Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Беларускiя школьнiкi — лепшыя ў свеце!»
Надзея НIКАЛАЕВА
Падводзячы вынiкi мiнулага года, мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў ахарактарызаваў яго як вельмi напружаны i адначасова вельмi вынiковы год для адукацыйнай галiны нашай краiны.
Галоўныя намаганнi, як падкрэслiў Аляксандр Радзькоў, былi засяроджаны летась на павышэннi якасцi адукацыi на ўсiх яе ўзроўнях i стварэннi эфектыўнай сiстэмы кантролю за якасцю ведаў навучэнцаў i студэнтаў. — Мы правялi прынцыповы аналiз ходу рэфармавання агульнаадукацыйнай школы i вызначылi асноўныя накiрункi развiцця сiстэмы вышэйшай адукацыi, — дадаў Аляксандр Радзькоў. — Вынiкам мiнулага года стала распрацоўка доўгатэрмiновых правiлаў прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя будуць зацверджаны ўказам прэзiдэнта. Сярод прыярытэтных накiрункаў магу назваць таксама ўдасканаленне сiстэмы працы з таленавiтай моладдзю i перспектыўным рэзервам кадраў, далейшае развiццё сiстэмы харчавання ў навучальных установах, упарадкаванне працэдуры ўсынаўлення, аптымiзацыю структуры i аб’ёмаў падрыхтоўкi спецыялiстаў. У 2005 годзе мы ўшчыльную падышлi да стварэння Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, а таксама распрацавалi стратэгiю развiцця нацыянальнай сiстэмы адукацыi на перыяд да 2020 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падводзячы вынiкi мiнулага года, мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў ахарактарызаваў яго як вельмi напружаны i адначасова вельмi вынiковы год для адук
|
|