Лявонцiй ХАРУЖЫК: «Ва ўмовах росту прамысловай вытворчасцi апошнiя 5 гадоў адзначаны стабiлiзацыяй э
Сяргей РАСОЛЬКА
Гэта пацвярджаецца не толькi данымi дзяржстатсправаздачнасцi, манiторынга стану навакольнага асяроддзя, але i высновамi экспертаў Сусветнага Банка i Еўрапейскай Эканамiчнай Камiсii... Так распачаў свой даклад на вынiковай калегii Мiнпрыроды за 2005 год мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Лявонцiй ХАРУЖЫК.
Тэмпы росту выкiдаў у атмасферу значна нiжэй тэмпаў росту ВУП: яны складаюць 0,1 працэнта на 1 працэнт росту ВУП. «Па некаторых параметрах паветра гарадоў Рэспублiкi Беларусь значна чысцейшае, чым у краiнах Еўропы, ЗША i Расii», — сказаў Лявонцiй Харужык. За пяцiгодку ўведзена ў дзеянне каля 900 новых i рэканструявана 700 дзеючых установак пыла- i газаачысткi. — Прыярытэтным накiрункам таксама з’явiлася знiжэнне выкiдаў ад транспарту. Для гэтага ў першую чаргу мы дабiлiся прыняцця новых рэспублiканскiх стандартаў на бензiн i дызельнае палiва з палепшанымi экалагiчнымi характарыстыкамi па серы, бензолу i iншых рэчывах. Зараз вядуцца работы па рэканструкцыi нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, i да 2009 года ўвесь аб’ём выпускаемых бензiнаў i дызельнага палiва будзе адпавядаць нормам, што прымяняюцца ў Еўрапейскiм Саюзе, — зазначыў далей у сваiм выступленнi Лявонцiй Харужык. «За кошт увядзення дадатковых магутнасцяў ачышчальных збудаванняў на 190 тысяч кубiчных метраў у суткi скiдванне недастаткова ачышчаных сцёкавых вод зменшылася на 60 працэнтаў». У той жа час не ў поўным аб’ёме забяспечана ў прыватнасцi, ачыстка дажджавых i талых вод з тэрыторый прамысловых прадпрыемстваў i жылой забудовы. Застаецца нiзкiм узровень тэхнiчнага стану i эксплуатацыi ачышчальных збудаванняў сельскiх населеных пунктаў. У 2006 годзе асноўныя намаганнi запланавана сканцэнтраваць на будаўнiцтве i рэканструкцыi ачышчальных збудаванняў у Вiцебску, Гродне, Мядзелi, Старых Дарогах, Высокiм, Горках, Шклове i iншых гарадах. — ...Далейшае развiццё атрымала перапрацоўка менш танажных, але больш небяспечных адходаў гальванiчнай вытворчасцi. У 2005 годзе перапрацавана каля 3000 тон жалезакальцыевых адходаў Беларускага металургiчнага завода, — сказаў дакладчык. — Нарэшце, з мёртвай кропкi скрануўся працэс перапрацоўкi будаўнiчых адходаў. У Баранавiчах з сакавiка 2005 года ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па перапрацоўцы адходаў кроўлi магутнасцю 90 тон у год. У Лiдзе пачала працаваць устаноўка па перапрацоўцы адходаў жалезабетону i бетону магутнасцю 8000 тон у год. У Мiнску перапрацавана 40 тысяч тон адходаў асфальтабетону... Усе вы памятаеце, якая складаная задача была пастаўлена ўрадам у 2005 годзе па стварэнню 84 сарціровачных станцый камунальных адходаў i 30-працэнтнаму ахопу насельнiцтва раённых цэнтраў раздзельным зборам цвёрдых камунальных адходаў. I я з задавальненнем адзначаю, што, нягледзячы на ўсе складанасцi, гэта задача была выканана. Напрыклад, створаная ў Ваўкавыскiм раёне станцыя з лiпеня 2005 года прыняла каля 185 тон змешаных камунальных адходаў, з якiх было здабыта 28 тон адходаў пластмас, 5 тон адходаў металаў, 6 тон тэкстыльных адходаў. Сёлета трэба прадоўжыць гэтую работу i забяспечыць стварэнне сарціровачных станцый ва ўсiх раёнах рэспублiкi. Але марудна вырашаецца пытанне па утылiзацыi гумаватэхнiчных адходаў, не цалкам зняты праблемы з перапрацоўкай адходаў аўтатранспартных сродкаў, патрабуе далейшага вырашэння праблема выкарыстання медыцынскiх адходаў. Зiмовыя ўлiкi паляўнiчых жывёл — з прыцягненнем незалежных экспертаў, а таксама шляхам правядзення авiяўлiкаў i кантрольных улiкаў спецыялiстамi Iнстытута заалогii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi паказалi, што колькасць лася павялiчылася на 14 працэнтаў, дзiка — на 24, казулi — на 14, аленя — на 30, бабра — на 59 працэнтаў. Колькасць праводзiмых праверак узрасла з 60 тысяч у 2000 годзе да 350 тысяч у 2005 годзе, цi амаль у 6 разоў. Да адмiнiстрацыйнай адказнасцi было прыцягнута 62 тысячы чалавек, або ў 2,5 раза больш, чым у 2000 годзе. Было прад’яўлена больш за 1200 прэтэнзiй i iскаў на суму каля 1 мiльярда рублёў, што ўдвая больш за паказчык 2000 года. Важным накiрункам працы надалей павiнны застацца навуковыя даследаваннi i пошук новых рашэнняў у галiне абыходжання з адходамi. Асаблiвую ўвагу трэба надаваць праблемам, што звязаны з уздзеяннем на прыродныя аб’екты i экасiстэмы такiх неспрыяльных фактараў, як шум, вiбрацыя, электрамагнiтныя i iанiзуючыя выпраменьваннi. Намаганнi павiнны быць сканцэнтраваны для стварэння ўмоў для захавання бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi, прыроднай спадчыны, чаму павiнны спрыяць i прыцягненне да вырашэння гэтых праблем грамадскасцi. Бо, у рэшце рэшт, кожны павiнен быць адказным за захаванне нашага агульнага дома.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лявонцiй ХАРУЖЫК: «Ва ўмовах росту прамысловай вытворчасцi апошнiя 5 гадоў адзначаны стабiлiзацыяй э Гэта пацвярджаецца не толькi данымi дзяржстатсправаздачнасцi, манiторынга стану навакольнага асяроддзя, але i высновамi экспертаў Сусветнага Банка i Е |
|