Пашырэнне «Беларусь-ТБ» на... усе бакi свету
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi 1 лютага мiжнародны спадарожнiкавы канал «Беларусь-ТБ» адзначыць 1-ю гадавiну з дня выхаду ў эфiр. Нягледзячы на зусiм «дзiцячы» ўзрост, за гэты час канал паспеў заявiць аб сабе i заваяваць папулярнасць не толькi на постсавецкай прасторы, але i ў краiнах далёкага замежжа.Сёння дзякуючы «Беларусь-ТБ» нашы праграмы i кiнафiльмы 17 гадзiн у суткi могуць глядзець амаль 5 мiльёнаў чалавек у кабельных сетках 12 краiн — Расii, Украiны, Малдовы, Казахстана, Польшчы, Лiтвы, Латвii, Эстонii, Узбекiстана, Аўстралii, Грузii, Арменii. Таксама прамое вяшчанне канала iдзе ў Iнтэрнэце на сайце www.tvr.by — i тут яго глядзяць жыхары ЗША, Канады, Германii, Iзраiля, Партугалii, Iспанii. Напрыклад, толькi ў снежнi 2005 года праз Iнтэрнэт «Беларусь-ТБ» паглядзелi прыкладна 58 тысяч чалавек (гэта ўдвая больш, чым у iншыя месяцы). Па-ранейшаму кантэнт «Беларусь-ТБ» складаецца з лепшых узораў прадукцыi ўсiх тэле- i кiнавытворчых аб’яднанняў краiны. Гэта значыць, што акрамя структурных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампанii, сваю долю праграм i фiльмаў у праграму канала ўносяць АНТ, СТБ, «Беларусьфiльм» i «Белвiдэацэнтр». Не дзiўна, што i адзнакi ад гледачоў канал атрымлiвае надзвычай высокiя. Так, па вынiках апытання гледачоў у Прыбалтыцы, «Беларусь-ТБ» атрымаў адзнаку 4,1 па 5-бальнай шкале, абагнаўшы нават ГРТ i РТР. На VIII Еўразiйскiм тэлефоруме ў Расii гэты тэлеканал быў прызнаны падзеяй года i атрымаў прэстыжную ўзнагароду... Расiйскiя, украiнскiя i прыбалтыйскiя партнёры Белтэлерадыёкампанii, якiя гэтымi днямi знаходзяцца ў Мiнску, адзiнагалосна адзначаюць высокую запатрабаванасць i папулярнасць «Беларусь-ТБ» у сваiх краiнах. Тут абаненты кабельных сетак галасуюць за канал не толькi сэрцам, але i рублём. Высока ацэньваючы кiнапаказ, забаўляльныя i музычныя праграмы (у прыватнасцi, цыкл запiсаў са «Славянскага базару ў Вiцебску»), замежныя гледачы разам з тым просяць павялiчыць колькасць беларускамоўных праграм, i асаблiва — гiстарычных i культуралагiчных. Так што, прымаючы вiншаваннi, прадзюсарскi цэнтр «Беларусь-ТБ» можа адначасова карэкцiраваць свае планы на гэты год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лютага мiжнародны спадарожнiкавы канал «Беларусь-ТБ» адзначыць 1-ю гадавiну з дня выхаду ў эфiр |
|