Анатоль КАШАПАРАЎ: «Галасы ў Беларусi былi заўжды!»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Пасля блiскучага выканання на сцэне «Изюма» некалькiх песень з рэпертуару «Песняроў» мы не толькi «вылiчылi» месцазнаходжанне Анатоля Кашапарава, але i ўгаварылi яго даць невялiчкае iнтэрв’ю. Не часта ж гэты рэдкi госць прыязджае з ЗША ў Мiнск...
— Я заўважыў Сашу, яшчэ калi ён быў зусiм малады. Тады большасць спевакоў стаялi на сцэне скаваныя, зацiснутыя нейкiя. А тут — жвавы сiмпатычны хлопец, з нармальным голасам... Мы пазнаёмiлiся, i з таго часу трымаем сувязь. Вось таму i сёння я тут. Вельмi рады за Сашу, што ён выпусцiў такi зборнiк лепшага — сам я пра гэта толькi мару. — Акрамя Аляксандра Саладухi, хто яшчэ заўважны для вас на беларускай эстрадзе? — На жаль, я ўсяго месяц у Беларусi, i не паспеў запомнiць iмёны ўсiх, каго слухаю па радыё. Але новыя артысты, безумоўна, з’явiлiся, i гэта добра — немагчыма ж стаяць на месцы. Добрыя галасы ў нас заўжды былi. Вось наша дзяўчынка — Падольская, так? — яшчэ ў Амерыцы я сачыў, як выдатна яна выступала на «Фабрыцы». Нашым артыстам не хапае хiба што грошай. У мяне ўвогуле iдэя зрабiць у Беларусi студыю, якая спецыялiзавалася б на запiсу маладых. Бо многiм, нават з тых, хто выступаў сёння, адчувальна не хапае якасцi фанаграмы. — Хто-небудзь, па-вашаму, здолеў дасягнуць узроўню «Песняроў» i працягнуць iх традыцыi? — Не. «Песняры» — як той маўр, якi зрабiў сваю справу i пайшоў. Я лiчу, нельга нават працягваць карыстацца iх iмем. «Гурт Кашапарава», «гурт Барткевiча», «гурт Дзямешкi» — гэта было б нармальна. А тое, што мусiруюць зараз — прабачце, парнаграфiя. Раней у «Песнярах» быў выпрабавальны тэрмiн да 2 гадоў. Нават я, хоць i прапрацаваў у ансамблi доўга, не лiчу сябе да канца «Песняром». А многiя сёння, знаходзячыся ў складзе гурта некалькi месяцаў, ужо называюць сябе «Песнярамi»... — Што з беларускай музыкi вы павезяце з сабой у Амерыку? — О, я ўжо вырашыў, што павязу. У асноўным гэта будзе «песняроўскi» рэпертуар, правераны часам i публiкай. Амерыканцам гэта надзвычай падабаецца. З такiм рэпертуарам я магу хоць зараз збiраць там поўныя залы. Што Анатоль Кашапараў падарыў iмянiннiку, ён так i не прызнаўся. Ад Саладухi ж прыняў прэзент — двайны DVD — i паабяцаў: «Будзем зараз сустракацца, кантактаваць».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля блiскучага выканання на сцэне «Изюма» некалькiх песень з рэпертуару «Песняроў» мы не толькi «вылiчылi» месцазнаходжанне Анатоля Кашапарава, але
|
|