У Шклове Аляксандра Лукашэнку абралi ўдзельнiкам Усебеларускага народнага сходу
Алена Казлова
У сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi праходзяць сходы ўпаўнаважаных, якiя абiраюць удзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу.
Паводле iнфармацыi на 30 студзеня, прайшлi сходы ў 13 раёнах, дзе абрана 98 чалавек. У мiнулую пятнiцу сход упаўнаважаных адбыўся ў Шклове, дзе абрана 10 удзельнiкаў Усебеларускага народнага сходу. У iх лiку — Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Таксама шклоўцы абралi ўдзельнiкамi сходу старшыню райвыканкама Уладзiмiра Iванова, старшыню райсавета Мiкалая Яромiча, пракурора Магiлёўскай вобласцi Анотоля Дудкiна. У лiку дзесяцi абраных настаўнiкi, даярка, механiзатар i iншыя. Сходы ў дзесяцi астатнiх сельскiх раёнах Магiлёўшчыны пройдуць на працягу блiжэйшых двух дзён. 2 лютага сваiх удзельнiкаў сходу назавуць гарады Магiлёў i Бабруйск. Усяго ў вобласцi будзе абрана 350 удзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi праходзяць сходы ўпаўнаважаных, якiя абiраюць удзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу
|
|