны б налiчваць болей, — пiсалi ў рэдакцыю напрыканцы года Мiкалай Калбаска, Пётр Лiтвiнчук i Пётр Грэчка. Яны ж прасiлi патлумачыць на старонках газеты, на якiя пенсii можна разлiчваць пры гэткiх заробках i якiмi дакументамi можа карыстацца бухгалтэрыя СВК пры налiчэннi такiх зарплат?Высветлiць гэта дапамаглi спецыялiсты Пiнскай мiжраённай iнспекцыi працы. Як паведамiў яе начальнiк сп. Чырэц, заяўнiкi М.Ф. Калбаска, П.I. Лiтвiнчук i П.С. Грэчка працуюць (адпаведна) у якасцi даглядчыка жывёлы, вартаўнiка i слесара. У адпаведнасцi з Законам РБ «Аб устанаўленнi i парадку павышэння памеру мiнiмальнай заработнай платы» i арт. 59 Працоўнага кодэкса краiны мiнiмальная заработная плата прымяняецца як дзяржаўны мiнiмальны сацыяльны стандарт у галiне аплаты працы за работу у нармальных умовах пры выкананнi ўстаноўленай нормы працы i з’яўляецца нiжэйшай мяжой аплаты працы работнiкаў. У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў РБ ад 13.12.2004 г. № 1579, Дэкрэтам Прэзiдэнта РБ ад 15.02.2002 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання мiнiмальнай заработнай платы» i арт. 58 Працоўнага кодэкса з улiкам iндэксацыi памер мiнiмальнай заработнай платы на час праверкi лiста заяўнiкаў (17.01.2006 г.) складаў 134 970 рублёў. Згодна з табелем улiку рабочага часу i налiчэння заробку пры пачасовай аплаце працы за лiстапад 2005 года М.Ф. Калбаска адпрацаваў 26 дзён (182 гадзiны), П.I. Лiтвiнчук — 25 дзён (180 гадзiн, з iх 105 начных), П.С. Грэчка — 22 днi (182 гадзiны), што адпавядае i нават перавышае разлiковую норму рабочага часу ў лiстападзе. Зыходзячы з гэтага налiчаная iм заработная плата павiнна быць не нiжэй за памеры мiнiмальнай (134 970 рублёў). Склала ж яна (адпаведна) 100 516 рублёў, 62 212 рублёў i 88 625 рублёў. Аналагiчныя парушэннi працоўнага заканадаўства па частцы памераў заработнай платы выяўлены i ў адносiнах да iншых работнiкаў. Праверкай устаноўлена, што наймальнiкам неаднаразова парушалiся тэрмiны выплаты заработнай платы, не заўсёды ў поўным памеры праводзiлася аплата за работу ў начны час. Асноўнай прычынай сiтуацыi, якая склалася ў СВК, з’яўляецца вялiкая крэдыторская запазычанасць. Па вынiках праверкi наймальнiку выдадзена прадпiсанне аб устараненнi выяўленых парушэнняў. Работнiкам, налiчаная заработная плата якiх з улiкам выплат стымулюючага характару нiжэй устаноўленай мiнiмальнай, i тым, хто працаваў у начны час сутак, прадпiсана зрабiць даплаты з аднясеннем iх на сабекошт прадукцыi (работ, паслуг). Да наймальнiка прыменены штрафныя санкцыi за дапушчаныя парушэннi ў памеры 30 базавых велiчынь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы працуем у СВК «Палескi», i поўны рабочы дзень. Зарабляем — па 50 — 70 тысяч рублёў у месяц, а вартаўнiк, бывае, яшчэ менш |
|